Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 244 245 246 247 248 249 250 251 252 ... 263
Перейти на страницу:

Тэксты ў двухтомніку друкуюцца ў адпаведнасці з сучасным правапісам і арфаграфіяй, з захаваннем стылёвых і лексічных асаблівасцяў мовы Л. Геніюш. У лістах паэтка нярэдка падавала толькі ініцыялы замест імёнаў і прозвішчаў, прыкладам: Рыгор Б., сябра З.П. Дзе магчыма, мы іх расшыфроўваем у квадратных дужках [ ]. Шматкроп’ем у гэткіх жа дужках […] пазначаюцца зробленыя з этычных меркаваньняў купюры. Меркаваныя даты не датаваных паэткай лістоў прастаўленыя таксама ў квадратных дужках.

Выдавецтва і ўкладальнік удзячныя за спрыянне пры падрыхтоўцы эпісталярнага раздзела дырэктару БДАМЛіМ сп. Ганне Запартыка, загадчыку аддзела рэдкіг кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі сп. Аляксандру Стэфановічу, супрацоўніцы Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры сп. Вользе Гулевай, дырэктару Гарадзенскага музея Максіма Багдановіча сп. Алене Гайко, а таксама сп. Валянціне Трыгубовіч, сп. Вользе Іпатавай, сп. Францішцы Сокалавай, сп. Янку Запрудніку, сп. Аляксею Каўку, сп. Віталю Скалабану, сп. Сяргею Шапрану, сп. Міхасю Чарняўскаму, сп. Вячку Целешу.

Проза

Сто ранаў у сэрца (с. ). Упершыню – газ. “Голас Радзімы”, 1996, 12 снежня. Публікацыя Я. Кісялёвай. Тэкст быў напісаны Л. Геніюш па просьбе Я. Казекі для кнігі пісьменніцкіх аўтабіяграфій “Вытокі песні” (1973). Ён неаднаразова правіўся і ўзгадняўся з паэткай, але ўрэшце не трапіў у зборнік.

Споведзь (с. ). Упершыню – час. «Маладосць», 1990, №1–6. Публікацыя М. Чарняўскага. Па сведчанні публікатара, твор не меў агульнай назвы, ідэя назваць яго «Споведдзю» належала Я. Сіпакову — тагачаснаму супрацоўніку «Маладосці». Рукапіс быў перададзены аўтаркай М. Чарняўскаму ўлетку 1982 г. у Зэльве. Паводле «Споведзi» на кiнастудыi «Беларусьфiльм» рэжысёрам В. Дудзiным быў зняты мастацкi фiльм «Птушкi без гнёздаў» (1996). Ролю Л. Генiюш выканала артыстка Таццяна Кавалеўская.

Лісты

1. Кастусю Езавітаву (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа, які зберагаецца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (ф. 458, воп. 1, спр. 85). Выяўлены Аляксеем Каўкам. Езавітаў Кастусь (1893–1946) – беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, сакратар ваенных спраў у першым Урадзе БНР (1918), генерал-маёр (1920). Узначальваў галоўную ваенную ўправу Беларускай Цэнтральнай Рады (1944). У 1945 г. арыштаваны савецкімі спецслужбамі ў Нямеччыне. Памёр пасля катаванняў у менскай турме. Падарожжа, з якога я прывязла…– у траўні 1943 г. Л. Геніюш прыязджала з Прагі ў Беларусь. Weisruttenisches Archiv beim Archiv des Ministeriums des innere, Prag IV Lorettogasse 6 (ням).Беларускі архіў у складзе Міністэрскага архіва, Прага 4, Ларэтанскі завулак, 6. Вашы пісьмы з архіва дзядзя недзе схаваў…– маецца на ўвазе Захарка Васіль (1877—1943) – палітычны дзеяч, з 1928 да 1943 г. намеснік старшыні, старшыня Рады БНР. Пасля прыезду ў Прагу ў 1937 г. Геніюшы некаторы час жылі ў яго кватэры. Ермачэнка Іван (1894—1970) – дзеяч беларускага палітычнага руху і эміграцыі. З 1940 г. – старшыня Беларускага камітэту самапомачы ў Празе. У 1941 г. пераехаў у Менск, узначаліў Беларускую народную самапомач, быў дарадчыкам генэральнага камісара Беларусі В. Кубэ. З 1948 г. – у ЗША, дзе працаваў лекарам.

1 ... 244 245 246 247 248 249 250 251 252 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)