Кніга ўзнаўленняў
- Автор: Разанаў Алесь
- Год: 2005
- Язык: белорусский
- Год: Логвінаў
- ISBN: 985-6701-84-8
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Кніга ўзнаўленняў». Краткое содержание книги:
Адамкнутыя паэтычным ключом, занямелыя творы старажытнай літаратуры нанава ўваходзяць у рэчаіснасць i нанава прамаўляюць тое, што яны казалі ў свой час.
Пры ўсёй сваей разнастайнасці яны ўзаемададаюцца i, сабраныя ў «Кнігу ўзнаўленняў», уяўляюць беларускі кніжны эпас ці, прынамсі, яго пэўную рэдакцыю.
Пры ўсёй сваей разнастайнасці яны ўзаемададаюцца i, сабраныя ў «Кнігу ўзнаўленняў», уяўляюць беларускі кніжны эпас ці, прынамсі, яго пэўную рэдакцыю.
Перейти на страницу:
О неразумнае i сляпое
заклятае сэрца!
О прагавітая i
разбэшчаная губа —
папраўдзе
не ведаеш, чаго просіш!..
У гневе на блохаў
хочаш
спаліць кажух!
Ці ўжо так
спакой надакучыў,
ці ўжо апрыкла
так хрысціянская вольнасць,
што ўжо —
з вялікай раскошы i самаволі —
не ведаеш сам, што робіш
і што пляцеш!..
Затулі
свае хлуслівыя вусны!
Утнi
сваімі зубамі зласлівы
язык свой, калі пасмеў
ён вырыгнуць
слова брыдоты.
Бачым,
вы ўжо даўно
сабе зарабляеце ў Бога
бязбожнымі справамі
узнагароду.
О лепей было б для вас,
каб вас
цярплівы i міласцівы
Пан Бог не пачуў:
не дасць
ён злым i зацятым
свайго набытку
на языкатае ганьбаванне.
I калі вы
не прыйдзіце да пакаяння
i розуму,
вас пакіне,
а вораг вас забярэ.
Адно тое,
што спраўджвае i абяцае
спраўдзіць Пан Бог для святой
ушаны i памнажэння
Царквы Каталіцкай,—
адно яно
у вечнасці застанецца.
Не пераможа
зман праўды!
Не перамогуць
д'ябальскія напады
ды ростыркі Божай справы
i хрысціянскай згоды:
у ёй
з малога вялікае вырастав.
А хто слугуе
ростыркам у нязгодзе,
свой заняпад —
да самае бездані —
паглыбляе.
Няхай
навернецца ваша хвароба
вам на галовы
i ваша няпраўда
зваліцца вам на плечы!..
Перейти на страницу: