Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » У дрымучых лясах
У дрымучых лясах - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

У дрымучых лясах

Электронная книга - «У дрымучых лясах». Краткое содержание книги:

Аўтабіяграфічная аповесць”У дрымучых лясах” – апошні значны твор З. Бядулі. Усе, літаральна ўсе вытокі бядулеўскай творчасці бяруць пачатак з Пасадца, невялікай вёскі, размешчанай пасярод дрымучых лагойска-плешчаніцкіх лясоў, якія сотню-паўтары гадоў назад былі сапраўдны дрымучымі...
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 45
Перейти на страницу:

Пастухі былі ў захапленні ад работы.

У дзедавай кузні, употайку ад дзеда, я адкрыў фабрыку пісталетаў. Пастушкі даставалі дубовыя сукі для ручак. Агульнымі сродкамі мы здабывалі порах, папяровыя пістоны. Я парэзаў дзедавыя трубкі на рулькі, прыварваў да рулек жалезныя донцы, прасвідроўваў у іх дзірачкі для праходу агню ад пістона ў парахавы набой, выпільваў усе металічныя часткі, з дроту рабіў маленькія шомпалкі, драўляныя ручкі фарбаваў і аздабляў меддзю — і пастушкі дзіву даваліся майму майстэрству.

Пісталеты стралялі, як сапраўдныя стрэльбы. У гэтым быў галоўны эфект. Мы наладжвалі ў лесе стрэльбішчы. Скончылася гэта даволі сумна. У аднаго пастушка разарвалася рулька, і ўвесь порах папаў яму ў твар. Ён ледзь не аслеп. Яго павезлі к доктару.

Ад вялікага страху я ўцёк у вёску Дунаі да дзядзькі Мордха-Лейбы і цёткі Бейлі. Дзядзька пасадзіў мяне за стол і загадаў чытаць Псалтыр. Я быў на гэты раз паслухмяны і набожны. Абяцаўся Богу, што калі ён выратуе мяне ад пакарання за пісталеты, дык з першага скарбу, што я знайду, кіну рубель у святую скарбонку рэбэ Меера-цудадзея. Такая скарбонка вісела ў дзедавай хаце над дзвярмі.

Адным махам я прачытаў ледзь не паў-Псалтыра. Потым я ўспомніў адну цікавую гісторыю пра дзядзьку, але колькі я ні прасіў яго расказаць, ён аднекваўся. Ціхенька на вуха мне гэтую гісторыю расказала цётка, калі дзядзька лёг спаць.

Гладыш

Гэта было праз два гады пасля таго, як дзядзька пабраўся з цёткай. Пасагу было сорак рублёў. За гэтыя грошы дзядзька купіў у Дунаёўскай пані старую хатку і астаўся жыць у вёсцы. Два гады пакутаваў. Малочныя прадукты ад каровы ён насіў у Пасадзец прадаваць камісіянерам і за выручаныя грошы купляў хлеб. Жыць было вельмі цяжка. Дзядзька апусціўся. Увесь падворак каля хаты выглядаў сметнікам. Тут валяліся старыя, паламаныя гаршкі, бутэлькі, ляжаў агідны гладыш, аплецены бяростай і вымазаны дзёгцем. Спачатку гладыш валяўся ля самых дзвярэй і так намазоліў дзядзьку вочы, што ўзлаваны дзядзька адкінуў яго да плота, дзе буяе крапіва і палын. Гладыш быў цяжкі: напханы зямлёй.

Ад няма чаго рабіць дзядзька дыбаў па падворку туды і сюды ды ўсё думаў:

— Каб меў сто рублёў, купіў бы яшчэ некалькі кароў, завёў бы малочную гаспадарку, сыр і масла прадаваў бы камісіянерам на Менск і жыў бы па-гаспадарску.

Пры гэтым дзядзька Мордха-Лейб самога сябе выкпіваў:

— Каб ды каб… Глупства лезе ў галаву. Дзе ўжо нашаму брату жыць па-людску!..

Але дурныя мары неадчэпна лезлі ў галаву. Дзядзька не раз сніў, што нейкі незнаёмы добры чалавек даў яму сто рублёў і сказаў:

— Жыві!

Дзядзька апавядаў аб гэтым цётцы, і абодва смяяліся. Смех быў горкі, бо ў іх ужо нарадзіўся маленькі хлапчук, Мэндалька — бхор — пяршынка. Патрэбна кашулька, коўдрачка, а далей — шапачка, штонікі, чаравічкі і ўсёўсё. А гэта каштуе не толькі залатоўкі, а рублі. Ад адной Рабулькі (так звалася карова) шмат грошай не нацыркаеш. І дзядзька з цёткай думалі аб адным:

«Што рабіць?»

А тут вясна, лагодная і сардэчная… Птушкі пяюць… Неба чыстае, бы шкло… Вясковыя п'юць бярозавы сок… Ажылі лясы. Вось-вось распусціцца чаромха. Яна так добра пахне… Тым часам у дзядзькі няма дзе і цыбулю пасадзіць — падворак, засмечаны да таго, што крый Божа!

І пайшоў дзядзька ачышчаць падворак пад гарод. Лапатай да поту напрацаваўся. І зноў гэты паскудны гладыш вока мазоліць.

Як раззлуецца дзядзька, як кінецца з жалезнай рыдлёўкай на гладыш, нібы на лютага звера. Можна было падумаць, што ў гладышы ўсё дзядзькава няшчасце жыве. Гакнуў рыдлёўкай па гладышы раз і два і тры! «Ах ты, гад!» — крычаў на яго дзядзька.

Цётка пачула яго разгневаны крык і выскачыла на двор. Глядзіць, аж дзядзька сядзіць на зямлі, раскінуўшы полы доўгай капоты над разбітым гладышом, узняў галаву ў чорнай ярмолцы, высалапіў непрытомныя вочы, балмоча і кудахча:

— Бейля-Бейля-Бейля…

Акурат квактуха:

— Бейля-Бейля-Бейля… Бейля-Бейля-Бейля…

Цётка Бейля спалохалася: ці не звар'яцеў яе Мордха-Лейб?

— Мордха-Лейбачка, што з табой? У цябе ж не твар чалавечы, і ты гаворыш недарэчы… А вохці мне! А людцы мае!..

Цётка кінулася да дзядзькі. Ірванула яго за капоту. Ён так балюча замычаў, ажно цётка падумала, што дзядзька целіцца. І павінна ж была ўзбрысці ў галаву такая недарэчная думка! А калі цётка зірнула, што дзеецца пад дзядзькавай капотай, дык таксама замычала. Глядзяць яны адзін на аднаго і мымычуць і мэмэчуць. У іх адняліся языкі. Цётка зноў засланіла зямлю дзядзькавай капотай і пабегла ў хату. Прынесла лазовы кош і давай сыпаць у кош тое, што было пад дзядзькавай капотай. Зверху насыпала пяску ды панесла ў хату.

1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 45
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)