Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кніга ўзнаўленняў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кніга ўзнаўленняў

Электронная книга - «Кніга ўзнаўленняў». Краткое содержание книги:

Адамкнутыя паэтычным ключом, занямелыя творы старажытнай літаратуры нанава ўваходзяць у рэчаіснасць i нанава прамаўляюць тое, што яны казалі ў свой час.
Пры ўсёй сваей разнастайнасці яны ўзаемададаюцца i, сабраныя ў «Кнігу ўзнаўленняў», уяўляюць беларускі кніжны эпас ці, прынамсі, яго пэўную рэдакцыю.
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 38
Перейти на страницу:
Я расказаў вам пра марнасць, таўпеханне i паражнечу, справы i захапленні людскога роду, што ўжо мінуў. Цяпер жа душаратоўнае слова скіруем да тых, што таксама тонуць у марнасці, што тойсамай грахоўнаю слодыччу зваблены, што працуюць i ўдзень, i ўначы на грахі, што ў абжорстве, у п'янстве, у блудзе, нечысціні пасвяцца колькі змогі; што прагай багацця спакушаны i з душой захоплены срэбралюбствам. Такія людзі не думаюць i не дбаюць пра тыя чатыры брамы, якія ўжо ix чакаюць i праз якія часінаю невядомай пойдуць яны адгэтуль да іншай сялібы — вечнай.
Не думае i не дбае такі чалавек ні аб смерці, якая пільнуе яго, ні аб страшным Божым судзе, ні аб вечных пакутах пякельных, ні — гэтаксама — аб царстве нябесным, бо д'ябал хітры спакуснік i ён перш-наперш крадзе ў чалавечых душаў памяць пра гэта i напускае на ix забыццё, a саміх марналюбцаў i грахатзорцаў у пачуццё бясстрашнасці ўводзіць. I той, хто граху дагаджае i д'яблу слугуе, аб смерці не думае i не баіцца пякельных пакутаў i аб нябесным царстве не дбае. Ёсць i такія, што кпяць i пасміхаюцца крыва, калі ім згадаеш пра гэта, а д'ябал цешыцца i агіду да веку наступнага ў ix абуджае. Затое уцехайi асалодай ім выстаўляе цяперашні век, дзе смутак, дзе плач i скаргі, дзе воржы — лютыя ворагі роду людскога i згубцы збавення людскога — блукаюць, закідваючы на нас хітрамысныя сеткі, каб марналюбцаў ды грахатворцаў імі злавіць i смерцю, злавіўшы, ўмарыць. Так воржы, поўныя здрадных намераў, людзям някемлівым выдаюць гарчэчу за слодыч, змрок за святло i смерць за жыццё. Дзе ўсё змена, плач, уздыханні, марнасць, малюе зламысны д'ябал гэта сваім ахвярам слодыччу i раскошай — i так зваблівае хлуснёю іхнія душы i ў будучым веку ім не дае паглядзець ні трохі на вечную радасць, калі міраванне царуе ўсюды i ўсюды любоў, якая з'ядноўвае чалавека з Богам i ca святымі анёламі. Але д'ябал спачварвае рэчаіснасць i гэта ад марналюбцы крадзе, хавае ад грахатворцы. Той будучы век шчаслівы паказвае д'ябал векам жалобы i скрухі i ад яго так адварочвае малавераў. Падвучвае д'ябал свайго навучэнца: навошта спяшацца табе з пакаяннем, лепей адкласці яго на заўтра, а сёння займіся чым цікавейшым. У Бога дзён многа — заўсёды пакаяцца зможаш, i многа на пашы ў мяне разнастайных рэчаў, якія чакаюць тваёй увагі. Хіба ты стары i схілак гадоў тваіх блізкі? Ты ў росквіце, дык не губляй у марных развагах часу, ідзі i каштуй пачастунак жыцця на пасвішчах нашых. Будзеш стары — тады кайся, калі захочаш. А састарэе бядак — вядзе д'ябал яго да смяротнага ложа, кажучы па дарозе: ты можаш каяцца i лічыць грахі свае проста на ложы смяротным.
О чалавеча грэшны, не слухайся здраднай д'яблавай рады — не адкладай да заўтра свайго пакаяння. Бо ведаць не ведаеш, калі смерць спаткае цябе — праз тыдзень, праз дзень, a мо праз гадзіну, а мо калі заспявае певень, і вось дг старасці не дабудзеш i што хацеў здзейсніць — не здзейсніш. Дык не марудзь з пакаяннем, не адкладай на потым, як раяць воржы. У старасці час не гэткі, які быў у маладосці: кароткі — бы дзень узімку, няроўны — бы сцежка ў лесе, i шпаркі — бы птушка ў небе. А смерць не толькі ў канцы дарогі, якой мы ідзем, чакае, аднак жа суправаджае заўжды нас, на ўсёй дарозе, i ўладу сваю прасцірае на ўсе гады i гадзіны нашага бытавання. I ў маладога здароўе, здараецца, адбірае; здараецца, што й старому звязвае, як немаўлятку, язык: нешта хоча сказаць, але ўжо не можа; i розум, здараецца, чалавеку цемраддзю акрывае. А пакаянне i сэрца разжаленае — дарунак, які далека не ўсім у хваробе іхняй даецца Богам. Не маюць дарунку такога людзі, якія ім пагарджалі, якія яго адцуралі, калі былі ў дужасці i ў здароўі. Таму згодна з Божым судом справядлівым, хто якім быў у жыцці, i ў смерці такім апынецца, i хто з грахамі прыязніўся i патрэбы у пакаянні не меў, той мае памерці ў грахах таксама. У чым чалавека смерць застае — тым Бог i судзіць яго: таму адны заслугоўваюць вечнай пакуты, другія — у вечнасць прысвечанага жыцця.
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 38
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)