Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 246 247 248 249 250 251 252 253 254 ... 263
Перейти на страницу:

9. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Глебка Пятро (1905—1969) – паэт, мовазнавец, акадэмік АН Беларусі (1957); напісаў прадмову да першай публікацыі вершаў Л. Геніюш пасля яе вяртання з лагера (“Полымя”, 1963, №4).

10. Максіму Танку (с. ). Друкуецца паводле час. “Полымя”, 1995, №8. Публікацыя Т. Кекелевай. Дазвольце мне павіншаваць Вас…– відаць, маецца на ўвазе абранне М. Танка на пасаду Старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. ТБШ (Таварыства беларускай школы) – культурна-асветная арганізацыя ў Заходняй Беларусі (1921—1936).

11. Францішку Ціхаму (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа, выяўленага Францішкай Сокалавай у Літаратурным архіве Музея чэшскага пісьменства ў Празе (Ф. Ціхі. Карэспандэнцыя // СН 15-G/Je). Ціхі Францішак (1886–1968) – чэшскі лінгвіст і перакладчык, займаўся балгарыстыкай, русістыкай і беларусістыкай, перакладаў беларускую паэзію. Soudruh Houska (чэшск.) – таварыш Гоўска. Ne mate rada Stalina? (чэшск.) – чаму не любіце Сталіна? Neodpovim na tuhle okazku (чэшск.) – я не буду адказваць на гэтае пытанне. Літаратурныя спробы сына ў “Ніве”…– Юрка Геніюш (1935–1985), беларускі паэт, празаік і фельетаніст; працаваў лекарам у Беластоку.

12. Максіму Танку (с. ). Друкуецца паводле час. “Полымя”, 1995, №8. Публікацыя Т. Кекелевай. “Мы” – верш Л. Геніюш, пазнейшая назва “Вырай малады”. Мартынчык (Марцінчык) Мікалай (1901—1980) – удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху ў Заходняй Беларусі. Рэдагаваў часопіс “Студэнцкая думка”, быў намеснікам старшыні Галоўнай управы Таварыства беларускай школы. Арыштоўваўся польскімі (1927 і 1930) і савецкімі (1948) уладамі; пасля вызвалення жыў у Гародні. Тарашкевіч Браніслаў (1892–1938) — грамадскі і палітычны дзеяч, філолаг, літаратар, акадэмік Акадэміі навук Беларусі (1928). У 1931 г. арыштаваны польскімі ўладамі, выменены савецкай уладай на Ф. Аляхновіча, у СССР арыштаваны і расстраляны. Грыневіч Антон (1877–1937) — збіральнік і папулярызатар фальклору, выдавец, педагог, кампазітар. Дварчанін Гіляр (Ларывон) – выпускнік Тэхналагічнага інстытута ў Празе, пасля вяртання на радзіму быў арыштаваны, этапаваны на Салаўкі, дзе загінуў. Дварчанін Ігнат (1895—1937) – пісьменнік, актывіст нацыянальна-вызвольнага руху ў Заходняй Беларусі; вучыўся ў Карлавым універсітэце (Прага), дзе атрымаў ступень доктара філасофіі. Быў адным з арганізатараў Першага ўсебеларускага з’езда (1917), у 1933 г. арыштаваны і высланы на Салаўкі, дзе быў расстраляны.

13. Максіму Танку (с. ). Друкуецца паводле час. “Полымя”, 1995, №8. Публікацыя Т. Кекелевай. Сяння прыйшло «Полымя»…– маецца на ўвазе №12 “Полымя”, дзе быў надрукаваны верш Ю. Голуба “Белавежа” з прысвячэннем Л. Геніюш. Голуб Юрка (нар. 1947) — паэт, родам з вёскі Горна, што непадалёк ад Зэльвы.

14. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. “Жыта” – паэма Д. Бічэль, надрукаваная ў час. “Маладосць” (1966, №12).

15. Максіму Танку (с. ). Друкуецца паводле газ. “Літаратура і мастацтва”, 1998, 11 снежня. Публікацыя М. Мікуліча. Матузаў Захар – тагачасны дырэктар выдавецтва “Беларусь”. Прачытала ягонага “Хрыста”…– гаворка ідзе пра раман У. Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”. Цэзар Гай Юлій (100—44 гг. да нашай эры) – старажытнарымскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, палкаводзец і пісьменнік. Пётр І (1672—1725) – расійскі імператар.

16. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Зборнік нарысаў “Літаратурная Гарадзеншчына”, адным з аўтараў якога быў А. Пяткевіч, выйшаў у 1968 г. пад назвай “Гарадзенскія былі”. Легкадумна паступаюць з альбомам…– маецца на ўвазе фотаальбом “Гародня”, які выйшаў толькі ў 1975 г.

17. Максіму Танку (с. ). Друкуецца паводле газ. “Літаратура і мастацтва”, 1998, 11 снежня. Публікацыя М. Мікуліча. Жалігоўскі Люцыян (1865—1947) – польскі военачальнік і дзяржаўны дзеяч. Міхаська і Алесік – унукі Л. Геніюш, жывуць у Беластоку. Любоў Андрэеўна – жонка М. Танка.

1 ... 246 247 248 249 250 251 252 253 254 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)