Кніга ўзнаўленняў
- Автор: Разанаў Алесь
- Год: 2005
- Язык: белорусский
- Год: Логвінаў
- ISBN: 985-6701-84-8
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Кніга ўзнаўленняў». Краткое содержание книги:
Адамкнутыя паэтычным ключом, занямелыя творы старажытнай літаратуры нанава ўваходзяць у рэчаіснасць i нанава прамаўляюць тое, што яны казалі ў свой час.
Пры ўсёй сваей разнастайнасці яны ўзаемададаюцца i, сабраныя ў «Кнігу ўзнаўленняў», уяўляюць беларускі кніжны эпас ці, прынамсі, яго пэўную рэдакцыю.
Пры ўсёй сваей разнастайнасці яны ўзаемададаюцца i, сабраныя ў «Кнігу ўзнаўленняў», уяўляюць беларускі кніжны эпас ці, прынамсі, яго пэўную рэдакцыю.
Перейти на страницу:
Нам недарэчы
баяцца смерці,
бойся адно граху,
які пасылае адданцаў сваіх
на пакуты ў пекла;
а праведнаму чалавеку
не страшная смерць;
праз яе,
нібы праз браму,
мы пераходзім
ад нетрывалых часовых рэчаў
да вечных
i ў неўміручасць саму.
Дык ведайце i памятайце,
што смерць выводзіць
нас з цемрадзі да святла
I ўводзіць
з зямлі ў нябёсы —
каб вечна
ты жыў
з Богам Творцам сваім
i славу
царства ягонага бачыў ясна.
Спадобі ўсіх нас,
сваіх вернікаў,
Хрысце Божа,
нябеснага царства твайго,
каб у ім
i мы ўслаўлялі цябе,
адзінага ў Бостве
з Богам Айцом i Богам
Духам Святым,—
цяпер,
i заўжды,
i на векі вякоў.
Амін.
Перейти на страницу: