Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кніга ўзнаўленняў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кніга ўзнаўленняў

Электронная книга - «Кніга ўзнаўленняў». Краткое содержание книги:

Адамкнутыя паэтычным ключом, занямелыя творы старажытнай літаратуры нанава ўваходзяць у рэчаіснасць i нанава прамаўляюць тое, што яны казалі ў свой час.
Пры ўсёй сваей разнастайнасці яны ўзаемададаюцца i, сабраныя ў «Кнігу ўзнаўленняў», уяўляюць беларускі кніжны эпас ці, прынамсі, яго пэўную рэдакцыю.
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 38
Перейти на страницу:
Дык вось, калі век чалавека, адмераны Богам Творцам, канчаецца,а чалавек трымаўся ў жыцці хрысціянскай праўдзівай веры i не чыніў нічога, што Божыя запаведзі забараняюць, тады да яго прыходзяць анёлы, святыя i светлыя, i як бачыш з абліччам вясёлым лёгка з ягонага цела вымаюць яго святую душу. I, пэўна ж, усцешаны праведнік дужа з прыходу анёлаў i з іхніх паводзінаў шчасных. Яны ж, узяўшы, душу яго, што не мае цямноты граху, імкнуць яе ўвышыню, да трона трохіпастаснага Боства i пакланяюцца разам з ёю Творцу свайму, а ён багаслаўляе душу праведную багаславеннем сваім усявышнім вечным i кажа весці яе у праведны збор.
Анёлы бяруць i адводзяць яе тады, радуючыся, у месца спакою i светлыні. I там сустракаюць яе другія святыя анёлы i патрыярхі вітаюць, i пацалункам любові святой цалуюць, радуючыся яе прыходу i перамозе над звабамі гэтага свету i хітрасцю воржавай. I жыве у светлай сялібе душа праведніка да другога прыйсця Ісуса Хрыста, Госпада нашага, з канчатковым судом вызначальным, якім будуць судзіцца людзі.
A калі б тут азваўся які малавернік з нязгодаю i сказаў: дзе гэта пісана, каб анёлы людскую душу імкнулі з зямлі ў нябёсы, i хто гэта бачыў,— я адкажу: той гэта бачыў, перад чыімі вачамі як на далоні усё стварэнне — усёвідушчы Сын Божы бачыў. I праз Яго мы таксама бачым, як узялі i гтанеслі анёлы ў нябёсы Лазареву душу, а душу грэшнага багацея панеслі д'яблы у сутарэнні падземныя — у пекла. Сам Бог засведчыў i паказаў нам, які страшны канец рыхтуе грэшнік сабе i які — не страшны, а радасны — угатаваны праведніку.
Павінны усе хрысціяне шукаць i прагнуць такога канца. I латва могуць яго дасягнуць праз праўдзівае пакаянне i праз таемствы святыя Цела Хрыстовага i Крыві i алеяпамазання, бо святыя гэтыя з'явы нячысцікаў адганяюць ад чалавечай душы у часіну смерці. Належыць ведаць яшчэ вам, што разам з целам не памірае, у адрозненне ад жывёльнай, душа чалавечая, а жыве, будучы вобразам Божым, жыццём бясконцым. Дваякае — бачым — жыццё людское, дваякая — бачым — людская смерць: , адною дарогай праведнік адыходзіць, другою — грэшнік, адзін — у вечную радасць, другі — у пакуту. Думай пра іхнія дол i часцей, чалавеча, i ў памяці моцна, што чуеш цяпер, трымай — бо ў чым смерць застане, тым Бог i асудзіць.
З трыма вялікімі зменамі смерць настае i нас гэтымі зменамі страшыць: па-першае, стратаю рэчаў, з якімі мы зеыкліся; па-другое, той невядомай краінай, дзе апынецца бядачка-душа; i, па-трэцяе, неспазнаным абліччам Бога, які нас будзе судзіць. Ды ад гэтага страху я маю траякія лекі, траякую дапамогу.
Па-першае, ведай i памятай,чалавеча, што ты пілігрым-вандроўнік на гэтым свеце i тут у доме чужым жывеш. Як сказаў апостал, не маем тут горада, але мусім будучы горад шукаць. А на гэтым свеце мы нібы ў карчме, i гняўлівы у ёй гаспадар гаспадарыць — смерць. Яшчэ не паспелі мы тут набыцца, a ўжо гаспадар патрабуе платы ад нас і, нібы разбойнік, усё дарагое i гожае, што мы мелі, у нас адбірае гвалтам i, голых, выпіхвае прэч. Па-другое, прыводзь на розум словы апостала, што сказаў: калі гліняная хата нашага цела разбурыцца, маем у небе палац незраўнаны, які не людскою рукою, а Боскаю збудаваны. Дык паспяшайся, любы мой чалавеча, хутчэй да яго, а не баўся ў закутку смуродлівым, дзе звіваеш гняздо свайго быту, марна спрабуючы на зямлі, а не ў небе, займець уцеху. Па-трэцяе,зарабляй тут, у цяперашнім гэтым веку, нябесную ласку Бога, а ён табе заўтра, у будучым веку, заплаціць шчодра.
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 38
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)