Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кніга ўзнаўленняў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кніга ўзнаўленняў

Электронная книга - «Кніга ўзнаўленняў». Краткое содержание книги:

Адамкнутыя паэтычным ключом, занямелыя творы старажытнай літаратуры нанава ўваходзяць у рэчаіснасць i нанава прамаўляюць тое, што яны казалі ў свой час.
Пры ўсёй сваей разнастайнасці яны ўзаемададаюцца i, сабраныя ў «Кнігу ўзнаўленняў», уяўляюць беларускі кніжны эпас ці, прынамсі, яго пэўную рэдакцыю.
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 38
Перейти на страницу:
IV Таемствы, якія засведчаны Новым Законам, папраўдзе прылады Гасподнія — Бог праз ix грахі ачышчае i на душу лагодань ліе. Нездарма дарунак, які ўрэчаіснівавць таемствы, святыя айцы называюць лагоданню — ласкаю Божай; i як прылады Гасподнія маюць таемствы сілу грахі адпускаць i душу асвячаць, бо яны увасабляюць не толькі само значэнне Божага дзеяння, але i самую жывую лашдань даюць. Скажона вучыць, як бачым, Кальвін, калі вытлумачвае, што былі таемствы ўзаконены Богам адно для таго, каб веру ў Гасподнія запаветы жывіць. Мы ж болей верым Святому Пісанню, якое вучыць, што дзеяннем рэчаў таемных нам насамрэч даецца крывёю Хрыстовай зысненая лагодань. І, каб ва Ўсясветнай Царкве Прававернай, якая, адкладу не чынячы, дзеля дабраславення Гасподняга i адпушчэння грахоў уводзіць у веру дзяцей сваіх, не гнездаваць спакусаў i хібаў, мы вызнаём таемства хрышчэння, мірапамазання, цела й крыві Хрыстовых, як гэта апосталы вучаць.
V Усякае творнае цела слухаецца свайго Творцу i здольна увасабляць i ўспрымаць дасканаласць, якая пераўзыходзіць прыроду гэтага цела. Таму, беручы пад увагу, што піша Пісанне i кажуць святыя айцы, разважаюць слушна i слушныя робяць высновы на гэты конт багасловы, a менавіта: маюць таемствы не толькі адно павучальны характар, але i ўяўляюць чын відавочны, альбо фізічны, што з'явай знадворнай тычыцца цела, a сілаю ўнутранай, успрынятай намі ад Бога, тычыцца нашай душы — ачышчае яе ад граху i дарункам лагодані Божай узбагачае. З крыніцы Святога Пісання i ca здабыткаў айцоў хрысціянскіх святых мы чэрпаем веды, а разважаць у духу згаданага Кальвіна i неразумна, i згубна.
VI У Хрысціянскай Усясветнай Царкве Праваслаўнай, вось жа, узаконена сем таемстваў: таемства хрышчэння, мірапамазання, цела й крыві Хрыстовых, споведзі, ці пакаяння, святарства, шлюбу i — наапошне — алеяпамазання. Вера ў таемствы не можа адпрэчвацца ды расцякацца па рэчышчах разнадумнасці, i вучэнне аб іхняй з'яднанасці ca знакаваннем — вучэнне айцоў Царквы Хрысціянскай Божай. Яму ж супротнічае Зізаній: Пісання ён не трымаецца i не чуе, што кажуць айцы святыя, i сімвал веры, прыняты Нікейскім саборам i сцверджаны, Канстанцінопальскім, ён вызнаваць не хоча (пра гэта сведчыцца ў першым лісце аб судным дні). Нававерцы аблудна таемствы бачаць, калі вызнаюць, як гэта робіць Лютэр, ці толькі адно таемства, ці два – як асобння лютэране, ці тры — як, прынамсі, Кальвін, ці, у цэлым, меней за сем, ці — ізноў-такі — болей.
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 38
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)