Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 279 280 281 282 283 284 285 286 287 ... 332
Перейти на страницу:

І Адам пакінуў жонку адну.

А змею толькі тое было і трэба. Ён нячутна падпоўз да жанчыны, скруціўся ў некалькі кольцаў. У жанчыны і цені страху не было – кожны дзень яго бачыла. Назірала за Адамам, які аддаляўся, раз-пораз узмахваючы рукой, як бы супакойваючы яе…

А змей яшчэ бліжэй падпоўз да жанчыны, што і рукой дастаць можна было. Жанчына позірк скіравала на змея. Убачыла, што ў яго спіна пяшчотай выгінаецца, і расквечана рознымі колерамі, воку нават прыемна… Не ўтрымалася, пагладзіла яго па халоднай скуры.

– Якая ты прыгожжжа-ааа-ая і ладна-ааа-я, – прашыпеў затоена удаў, пасылаючы жанчыне промні туману і юрлівага жадання. – Якая ты гну-ууут-кая і стро-ооо-йная, вачэй не адарва-ааа-ць, у дры-ыыы-жыкі мяне кіда-ааае…

– Скажаш такое, – ледзь прыкметна пачырванела жанчына, а пра сябе падумала: “Мне такіх слоў Адам ніколі не гаварыў… Ці не бачыў, што я сапраўды прыгожая? Якія салодкія словы ў змея… І яму ад мяне нічога не трэба, ён жа не чалавек, а словы яго такія ласкавыя…”

– Скажу-ууу! Нікому такога не казаў, – млеў удаў, – ад цябе адарвацца немагчыма, незямное стварэнне, Божае зорнае стварэнне…

Салодкімі былі жанчыне атрутныя словы спакусніка, таму яна прагла іх усё больш і больш. Але ж мімаволі зірнула ўбок Адама, убачыла, як ён памахаў зноў ёй рукой. І яна яму памахала.

Змей аціх. Жанчына падумала са шкадаваннем, што не пачуе больш яго чароўных слоў. Пакратала яго за лоб, пагладзіла па спіне.

– І ты прыгожы, Бог ведаў, каго сюды пасяляць…

– Праўду кажаш…

Змей прыўзняўся, выгнуўся дугой. Жанчына прытуліла яго да сябе, дакранался да яго маладымі і тугімі, быццам спелыя яблыкі, грудзьмі.

– А спіна ў цябе як размаляваная – пераліваецца так узорна… Прыгожы.

– Я – не прыгожы, жанчына, я – мудры.

– А мудрасць – гэта што? Розум?

– Ды не зусім так. Гэта – блажэнства, насалода, юрлівасць… Мудрасць – гэта калі пражываеш жыццё без памылак, калі хочацца рабіць дабро, кахаць да вар’яцтва, забыўшыся пра ўсё на свеце. І пры гэтым атрымліваць незямное задавальнне. Гэта яшчэ саладзей, чым тваё каханне з Адамам, калі вы праз тры дні будзеце дзяліць з ім свой ложак… Можна сказаць і інакш: гэта калі ўсё ведаеш і няма над табою нікога, хто б скоўваў бы тваю волю і жаданні, хто можа адняць у цябе радасці і насалоду ў жыцці…

– Упершыню чую такія словы. Сапраўды мудрыя, аж сэрца заходзіцца, ніколі такога са мной не было.

– Бо пастаянна побач з табой твой Адам. Усюды толькі адзін Адам.

Змей прыўзняў галаву, паклаў ёй на калена. Наблізіўся да лона жанчыны, зашаптаў яшчэ з большым захапленнем:

– О, якое ў цябе багацце! Пастараўся Бог, пастараўся. З розуму можна калдыбнуцца. Да тваёй прыгажосці Ён дадаў яшчэ такую раскошу. З-за гэтага будуць адбывацца на зямлі войны, перамогі і паразы, будуць гінуць і нараджацца дзяржавы, будуць здрады і каханне, жарсць і жаданне…

А яна не адчувала ні сораму, ні дакору. Бо не ведала, пра што гаворыць змей. Бог шмат пра што апавядаў, але такога ў Эдэмскім садзе яна яшчэ не чула. Цела яе дрыжэла.

– Скажы мне, цудоўнейш-шшш-ая жанчына, – прашаптаў хрыпла і працяжна ўдаў, абвіўшыся ўжо вакол тонкаствольнай смакоўніцы, звесіў галаву з галіны – каля твару жыхаркі рая, – якая птушка сядзіць на вяршыні таго далёкага дрэва?

Жанчына напружана углядвалася ў далячынь, нічога не заўважыла, і Адама свайго ўжо не ўбачыла, – мусіць, падняўся на гару і пайшоў да ручая.

– Не ведаю. Бо не бачу. А навошта табе тое?

– Ды так, правяраю цябе, ці сапраўды ты такая дасканалая, якой стварыў цябе Бог. Тады скажы мне, прыгажуня, а хто спускаецца вунь з той гары?

– Не бачу.

– А ці ўмееш ты чытаць думкі Адама, калі ён побач з табою? Ці ведаеш ты, калі ён хоча нешта зрабіць, каб ты не ведала?

– Не.

– Во бачыш сама, што шмат чаго ты не ведаеш. Бог, мусіць, забыўся цябе навучыць. А, можа, і не забыўся, пакінуў на “потым”, даверыў гэтую працу зрабіць мне…

Жанчына затоена пацікавілася:

– А гэта як, Змей? Ты не падманьваеш мяне?

Ён засмяяўся, заківаў галавой, уздыхнуў:

– Хацеў я схаваць тайну, ды, напэўна, ніяк нельга гэта зрабіць. Тым больш, што ты асляпіла мяне сваёй прыгажосцю. Што ні зробіш дзеля прыгожай жанчыны… Адкрыю табе сакрэт.

Жонка Адама з нецярпеннем ужо чакала, што адкажа змей.

– Хаця які тут можа быць сакрэт? Вось глядзі, што я раблю…

Удаў, раскрыўшы пашчу, сарваў з дрэва яблык. Праглынуў яго, зірнуў на субяседніцу.

Яна ж нічога не разумела, чакала тлумачэнняў.

1 ... 279 280 281 282 283 284 285 286 287 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)