Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Белая муха, забойца мужчын
Белая муха, забойца мужчын - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Белая муха, забойца мужчын

Электронная книга - «Белая муха, забойца мужчын». Краткое содержание книги:

Новы раман Альгерда Бахарэвіча — гісторыя жаночай банды, «дзевак без цара ў галаве», якія кінулі выклік патрыярхальнаму грамадству. Хто яны: тэрарысткі, вар’яткі, мастачкі? Або проста прывіды мінулага, з якімі нечакана сустракаецца галоўны герой кнігі?
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 69
Перейти на страницу:

Аднак пакуль што ад мяне, насупіўшыся, чакалі адказу адразу некалькі людзей і жанчын.

Натуральна, нічога пра свой Замак я ім не сказаў. Хто б мяне зразумеў тут, у гэтай кампаніі? Міхаіл сьвет Юр’евіч? Рыгор фон Айфон? Паўлюк Ператрус? Або Цімур, мужчына му? Жанчына ў Зялёным? Гаспажа

Ацтэцкая? Вясёлы немец? Існавала толькі адна магчымасьць зрабіць так, каб яны адчапіліся.

«Я пішу кніжку, — уздыхнуў я, стомлена абвёўшы іх вачыма. — Кніжку пра Замак. Пра магнатаў Саха-Якуцкіх. Таму і прыехаў».

«Так я і думаў», — з палёгкай выдыхнуў Рыгор.

«Эх, сынок», — расчаравана і асуджальна паглядзеў на мяне адстаўнік. Для яго я больш не існаваў.

«Пісьменьнік, значыцца», — сказаў Паўлюк і пазяхнуў.

«А, ну нармальна», — страціў да мяне ўсялякі інтарэс Цімур.

«Инженер человеческих бздуш», — пажартаваў Віталік.

І яны са спакойнай душой пачалі класьціся, хто дзе мог — пагатоў, месца ў нашай вязьніцы хапала на ўсіх: людзей, жанчын і прывідаў.

«Эй, Нямона, — крыкнуў Віталік маўклівым дзьвярам, падграбаючы пад сябе жонку. — Лиза, каму гаварю!»

Як ні дзіва, у пакой зазірнула наша вартаўніца, запытальна ўзьняўшы густыя бровы.

«Передай там, что мы требуем телевизор! — сказаў Віталік. — Я без ящика заснуть не могу».

Нямона Ліза зьнікла, нехта з жанчын выключыў сьвятло, і толькі тады ў цемры зарагатаў Цімур: «Нормально ты ее. А что, это идея, надо у них все время чего-то требовать. На нервишках поиграть у девок».

«Ага, на нярвішках, — пачуўся сонны голас Рыгора. — А потым нярвішкі ня выдзержаць, і якая-небудзь Патрашыцельніца табе ў жопу ўсю абойму выпусьціць. Не, я хачу адсюль жывым выйсьці, скажы, пісацель?»

Але я зрабіў выгляд, што сплю.

13. Белая муха

…І зноў мне шаснаццаць. Я жыву на ўскраіне гораду. Учора я выбіваў дываны і пазнаёміўся зь дзяўчынкай, якую перавялі ў нашу школу — і вось ужо думаю толькі пра яе. Тую, якая зробіцца Босай. Босай ведзьмай.

На другі дзень мы зноў сустрэліся пасьля ўрокаў там, на Дывановай пустцы, і яна запатрабавала, каб я паказаў ёй, дзе пачынаецца горад.

Я похапкам паабедаў і спусьціўся ў двор. Яна была ў тым самым, што і ўчора, толькі пальчаткі надзела. Чырвоныя вязаныя пальчаткі, маленькія пальцы, што ўвесь час згіналіся і разгіналіся, не знаходзячы сабе спакою, быццам яна грала на нейкім толькі ёй бачным інструмэнце, рабінава-чырвоныя, мяккія, гнуткія, якія хацелася схапіць і сьціснуць так, каб яна войкнула. Мы моўчкі дайшлі да аўтобуснага прыпынку і пачалі гэтак жа моўчкі мерзнуць, і яна мерзла налева, а я направа, і яна мерзла ўверх, а я ўніз, мы былі кепская пара, і я гэта разумеў. Гэта разумелі і тыя дарослыя людзі і жанчыны, што стаялі і мерзьлі з намі, я лавіў іх прафіляктычна-няўхвальныя позіркі і больш не адчуваў вушэй. Прыехаў аўтобус-гармонік, гэтак жа моўчкі мы сталі ў цёмнай сярэдзіне, там, дзе калыхалася парваная ў некалькіх месцах гума, і абхапілі поручань — мае сінія ад холаду пальцы і яе чырвоныя, як гронкі рабіны, пальчаткі. І гэта было падобна да нейкай клятвы.

Аўтобус прабіраўся скрозь прыцемкі, пасажыры маўчалі, скрозь дзіркі ў гуме на нас глядзела зіма і не пазнавала. Мы праехалі мост, фабрыку і пустку, прамінулі голае поле і чорны ўзьлесак, дарога пайшла ўніз, да таго, што яшчэ нельга было назваць горадам, але ўжо прасілася. І тады на прыпынку, як памежная варта, у наш аўтобус зайшлі кантралёры.

«Учанічаскія? — прабурчаў дзядзька, ад якога патыхала танным віном. — Няма? На выхад».

Я паспрабаваў нешта прамямліць — «На выхад!» — гыркнуў ён, пачырванеўшы. У іх быў няўдалы дзень, і наш аўтобус не дадаў ім здабычы, усе аказаліся законапаслухмяныя, з талёнчыкамі, а з нас узяць не было чаго, яны мерзьлі, гэты дзядзька і дзьве цёткі разам зь ім, каманда моладасьці нашэй, каманда, без каторай мне ня жыць. Ён быў галоўны, бо мужчына, як жа іначай, яны былі на падхваце, яны засталіся, а мы выйшлі на гэтым пустым прыпынку, полюсе гарадзкога холаду, з таросамі сьмецьцевых кантэйнэраў і замерзлых грузавікоў. Бо мароз мацнеў, пайшоў сьнег, назаўтра прачнешся — а ўсе тыя чорныя прастакутнікі пад домам зьніклі, як не было.

Дзьверы аўтобуса зачыніліся, і ён павольна пакаціўся ўніз. Мы бачылі твары людзей, якія паехалі далей — асьветленыя бруднымі аўтобуснымі лямпачкамі, злыя і галодныя твары людзей, якія працуюць у другую зьмену, якія жывуць у другую і трэцюю зьмену. Цела аўтобуса прапаўзло ў прыцемках міма нас, як рыбіна пад вадой.

«Такое адчуваньне, што яны нас уратавалі, гэтыя кантралёры. Выкінуўшы на крыгу ў апошні момант, — сказала яна. — А яны ўсе, паглядзі, бачыш?»

1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 69
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)