Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю...
Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю...

Электронная книга - «Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю...». Краткое содержание книги:

Зборнік «Песьні Матчыны з Вушаччыны» — нястомны праваднік па фальклору роднай для народнага паэта Беларусі Вушаччыне. Абрадавыя песні, напеўкі, смяшынкі-казытушкі: шчымлівыя й гуллівыя, дасціпныя й каларытныя, сціплыя й скаромныя. Сабраныя за бяседным сталом — памяці i ўдзякі маме паэта й крэўнікам, якія праз вякі пранеслі крывіцкае слова, неўміручае сваёй паганскай шчырасцю.
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27
Перейти на страницу:
* * *
Гармонь нова — крышка стара, Ў гарманіста шышка ўстала, Гармонь нова крышка сцёрта, Гарманіст пахож на чорта.
* * *
Выхадзіла пані Яні Танцавала вальцы, Цалавала пані Яні Пану Януўя..цы.
* * *
Зяць на цешчы капусту вазіў, Маладушку ўпрэжку вадзіў. — Гэй, ну-ткі, ну-ткі, цешча мая, Тпру, стой, маладая жана.
* * *
Цыган бацька, цыган я, Улавілі салаўя. Бацька ў пуню, а я ў ток, Бацьку ўбілі, а я ўцёк.
* * *
Качка плавала па моры, Качаняты кракалі. Цыган цыганку утапіў, Цыганяты плакалі.
* * *
Янка Ганку не любіў, Её боцікаў не купіў, A купіў ей туфлі, Каб ногі папухлі. Гопца-дрыца, гоп-цаца, Ножкі пухлі без канца.
* * *
Гірша з Моўшам добра жыў, Гірша кроіў, Моўша шыў. Гірша з Моўшам дровы сек, Гірша Моўшу x.. адсек.
* * *
А як Дуні ногі гнулі, Дуня не давалася, А як Дуню прыгарнулі, Дуня засмяялася.
* * *
Затужалася Мальвіна, Што не кошана даліна. I скасілі, i зграблі, I Мальвіну палюблі.
* * *
Ашалела галава, Ашалелі ногі. А каб гэнай галаве Прычапілі рогі!
* * *
— Ой, дзяўчына, чыя ты, A ці пойдзеш гуляць ты? — А што табе, чыя я, Пойдуць людзі, пайду й я.
* * *
А на печы, на лучыне, Дзеўкі грошы палічылі. Налічылі шастака I купілі мужыка. А на печы, на лучыне Мальцы грошы палічылі. Налічылі кучку I купілі сучку.
* * *
А багдай жа наш Гаспадарочак упіўся, А можа б ён На ключыкі забыўся
* * *
Мы Амерыку дагонім, Па надою малака, А па мясу не дагонім — X.. зламаўся ў быка.
* * *
Тапор, рукавіца, Жонка мужа не баіцца. Тапор i піла, Жонка мужа прапіла.
* * *
А дзед бабу шануваў, На паперы навязаў — А няхай жа баба ветраіць, А можа яна палепшаіць.
* * *
Я не руская — беларуская. Я вушацкага сяла, Я бабачка весяла.
* * *
Пастух трубіў, Штаны згубіў. Пастушка йшла, Штаны знайшла. — Пастух, вярніся, Штаны знайшліся!
* * *
А хто полечку танцуець, Той багата не жывець, Ён апошнюю кароўку На падмёткі прадаець.
* * *
Рагочацца, якочацца, За старога хочацца. Стары хочаць i баіцца, Каб у п..ду не ўтапіцца.
* * *
I хвор Кузьма, I нядуж Кузьма. Прывяжыце Кузьме Галаву к п..дзе!
* * *
А я сваю бабку Пасаджу ў кадку, Палію яе вадой, Яна будзіць маладой.
* * *
Я гэтаму мальцу Паадсякаю пальцы, Хай не лезіць пад падол, Не бярэць за яйцы!
* * *
Бегаў зайчык каля рэчкі, Пагубляў свае яечкі. Шарыў, шарыў не знайшоў, Як заплакаў i пайшоў.
* * *
A заінька ку-гу-гу Качаіцца па лугу. Качаіцца па лугу, Радзіў хамут i дугу. Качаіцца i п..дзіць — Хочаць коніка радзіць.
* * *
Каб я ведала сваю горкую долю, Я б павесіла гарбуз над п..дою. Аб гарбаты гарбуз пад спадніцай Пабаяліся б я.цы разбіцца.
* * *
Што будзіць не будзіць, За дзеда найду. У дзеда хлеб белы I грошы знайду. Што будзіць, не будзіць, За дзеда пайшла, У дзеда хлеб белы I грошы машна!
* * *
Мая мілка памірала На асінавым бярне, Ручкі, ножкі сашчапіла, Адказала п..ду мне.
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)