Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
- Автор: Гениюш Лариса Антоновна
- Год: 2010
- Язык: белорусский
- Год: Лімарыус
- ISBN: 978-985-6968-06-1
- Жанр: Другая проза
Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:
2. Лорэнсу Стайнгарду (с.). Друкуецца паводле выд.: Bystrov V. Unosy Československých občanů do Sovetskeho Svazu v letech 1945-1955. – Praga, 2003. Пераклад з чэшскай мовы Ф. Сокалавай. Лорэнс Стайнгард – амбасадар ЗША у Чэхаславакіі ў першыя паваенныя гады.
3. Васілю Быкаву (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з сямейнага архіва Васіля Быкава – сына пісьменніка. Івана прабіла куля…– маецца на ўвазе Іван Цярэшка, герой аповесці В. Быкава “Альпійская балада”. Карпюк Іна (1929—2009) – педагог, жонка А. Карпюка; настаўнічала ў гарадзенскай СШ №12, выкладала на кафедры педагогікі Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я. Купалы. Руневіч-Брыль не родны мне…– гаворка ідзе пра Алеся Руневіча, героя рамана Я. Брыля “Птушкі і гнёзды”. Швейк – герой рамана чэшскага пісьменніка Яраслава Гашака “Прыгоды бравага салдата Швейка падчас Другой сусветнай вайны”. Мужу “Птушкі і гнёзды” падабаюцца…– Геніюш Янка (1902–1979) — медык па адукацыі, выпускнік Карлавага універсітэта ў Празе. Сябра пражскага аддзела Беларускай народнай самапомачы. У 1948 г. разам з жонкай быў незаконна пазбаўлены чэшскага грамадзянства, вывезены ў СССР і асуджаны Вярхоўным Судом Беларусі на 25 гадоў няволі. Быў датэрмінова вызвалены (але не рэабілітаваны) і жыў разам з жонкай у бацькавай хаце ў Зэльве, на вул. Савецкай, 7. Світа Эдуард – лекар, працаваў у Зэльвенскай больніцы. Ах, “жонцы Агаце” пашкодзіла косці…– маецца на ўвазе жонка паэта Юльяна Сергіевіча, які жыў у вёсцы Ленкаўшчына Маладзечанскага раёна. Паўстоўскі Канстанцін Георгіевіч (1892—1968) – расійскі пісьменнік. Кланяйцеся ад мяне Надзеждзе Андрэеўне…– гаворка ідзе пра Быкаву Надзею (сапр. Кулагіна; 1923—1982) – першую жонку В. Быкава. Карпюк Аляксей (1920–1992) — пісьменнік і грамадскі дзеяч, у 1978–1992 гг. узначальваў Гарадзенскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі.
4. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Пяткевіч Аляксей (нар. 1931) – літаратуразнавец, прафесар Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я. Купалы, аўтар кніг пра культурнае жыццё Гарадзеншчыны. Прашковіч Мікола (1932–1983) — літаратуразнавец, крытык, перакладчык, кандыдат філалагічных навук (1965). Быў звольнены з Інстытута літаратуры Акадэміі навук па абвінавачанні ў беларускім нацыяналізме. Траяноўскі Алесь (1925—2005) – журналіст, паэт і перакладчык; сябраваў з Л. і І. Геніюшамі. Бічэль Данута (нар. 1938) — пісьменніца; сябравала з Л. Геніюш, напісала прадмову да зб. «На чабары настоена».
5. Максіму Танку (с. ). Друкуецца паводле газ. “Літаратура і мастацтва”, 1998, 11 снежня. Публікацыя М. Мікуліча. Танк Максім (сапр. Яўген Скурко; 1912–1995) – пісьменнік, грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі (1967–1990), член ЦК КПБ (1966–1990), старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1963–1971). Народны паэт Беларусі (1968), Герой сацыялістычнай працы (1974), лаўрэат Сталінскай (1948), Ленінскай (1978) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1966). “Селядцы з вершамі” – верш М. Танка. “Нарач” – паэма М. Танка, апублікаваная ў 1937 г. Лынькоў Міхась (1899–1975) — празаік і грамадскі дзеяч, народны пісьменнік Беларусі (1962). Што да маэстра…– гаворка ідзе пра спевака Міхася Забэйду-Суміцкага (1900–1981) — беларускага спевака, які жыў у Празе.
6. Максіму Танку (с. ). Друкуецца паводле газ. “Літаратура і мастацтва”, 1998, 11 снежня. Публікацыя М. Мікуліча. Калеснік Уладзімір (1922–1994) — беларускі крытык і літаратуразнавец, даследчык заходнебеларускай літаратуры, прафесар Берасцейскага педагагічнага інстытута імя А. Пушкіна. У Ленінцы бачылі Вас…– у Дзяржаўнай бібліятэцы імя У. Леніна (цяпер – Нацыянальная бібліятэка).
7. Аляксею Пяткевічу (с.). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Караткевіч Уладзімір (1930–1984) – паэт, празаік, драматург; быў грамадскім рэдактарам зб. Л. Геніюш “Невадам з Нёмана”. Скрыган Ян (1905—1992) – пісьменнік. Бажко Алесь (нар. 1918) — пісьменнік, на той час загадчык рэдакцыі мастацкай літаратуры выдавецтва “Беларусь”. Канавалаў Рыгор (1912—1979) – старшыня Дзяржаўнага камітэта Савета міністраў па друку (1963—1973).
8. Максіму Танку (с.). Друкуецца паводле час. “Полымя”, 1995, №8. Публікацыя Т. Кекелевай. “Сэрца маё – суверэнная дзяржава…” – верш М. Танка. Alter ego amicus Plato, sed magis amica – veritas! (лац.) – Платон мне сябра, але яшчэ большы сябра – ісціна! Павел Францавіч Міклашэвіч (1845—1929) – дзед Л. Геніюш, з сялянаў, пазней стаў абшарнікам; пахаваны ў Гудзевічах.