Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю...
- Автор: Барадулін Рыгор
- Год: 2004
- Язык: белорусский
- Год: ГА Беларускае таварыства «Кніга»
- ISBN: 985-6605-19-9
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю...». Краткое содержание книги:
Зборнік «Песьні Матчыны з Вушаччыны» — нястомны праваднік па фальклору роднай для народнага паэта Беларусі Вушаччыне. Абрадавыя песні, напеўкі, смяшынкі-казытушкі: шчымлівыя й гуллівыя, дасціпныя й каларытныя, сціплыя й скаромныя. Сабраныя за бяседным сталом — памяці i ўдзякі маме паэта й крэўнікам, якія праз вякі пранеслі крывіцкае слова, неўміручае сваёй паганскай шчырасцю.
Перейти на страницу:
* * *
Упілася на мяду,
Дамовачкі не дайду.
Ёсь у мяне маладзец,
Ён дадому давядзець,
Ён дадому давядзець
I ў пасцельку пакладзець.
Няма ў свеце лепшай рэчы,
З кавалерам спаці легчы,
Ён цалуіць, i мілуіць,
I жаніцца дакляруіць.
* * *
Сяду я на куце,
Рукі закасаўшы.
Стаіць мілы у парозе
Ён шапачку зняўшы:
— Дзякуй табе, мая міла,
Што не крэпка біла,
Куплю табе гарчык мёду,
Конавачку піва.
А Божа ж мой мілюсенькі
Па кім я ўдалася,
Усе людзі цвярозыя,
Адна я ўпілася.
А Божа ж мой мілюсенькі
За што я гарую,
Запрагу кабылу ў сані
I сама кірую.
* * *
Ай, капут, капут, капут,
Прадала капусты пуд,
I кашолачку грыбоў,
I кавалера без зубоў.
* * *
Дзякуй, дзякуй камбайнёру,
Што вісока пакасіў.
Баба пуза накалола,
Дзед тры тыдні галасіў.
* * *
Ой, дзяўчаткі дарагія,
Я вам болей не слуга,
Затупіўся мой свярдзёлак
I сагнуўся, як дуга.
* * *
Учора рыбка была,
Сягоння галоўкі,
Учора госці былі,
Сягоння дамоўкі.
* * *
— Чыя гэта верба,
Чыя гэта вішня,
Чыя гэта дзеўка
На вуліцу выйшла?
— Мая гэта верба,
Мая гэта вішня,
Мая гэта дзеўка
На вуліцу выйшла.
* * *
А паедзем дамовачкі, йграя,
Ці не будзіць нам
Цёмная ночка відная.
Ці не будзіць нам
Гарэлка салодка,
Ці не будзіць нам
Даўгая дарожка каротка?
* * *
Упрысядкі прысядаў,
За касматую хватаў,
А за тую касматую
Тры дні сядзеў за хатаю.
* * *
Ой, сват, ты мой сват,
Не бяры мяне за зад,
Бяры мяне за пярод,
Тады мяне забярот!
* * *
Бацька лапці сплёў
На святы Пакроў.
Матка аборы савіла,
На Прачыстую дала.
* * *
Няма таты, няма мамы,
Некага баяцца.
Пойдзем, мілы, ў кабінет,
Будзем цалавацца.
* * *
Я любіла пісара,
Шырокая лысіна.
Яму некалі пісаць,
Толькі лысіну часаць.
* * *
Мая мілка, як кабылка,
Толькі розніца адна:
На кабылцы ездзяць людзі,
А на мілцы толькі я.
* * *
Адна ластаўка на пуні,
А другая на таку.
Лепі пакуллем заторкну,
Ды не дам я дураку.
* * *
Сабе сама дзівілася,
Чым я зіму кармілася.
Паглядзела паміж ног,
А там стаіць сена стог.
* * *
A Лявоніха, іціт тваю маць,
He хадзі маю капусту ламаць.
Я хадзіла i хадзіць буду,
Я ламала i ламаць буду.
A ў капусце мае достачкі
Паламалі ў п...дзе костачкі.
* * *
Охі, охі, охі, охі,
Завяліся ў п...дзе блохі.
А вы, хлопцы, не зявайце,
З п...ды блохі выганяйце!
* * *
Настасся зняслася,
Хадосся з яйцом.
Мой браце Кандраце,
Пашчупай канцом.
* * *
Мельнік-круцельнік,
Вядзі мяне ў ельнік,
Накрый мяне елкаю,
Каб я была ц...каю.
* * *
Нясла Каська быку сена,
Бык на Каську — Каська села.
* * *
У бабы цымбалы,
У дзеда кручкі,
Паабедаў, паснедаў —
Дай, баба, цацкі!
* * *
Упілася ж я,
Не за ваша ж я.
Мая курка зняслася,
За яечка ўпілася.
* * *
Баба дзеда хараніла
I па дзеду плакала:
— А дзе ж тое матавіла,
Што на пузе мякала?
* * *
Танцуй, танцуй ды прыстой
Караценечкі з таўстой!
* * *
Ой ты, мілачка мая,
Каб цябе халерыя.
Колькі мыла ні купляў,
А ты ўсё не белая.
Перейти на страницу: