Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Белая муха, забойца мужчын
Белая муха, забойца мужчын - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Белая муха, забойца мужчын

Электронная книга - «Белая муха, забойца мужчын». Краткое содержание книги:

Новы раман Альгерда Бахарэвіча — гісторыя жаночай банды, «дзевак без цара ў галаве», якія кінулі выклік патрыярхальнаму грамадству. Хто яны: тэрарысткі, вар’яткі, мастачкі? Або проста прывіды мінулага, з якімі нечакана сустракаецца галоўны герой кнігі?
1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 69
Перейти на страницу:

Белыя калготкі.

У адрозьненьне ад іх усіх, я ўяўляў сабе ў гэты момант толькі белыя калготкі.

Белыя калготкі зь цёмнымі плямамі на каленях. Не, белыя калготкі я аддаваць ім не зьбіраўся.

І зноў я быў адзін. Зноў гэтыя мужчыны за дубовым сталом і жанчыны ў цёмным куце былі мне чужыя.

Занадта белая сукенка. Занадта белыя калготкі. Над замкам, як сьцяг непакоры.

«Цікава, у іх там ужо ёсьць плян?» — сказаў, лыпаючы вачыма, Рыгор, першы ачуняўшы ад сьлізкага ачмурэньня, і ўсе заварушыліся, загаманілі: «Ясна ёсьць! Заўтра будзе штурм. Заўтра гэтых макрашчолак распластаюць на траве, месца жывога не застанецца!»

«Вот как знал, не хотел сюда ехать, — сплюнуў на падлогу Віталік. — Жена, дура, уговорила. Культуры захотелось. Теперь сидит во, сопли льет. Знал же, блядь, нельзя дуру слушать…»

«Виталик!» — пачуўся з кута пакрыўджаны голас.

«Цыц, муха!» — крыкнуў Віталік ледзь не са сьлязьмі ў вачах. Муха зрабіла цыц, і доўга яшчэ з кута чулася нуднае, гаркавае сапеньне.

«А я вось кожны год ежджу, — з гордасьцю сказаў Рыгор. — Я тут духам Радзімы зараджаюся. Не паверыце, хлопцы, але праўда — зараджаюся, як акумулятар. Сюды раз зьезьдзіш — на год хапае. Я тут маральна ачышчаюся і энэргію ўсмоктваю. Як падумаеш, што па гэтых вось паркетах, па гэтых вось лесьвіцах, па гэтых вось старажытных балконах і мурах усе нашыя славутыя князі і гетманы хадзілі, што вось тут яны славу здабывалі — ну проста іншым чалавекам робішся. Як у санаторый зьезьдзіў… Але ж сёлета канфуз выйшаў. Спаскудзілі месца. Цяпер яшчэ пяцьсот гадоў адмываць трэба, адмольваць. Гэта ж трэба: каб баба супраць мужыка пайшла? У Сярэднявеччы за такое… Эх…»

«Куда мир катится, — нечакана азвалася гаспажа Ацтэцкая. — Ваша правда, молодой человек. Я свою работу люблю. Я на ней отдыхаю. Думала, хоть здесь, в тишине, среди культурных людей можно от нашей свистопляски отойти как-то.. Куда там…»

«А я журналіст, часта па краіне вандрую, — сказаў Паўлюк. — Думаў напісаць пра ўсю гэтую іхную гнілую рэстаўрацыю… А тут не матэрыял, тут раман цяпер пісаць можна, калі жывы выйдзеш. А ты, Цімур?»

«Ну, я… — Цімур паціснуў плячыма. — Так, погулять. Интересно стало. Если подумать, экскурсии дешевые. Познакомиться можно с интересными людьми… Мне вот у немца хотелось спросить: а вы как сюда попали? Вы с этим австрияком кореша?»

«Нет, он жена покупать приехаль, — усьміхнуўся Кунцэ. — Древний замок — древний жена. Дурак, что с него берешь. А я сам… Я Беларусь люблю. Везде был, здесь ещё не был. Интересно познакомиться».

Усе горда выпрасталіся, азіраючыся на адстаўніка.

«А вот дядька наш, Михаил Юрьевич, видно, слишком серьезный мужик, — сказаў Віталік. — Как-то даже неудобно спрашивать, чего он тут забыл».

Пасядзелі, памаўчалі. Я зноў закурыў, хаця і разумеў, што курава трэба берагчы. Пстрыкнуў запальнічкай… І вось тады яны ўспомнілі пра маё існаваньне. Зірнулі, быццам бачаць упершыню. Пачалі разглядваць скрозь воблак дыму, якога не хапала, так катастрафічна не хапала, каб схавацца ў ім і перажыць гэтую ноч непрыкметным і няісным. Бясполым, бясслоўным, бясслаўным.

«Ну, а ты?» — раптам падазрона пацягнуўся да мяне Віталік.

«А ты чаго тут?» — паклаў руку на дубовы стол Паўлюк.

«Что ты тут вообще делаешь?» — скрывіў вусны Цімур і падміргнуў: як мужчына му.

«Вы чего приехали в Замок, молодой человек?» — грудным голасам запыталася ў мяне Жанчына ў Зялёным.

«Краіна Замкаў вялікая, чаму менавіта сюды?» — спытаў Рыгор.

«Что тебе здесь надо, среди нас, серьезных людей, сынок?» — нахмурыўся, зьнянацку ўзьняўшы галаву, ажылы, азызлы, злы Міхаіл Юр’евіч.

«Я?» — задрыжэў мой голас.

«Ты, ты!» — адказаў мне хор.

Хор людзей і жанчын, які чакаў тэрміновага адказу.

12. Ой гарэла Ганна

Уся рэч у тым, што гэта быў мой Замак. Мой, уласны.

Ён належаў мне — і ніхто з тых, хто цяпер знаходзіўся за замкавымі мурамі, пра гэта не здагадваўся.

А выйшла ўсё нечакана.

Я жыў тады ў Зялёным Лузе. О, гэты раён, якім жа марсіянскім ён быў у тыя часы! Быў кастрычнік. Трамваі, пранізьлівыя, як душэўныя траўмы, п’яныя мужчыны з сабакамі да калена, лічылкі лісьця. Макрэлі арэлі, каналі каналы, паўсюль ішоў нейкі рамонт, і з усіх кутоў рвалася цішыня. А дрэвы ў двары ніяк не хацелі жаўцець. Зялёны Луг прынцыпова заставаўся зялёным. Нейкае кансэрваванае лета. Што тут сапраўды жаўцела, дык гэта разьвешаная ў двары бялізна. Так, яе пакідалі тут без усялякае боязі. Сямейная пара з суседняга дому завіхалася раніцай ля вяровак, ён пакорліва трымаў тазік, яна спрытна і хутка чапляла: ягоныя сямейныя трусы, прасьціны, майкі, штаны... Гэта нагадвала выставу «Паўсядзённае жыцьцё Менску 60-х гадоў 20 ст». Зьдзіўляючыся іхнай прастадушнасьці і нейкай адчайнай шчырасьці, я шчыльна завешваў вокны. Мне было няёмка. Я б так ня змог. То бок змог бы, вядома ж — але ў гэтым быў бы нейкі мастацкі падтэкст. А яны без падтэксту, ім проста было ўсё роўна, хто што скажа. Бялізна лепш сушыцца на ветры — вось і ўвесь сэнс. Яны і ўзімку будуць яе там вешаць, думаў я, — каб сьвежасьцю пахла, і ніякіх кандыцыянэраў ня трэба. А дрэвы пажаўцеюць імгненна, адной непрыкметнай раніцай. І на іхным фоне яшчэ ярчэйшым зробіцца нечалавечы зялёны колер сынтэтычных спартовых штаноў.

1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 69
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)