Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Падарожжа ў XIX стагоддзе
Падарожжа ў XIX стагоддзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Падарожжа ў XIX стагоддзе

Электронная книга - «Падарожжа ў XIX стагоддзе». Краткое содержание книги:

«Падарожжа ў XIX стагоддзе» з'яўляецца зборнікам нарысаў аб дзеячах беларускай літаратуры, мастацтва і культуры мінулага стагоддзя, чые імёны яшчэ недастаткова вядомы шырокаму чытачу. Гэта — пачынальнікі новай беларускай літаратуры Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Каратынскі, польска-беларускі паэт У. Сыракомля і іншыя. Асобныя нарысы прысвечаны кампазітарам М. Агінскаму, С. Манюшку і А. Абрамовічу, якія нарадзіліся або доўга жылі ў Беларусі, выкарыстоўвалі беларускія народныя мелодыі і таму адначасова належаць і польскай, і беларускай культуры. Чытач пазнаёміцца з вучонымі і падарожнікамі І. Дамейкам, А. Янушкевічам, Б. Дыбоўскім, К. Ельскім. У плане займальнага літаратуразнаўства ў асобных раздзелах расказваецца аб пошуках і знаходках архіўных дакументаў і рэдкіх кніг, звязаных з творчасцю В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Абуховіча. Аўтар уводзіць у літаратурны ўжытак некаторыя невядомыя або забытыя матэрыялы. У канцы кнігі змешчаны спіс літаратуры, якая цытуецца або ўскосна выкарыстана ў тэксце. Кніга пашырае ўяўленне чытачоў, у першую чаргу вучняў, студэнтаў, настаўнікаў, аб беларускай літаратуры і культуры XIX стагоддзя.
1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 82
Перейти на страницу:

Смерць «вясковага лірніка» балючым рэхам адбілася па ўсёй Беларусі, па ўсёй Расійскай імперыі. Так, «Иллюстрированная газета» ў 38 нумары за 1862 год змясціла некралог з партрэтам паэта і высока ацаніла яго творчасць: «Верш яго гучны, мяккі і адначасова моцны; нават дробныя творы вызначаюцца праўдзівасцю, прастатой і сардэчным пачуццём і моцнае робяць уражанне». Як паведамляў «Кур'ер віленьскі», усюды рабіліся грашовыя зборы ў карысць шматлікай сям'і нябожчыка. Некаторыя спісы ахвяраванняў кранаюнь да глыбіні сэрца. Напрыклад, з Пастаў паступіў такі спіс: «Франусь Гінко, вучань каваля, сірата, — 5 кап., Ганна Шэйма, кухарка, — 5 кап., Луцыя Мацкевіч, удава, рэкрутка, — 6 кап.». У тых жа Паставах адбылася жалобная цырымонія. У час яе на катафалку стаяў абвіты лаўрам партрэт Сыракомлі, а побач ляжалі перакуленая чарніліца, адкрытая кніга і чысты ліст паперы. У жалобных маніфестацыях у Мінску ўдзельнічалі звыш 600 гімназістаў, дэмакратычна настроеная інтэлігенцыя.

Ушанаванне памяці Сыракомлі паўсюдна атрымала палітычную афарбоўку. Многія параўноўвалі заўчасную смерць паэта з гібеллю заняволенай птушкі ў яго ж вершы «Смерць салоўкі». Трапіўшы ў клетку, лясны жыхар дарма імкнуўся заглушыць сваёй песняй грукат калёс на гарадскім бруку. Кволае горла салоўкі не вытрымала напружання, і спявак упаў мёртвы на дно ненавіснай клеткі. А хіба не такой жа клеткай была для паэта тагачасная царская імперыя?!

Пры жыцці Сыракомля марыў, каб яго песня не засталася без рэха. Што ж, мара паэта збылася. Яго творы выдаюцца сёння не толькі ў народнай Польшчы, але і на роднай беларускай зямлі, якую ён хацеў бачыць свабоднай і шчаслівай. Удзячныя нашчадкі памятаюць імя таго, хто быў на Парнасе прадстаўніком і абаронцам запрыгоненых сялян. Беларускія пісьменнікі ніколі не аддзялялі і не аддзяляюць гэтае імя ад беларускага пісьменства. Своеасаблівым наследаваннем «Вясковаму лірніку» Сыракомлі з'яўляецца аднайменны верш Янкі Лучыны. Яму ж належаць і першыя пераклады твораў свайго папярэдніка і настаўніка. Пачуццё павагі і любві да таленавітага земляка добра выказаў Янка Купала. У верасні 1912 года, калі адзначалася 50-годдзе з дня смерці Сыракомлі, разам з групай віленскіх літаратараў ён наведаў Барэйкаўшчыну, дзе захаваўся зроблены з жорнаў рабочы стол былога гаспадара. Купала сабраў букет палявых красак, звіў з іх гірлянду і ўквеціў гэты стол, за якім нарадзіўся не адзін натхнёны радок. А затым прачытаў свой новы верш «Лірнік вясковы». У запушчаным садзе ўзнёсла гучалі радкі:

Час патрапіць усё пакрышыць, адалеці, Путы нават змарнеюць у плесні,— Покі ж будзе душа хоць адна жыць на свеце, Будуць жыці і лірнікаў песні. Будзеш жыць! Будуць векі ісці за вякамі,— Не забудуцца дум тваіх словы, Як і слоў беларускіх, жывучы між намі, Не забыўся ты, лірнік вясковы.

«З часовага ты вылузаўся даўно... — нібы працягваючы эстафету, звяртаецца сёння да Уладзіслава Сыракомлі Янка Брыль.— Ты жывеш сваім несмяротным, хвалюеш і радуеш».

ВІНЦЭСЬ КАРАТЫНСКІ

Лепшыя традыцыі Уладзіслава Сыракомлі працягваў і развіваў яго бліжэйшы паплечнік, вучань і асабісты сакратар Вінцэсь Каратынскі. У адрозненне ад свайго настаўніка і іншых тагачасных беларуска-польскіх пісьменнікаў, ён паходзіў не са шляхты, а з беднай сялянскай сям'і, што наклала выразны адбітак на яго грамадска-палітычныя погляды.

1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 82
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)