Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Падарожжа ў XIX стагоддзе
Падарожжа ў XIX стагоддзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Падарожжа ў XIX стагоддзе

Электронная книга - «Падарожжа ў XIX стагоддзе». Краткое содержание книги:

«Падарожжа ў XIX стагоддзе» з'яўляецца зборнікам нарысаў аб дзеячах беларускай літаратуры, мастацтва і культуры мінулага стагоддзя, чые імёны яшчэ недастаткова вядомы шырокаму чытачу. Гэта — пачынальнікі новай беларускай літаратуры Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Каратынскі, польска-беларускі паэт У. Сыракомля і іншыя. Асобныя нарысы прысвечаны кампазітарам М. Агінскаму, С. Манюшку і А. Абрамовічу, якія нарадзіліся або доўга жылі ў Беларусі, выкарыстоўвалі беларускія народныя мелодыі і таму адначасова належаць і польскай, і беларускай культуры. Чытач пазнаёміцца з вучонымі і падарожнікамі І. Дамейкам, А. Янушкевічам, Б. Дыбоўскім, К. Ельскім. У плане займальнага літаратуразнаўства ў асобных раздзелах расказваецца аб пошуках і знаходках архіўных дакументаў і рэдкіх кніг, звязаных з творчасцю В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Абуховіча. Аўтар уводзіць у літаратурны ўжытак некаторыя невядомыя або забытыя матэрыялы. У канцы кнігі змешчаны спіс літаратуры, якая цытуецца або ўскосна выкарыстана ў тэксце. Кніга пашырае ўяўленне чытачоў, у першую чаргу вучняў, студэнтаў, настаўнікаў, аб беларускай літаратуры і культуры XIX стагоддзя.
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 82
Перейти на страницу:

У сваім тосце Сыракомля невыпадкова адазваўся добрым словам пра Навума Прыгаворку — Дуніна-Марцінкевіча. Абодвух паэтаў звязвала шчырая і трывалая дружба. Сыракомля ўхваляў тое, што Дунін-Марцінкевіч піша на беларускай мове, і тройчы рэцэнзаваў яго творы на старонках польскага штодзённіка «Газэта варшавска» (у 1855 годзе — «Вечарніцы» і «Гапона», у 1857 годзе — «Купалу»). У гэтых рэцэнзіях дадзена высокая ацэнка творчасці «беларускага песняра», зроблены прыватныя крытычныя заўвагі. Паэт абараняў маладую беларускую літаратуру і яе вядучага прадстаўніка ад нападак рэакцыянераў і проста недалёкіх людзей тыпу пана Скібіцкага. «На гэтай ніве працаваць можна і варта!» — усклікаў Сыракомля, адзначаючы заслугі Дуніна-Марцінкевіча ў развіцці беларускай літаратурнай мовы. Падрабязны аналіз творчасці «харошага Навума» зроблены таксама ў артыкуле Сыракомлі, змешчаным у 1861 годзе ў газеце «Кур'ер віленскі».

У сваю чаргу ўдзячны Дунін-Марцінкевіч прысвяціў Сыракомлю вершаванае апавяданне «Літаратурныя клопаты» (1857), у якім расказваецца аб паездцы аўтара на дажынкі ў Шчарова. Як у самім апавяданні, так і ў праграмнай празаічнай прадмове беларускі паэт часта звяртаецца да свайго сабрата са словамі ўдзячнасці, з просьбай дапамагчы ў выбары правільнага творчага шляху:

Дарагі Уладзіславе, я прашу парады, Ты іх маеш незлічона, думкамі багаты. Па якой пайсці дарозе, каб не стрэціць згубу, Каб я з голаду не згінуў на радзіме любай.

Героі «Літаратурных клопатаў» вельмі высока цэняць майстэрства Сыракомлі. Напрыклад, мінскі кнігар Бейлін гаворыць, што творы яго шырока вядомы «ад Вільні і да Гомля». А вось словы шчароўскай знаёмай Дуніна-Марцінкевіча, чароўнай Алесі:

Ці зямляк наш Сыракомля — гонар наш і слава! Кожны месяц выдае ён новы твор цікавы. Што за мова! Стыль прыгожы. Не знайсці заганы. І не дзіўна, што літвіны ім зачараваны! (Пераклад П. Пранузы.)

Аднак вернемся да прабывання Сыракомлі ў Мінску ў чэрвені 1855 года. Акрамя «Тосту ў доме В. Марцінкевіча», паэт тады напісаў яшчэ два вершы — «Да Аляксандра Жалязняка пасля першай сустрэчы» і «У коле знаёмых у Мінску (імправізацыя)». Аляксандр Жалязняк — гэта псеўданім Аляксандра Беліцкага, мінскага кнігара і пазнейшага біёграфа Манюшкі. Тон жа Валіцкі ўпамінаецца ў вершы «У коле знаёмых у Мінску». З вялікай цеплынёй паэт гаворыць таксама пра мастака і пісьменніка, «аднаго з самых высакародных людзей у Мінску» Адама Шэмеша.

Відаць, у 1855 годзе Сыракомля сабраў фактычны матэрыял, які лёг у аснову вялікага гісторыка-краязнаўчага нарыса «Мінск», апублікаванага ў 1 і 2 нумарах часопіса «Тэка віленьска» за 1857 год. У першай частцы нарыса гаворыцца аб прыродных умовах і «ўнутранай фізіяноміі» горада, апісваюцца яго вуліцы і больш значныя будынкі, узведзеныя пераважна па праекту мясцовага архітэктара Казіміра Хшчановіча. Адзначаецца ўклад у развіццё мясцовай культуры, які ўносілі магазіны віленскіх кнігавыдаўцоў Завадскага, Аргельбранда і Рафаловіча. Прыводзяцца цікавыя статыстычныя звесткі. З нарыса Сыракомлі мы даведваемся, што ў сярэдзіне мінулага стагоддзя ў Мінску налічвалася толькі 23 тысячы жыхароў. Каля 2,5 тысячы з іх адбывалі пакаранне ў турэмным замку. Падумаць толькі: кожны дзесяты жыхар горада — вязень!

Другая частка нарыса — гэта «Хроніка горада Мінска» ад старажытнасці да гродзенскага сейма 1793 года, на рашэнню якога Мінск перайшоў у склад Расійскай імперыі. Аўтар расказвае аб вераваннях і звычаях колішніх крывічоў. Гаворачы пра «Слова аб палку Ігаравым», ён сцвярджае, нібы легендарны Баян «жыў у Мінску восемсот год назад». Выклікаюць цікавасць звесткі аб прабыванні ў горадзе Пятра І і Карла XII, аб тым, што дазвол на першую друкарню быў тут атрыманы ў 1635 годзе, а рэгулярная пошта існуе з 1717 года. У нарысе дадзена каларытная карціна паўсядзённага жыцця мінчан у XVII-XVIII стагоддзях.

Ёсць звесткі, што з Барэйкаўшчыны Сыракомля прыязджаў у Мінск таксама ў 1859 годзе — у сувязі з пастаноўкай у мясцовым тэатры яго п'есы «Соф'я, княжна Слуцкам» — і, магчыма, у 1856 годзе, калі спатрэбілася атрымаць загранічны пашпарт.

Гады жыцця Сыракомлі ў Барэйкаўшчыне багаты творчымі ўдачамі. У 1854 годзе ён заканчвае эпічную паэму «Маргер», прысвечаную барацьбе літоўскага народа з ордэнам крыжаносцаў. Яшчэ праз год выдае п'есу «Хатка ў лесе», дзе трапна высмеяна духоўная спустошанасць арыстакратаў. Паэт імкнецца пісаць проста і даступна — так, як гавораць; хоча, каб яго вершаванае слова стала «хлебам надзённым» самых шырокіх і дэмакратычных колаў чытачоў. Праўда, тагачасныя крытыкі, асабліва варшаўскія, з задавальненнем папракалі Сыракомлю за тое, што гэта прастата часта пераходзіць у спрошчанасць, што ў многіх творах бачны сляды паспешлівасці. І ў папроках нядобразычліўцаў была доля горкай праўды: матэрыяльныя нястачы прымушалі паэта аддаваць кнігавыдаўцам яшчэ незавершаныя, сырыя творы, гнацца за колькасцю радкоў і старонак.

1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 82
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)