Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 242 243 244 245 246 247 248 249 250 ... 263
Перейти на страницу:

І смех, і бяда, калі ўспомню свой позні век і столькі “ўвагі” да маёй хворай, змучанай асобы. Запаліла ў печцы, бо крыху мерзну. Змушаюць мяне часта “гуляць” на вяселлях. Пасяджу крыху, павіншую, падару. То сваякі, то суседзі. А вяселлі цяпер усе – цераз 100 асоб за сталамі. Багатыя, гучныя. Людзі сапраўды матэр’яльна жывуць няблага. Гадуюць, кормяць свіней і робяць вяселлі. Я часамі вітаю маладых вершам, і тады робіцца энтузіязм.

Проста трэба цяпер нейк хавацца ці што? Вось так я тут жыву памаленьку. Малы Жук – адзіны мой верны сябра. Учора пісаў Міхасік, унук. Ён для мяне – як для Вас Слаўка. Цалую ўсіх і абнімаю.

Ваша Ларыса Геніюш.

Ці маюць дарагія Шышэі маю кніжку? Можа, паслаць ім, калі недзе дастану?

Максіму Танку

Зэльва, 22 снежня 1982 г.

Шчырапаважаныя і даражэнькія!

Бясконца думаю пра Вас. Чытаю Вашую кніжку і ўспамінаю той час, калі, трымаючы на руках малога Юрку, я чытала: «Пахне дзёгцем, потам, рыжаю аўчынай…» Мяне захапляла барацьба ў Вашых вершах і жывая, адвечна сялянская іх беларускасць. Я аглядалася вокал і адчувала тое самае. Вы шмат чаго тады абудзілі ў маім неспакойным сэрцы. Вы былі моцна, натхнёна таленавіты. Машара, Васілёк і інш. на мяне так не дзейнічалі. Вы моцна адчувалі і любілі тое, аб чым пісалі. Вось за гэты падарак Вам найбольшае дзякуй!

Любоў Андрэеўну моцна цалую за гэтую прыгажосць, якую яна мне падаравала. Чым жа я, капрызная, нядобрая, на гэта заслужыла? На цукеркі яшчэ толькі паглядаю. Іх і тую шыкоўную бутэлечку пакінула на свята. У вачах стаіць мне прыгожы, усімі агнямі асвечаны Мінск, дзе было мне бяспечна і добра. Зноў ціск быў 110 на 60. Хаджу на сосаrboxyl. Ціск ужо пабольшаў. Усім вельмі падабалася, што Вы лёгка і спрытна пераскочылі праз бар’ер, ідучы да машыны. Такі Вы вечна малады падпольшчык. Я рада, што так добра выглядаеце. Пісаў сяння сын. Просіцца сюды.

Жарты Вам – тры гады, як я іх не бачыла, а ўсё нечага спадзяюся. Я таксама ад сябе шлю хустачку Любові Андрэеўне. Вам – шлю гарэшкаў. Напішэце толькі, ці атрымалі. Пачкі да мяне і ад мяне прыходзяць заўсёды парваныя... Такая ўжо мая доля...

Жадаю Вам сто гадоў жыць радасна і ў здароўі. Усім жадаю сапраўднага шчасця.

Ваша Ларыса Геніюш.

Зосьцы Верас

Зэльва, 19 студзеня, 1983 г.

Даражэнькая Людвіка Антонаўна!

Вялікі дякуй за вестачку. З жалем бачу, што і мае лісты да Вас, відавочна, пагубляліся ў навале святочнай пошты… Думаю пра Вас, бо надыходзіць сумная дата, і Ваша сэрца будзе неспакойным… Гэта лёс, з якім нам належыць змірыцца, бо жывыя мусяць жыць. Дык няхай спіць спакойна с.п. Тонік, пахаваны і аплаканы кахаючымі яго. А Вы каб трымаліся! Глядзеце хоць крыху свайго здароўя. Бог няхай Вас пацяшае.

У нас сяння Вадохрышча. Ноччу збурыўся дзікі вецер, які дагэтуль не сціхае. Учора ліў дождж, а цяпер выпала крыху снегу, і стала нешта падобнае на зіму. Ад доўгага часу ўзялася за пяро, за лісты. То свята, то было вяселле хрышчонага сына, дзе таксама трэба было прыкласці рукі. Вяселле было шматлікае, багатае, гучнае, у рэстаране. Выручалі, перадусім, свае паршукі. Кожны, хто прадбачыць вяселле, гадуе свіней. Гасцей было каля сотні. Музыка такая, што можна ад яе адурэць. Барабанна-піскліва-гучная, да ненармальнасці крыклівая і галосная. Усё гэта я нейк вытрымала. Цешыў добры настрой гасцей, асабліва старэйшага пакалення. Пілі гарэлку па-беларуску, скакалі з азартам, дарылі шчодра. Праўда, на другі дзень вяселля выклікалі да мяне хуткую дапамогу. Пасля ўколаў я ўжо ўсё вытрымала да канца, як і належыць хрышчонай маці. Здароўем пахваліцца не магу. Вельмі слабеюць і баляць ногі, задышка. Далей ісці мне ўжо цяжка. Нешта паднесці цяжэйшае – амаль немагчыма. Ведаю, што шкодна ляжаць, але часта кладаўлюся.

У дзяцей пакуль што ўсё добра. Апошні ліст быў ад Міхася. Просіцца ў Зэльву. Пісалі і сын, і нявестка. А ўчора быў ліст ад дваюраднай сястры, дык піша, што сын жыве вельмі добра, а ўнукі – харошыя хлопцы, якімі можна ганарыцца. Ведаю, што лекары ўсюды нейк даюць сабе раду, хоць сын мой і нявестка надта скупыя і часта наракаюць на брак грошай… А мне тут хапае ўсяго, Богу дзякаваць, акрамя здароўя. Нічога сабе не шкадую, і заўсёды ёсць чым пачаставаць добрых людзей, якія заходзяць у хату.

20 студзеня. Ліста ўчора не магла скончыць. Прыйшлі сваякі с.п. Мужа і забралі мяне з сабою на дзень народзінаў. Былі толькі цесна свае людзі, і даволі міла прайшоў час. А сяння добра падмерзла, і падае снег. Святлей нейк. Я проста баюся думаць аб сваім лёсе. Навокал то пераважна добрыя людзі, але ўсе яны занятыя працаю, сваімі справамі, а мне тут патрэбная ўжо дапамога.

1 ... 242 243 244 245 246 247 248 249 250 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)