Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве
Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве

Электронная книга - «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве». Краткое содержание книги:

Эпічнай паэмы «Пан Тадэвуш» класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча (1798–1855) у перакладзе Пятра Бітэля.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 104
Перейти на страницу:
Гароднічка тым часам моўчкі з месца ўстала, Малое падняла, што больш за ўсіх крычала, Другое ўзяўшы за руку, ўсім карагодам, Нібы за гуртам гусак, рушыла гародам.
А азірнуўшыся, сказала: «Ці не можа Пан птушак спуджаных сагнаць назад у збожжа?» «Я — птушак заганяць?» — спытаў Граф са здзіўленнем. Яна тым часам знікла па-за дрэваў ценем. Хвіліну з-за кустоў, з-паміж зялёных звояў Яшчэ свяціла штосьці, як бы вочак двое.
Граф доўга ў садзе думаў адзінока, Душа яго зацягвалася шэрым змрокам I, як зямля з заходам сонца, астывала. Хацеў памарыць, але мараў не ставала. Прачнуўся, сам не ведаў, на каго злаваўся, На жаль, знайшоў не многа — лішне спадзяваўся! Бо ў час, калі к пастушцы падпаўзаў загонам, Гарэла ў галаве, а сэрца біла звонам — Такую прыгажосць ён у русалцы бачыў І ўсё вакол цудоўна так тлумачыў! А ўсё знайшоў інакш: твар, праўда, быў прыгожы, А стан зусім яшчэ не складзены. Быць можа, Што тая шчок акругласць і румянца жывасць, Малюючы яе прасцяцкую шчаслівасць, Не сведчаць, што спіць думка, сэрца спачывае Ды вёска ж праз яе адказы праглядае! «Няма сумнення, — крыкнуў,— я ўжо ўпэўнен цалкам Гусей пасе мая таемная русалка!»
А са знікненнем німфы чар быў зразу зняты З усёй карціны той: вось залатыя краты І стужкі ўміг саломай сталі з каласкамі.
Граф з заламанымі глядзеў цяпер рукамі На жменьку шэрай, звязанай травой мятліцы, Што пер’ем страўсавым умела серабрыцца. А конаўка, што ў дзеўчыны руках так ззяла, Той Амальтэі рог, звычайнай морквай стала — Ён бачыў, як дзіця яе жавала хціва. Дык і расплыўся чар, развеялася дзіва.
Юнак, калі цыкорыі заўважыць кветку, Што вабіць мяккасцю далонь, і неўзаметку Дыхне, узяўшы ў рукі, дык з паветра рухам Рассыплецца ўся тая кветка лёгкім пухам. І вельмі здзівіцца дапытлівы хлапчына, Як з кветкі застанецца голая сцябліна.
Граф, капялюш націснуўшы, назад вяртаўся, Але дарогу ўсё ж пакараціць стараўся: Па агародніне, праз кветкі, агрэст крочыў, Аж уздыхнуў, як агароджу пераскочыў. Прыпомніў, што казаў пра снеданне дзяўчыне А можа бачыў хто яго а той хвіліне, Як быў з ёй у гародзе? Мо пачнуць шуканне? I што падумаюць пра гэткае спатканне? Вярнуцца выпадала. Дык крадком за плотам, Праз зелле меж, зрабіўшы сотні паваротаў, Нарэшце выбраўся шчасліва на гасцінец, Што проста ў дворны накіроўваўся дзядзінец. Ішоў ля плоту, ды ад саду твар адводзіў, Як злодзей ад каморы, у якой нашкодзіў, Ці думае пабыць у ёй у зручным часе. Хітрыў Граф, хоць за ім мо сочка не вялася. У супроцьлеглы саду бок глядзеў — управа.
Быў скрозь травой заросшы гай стары, радкавы. Як па кілімах, ля бярозак беластвольных Пад навессю шатреў зялёных і прывольных Снавалі постаці. Нагадвалі іх рухі То танцы дзіўныя, то нейкіх дзіўных духаў Блуканне ў блясках месяца. Адны у чорных І цесных вопратках, другія ў больш прасторных І белых, быццам снег. Той з голай галавою, Той пад брылём шырокім, тыя, бы чалмою, Як светлым воблакам, галовы агарнулі I, як камета хвост, канцы яе цягнулі. У кожнага свой выгляд: з месца той не сходзіць, Адно вачыма, долу спушчанымі, водзіць, Той, гледзячы наперад, быццам сонны, крочыць, Як па канаце, і нікуды ўжо не збочыць. А ўсе згінаюцца к зямлі памалу, сонна, Зусім, як быццам адбіваючы паклоны. Калі ж адзін супроць другога раптам стане, Маўчаць і разыходзяцца без прывітання. Усе ў задуме, ўсе ва ўладзе летуценняў. Граф думаў, што ён бачыць элізейскіх ценяў, Што хоць не ведаюць зямных клапот і ліха, Блукаюць сумныя павольна, моўчкі, ціха.
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 104
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)