Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве
Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве

Электронная книга - «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве». Краткое содержание книги:

Эпічнай паэмы «Пан Тадэвуш» класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча (1798–1855) у перакладзе Пятра Бітэля.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 104
Перейти на страницу:
Абапал смех паўстаў. У той час з Бернардынам Суддзя граў у мар’яш. Ксёндз, страціўшы ўсе віна, Ужо ледзь дыхаў, і Суддзя канчаць збіраўся, Але даслухваннем аповесці заняўся Настолькі, што, угору галаву задраўшы І карту для біцця ў руцэ прырыхтаваўшы, Сядзеў без руху і ксяндза трывожыў гэтым. Пачуўшы заканчэнне, ход зрабіў валетам I, смяючыся, так сказаў: «Няхай хто хоча Ці немцаў хваліць, ці з Масквой нам лезе ў вочы, Няхай Велькапаляны вучацца ад Швабаў Судзіцца за лісу, казённых клікаць драбаў, Каб гончага чужога захапіць у гаі. У нас старыя, Богу дзякаваць, звычаі, Халае нам звярыны, хопіць для суседства, За справы гэткія мы не праводзім следства. І збожжа ў нас даволі, не агаладаем, Калі сабакі полем прабягуць ці гаем, А ніў сялянскіх нельга нішчыць паляваннем».
Тут адазваўся Аканом: «Маспане, Не трэба патураць вясковаму народу, Бо мужыкі і рады, як да іх у шкоду Ускочыць хорт. Хай дзесяць каласочкаў жыта Саб’е, то пан капу даеш, і то не квіта, Ці раз яны ў прыдатак талер атрымалі. Павер мне, пан, што абнаглеюць, калі далей…» Але далейшых разважанняў Аканома Не мог Суддзя пачуць, бо тут падняўся гоман, Абапал пачалося гутарак з дзесятак, Апавяданняў, жартаў, спрэчак на астатак.
Тадэвуш з дамаю, забытыя усімі, Сябе ўсё ж помнілі. Гаворка зноў між імі Пайшла. Тадэвушу жарт пані спадабаўся, Дык ён ёй кампліменты выказаць стараўся. Тьм часам Талімэна голас суцішала, А ён, нібы таму, што так шумела зала, Не мог пачуць, дык прыхінуўся бліжай тварам, І скронь жанчыны любым палыхнула жарам. Ен прагна вуснамі лавіў суседчына ўздыханне І вокам ясных воч яе праменяванне.
І вось мільгнула ім між вуснамі знянацку Перш муха, а за ёю скураная «цацка». У Літве даволі мух. Вядуцца між другімі Такія, што шляхоцкіх атрымалі імя. Па колеру і форме быццам тая ж муха, Аднак шырэйшая за іншых, з большым брухам, Лятаючы, гудзе дакучліва і звонка, Такой не спыніць павучыная пляцёнка, А ў сетку ўблытаная, тры дні будзе рвацца, Ёй сіл хапае нават з павуком змагацца. Праверыў гэта Войскі і даўно даводзіў, Што з гэтых мух звычайны дробны род паходзіў, Што мухі гэтыя — нібы для рою маткі, Што з іхнім вынішчэннем згінуць мух астаткі. І хоць ні ахмістрыня, ані ксёндз вясковы Не вельмі верылі ў той вывад навуковы І думалі па-свойму аб мушыным родзе, Стары знішчаў іх пільна пры любой нагодзе — Ледзь муху ўбачыў гэткую, забіць стараўся. І вось яму над вухам «шляхціц» той азваўся. Два разы Войскі пляснуў, але не пацэліў, Махнуў яшчэ, аж шыбы ледзь не паляцелі. Ад стукату такога муха у трывозе, Убачыўшы людзей, што сталі на парозе, Рашыла хутка прашмыгнуць паміж іх твараў, І тут жа Войскі біткаю па ёй ударыў. Так моцна пляснуў, што адскочылі галовы, Як быццам дрэва гром разбіў на дзве паловы; Абое з сілаю аб вушакі даліся, Што сінякі пасля таго ў іх засталіся.
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 104
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)