Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Падарожжа ў XIX стагоддзе
Падарожжа ў XIX стагоддзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Падарожжа ў XIX стагоддзе

Электронная книга - «Падарожжа ў XIX стагоддзе». Краткое содержание книги:

«Падарожжа ў XIX стагоддзе» з'яўляецца зборнікам нарысаў аб дзеячах беларускай літаратуры, мастацтва і культуры мінулага стагоддзя, чые імёны яшчэ недастаткова вядомы шырокаму чытачу. Гэта — пачынальнікі новай беларускай літаратуры Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Каратынскі, польска-беларускі паэт У. Сыракомля і іншыя. Асобныя нарысы прысвечаны кампазітарам М. Агінскаму, С. Манюшку і А. Абрамовічу, якія нарадзіліся або доўга жылі ў Беларусі, выкарыстоўвалі беларускія народныя мелодыі і таму адначасова належаць і польскай, і беларускай культуры. Чытач пазнаёміцца з вучонымі і падарожнікамі І. Дамейкам, А. Янушкевічам, Б. Дыбоўскім, К. Ельскім. У плане займальнага літаратуразнаўства ў асобных раздзелах расказваецца аб пошуках і знаходках архіўных дакументаў і рэдкіх кніг, звязаных з творчасцю В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Абуховіча. Аўтар уводзіць у літаратурны ўжытак некаторыя невядомыя або забытыя матэрыялы. У канцы кнігі змешчаны спіс літаратуры, якая цытуецца або ўскосна выкарыстана ў тэксце. Кніга пашырае ўяўленне чытачоў, у першую чаргу вучняў, студэнтаў, настаўнікаў, аб беларускай літаратуры і культуры XIX стагоддзя.
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 82
Перейти на страницу:

Восенню 1840 года бацька аддаў юнага Людвіка на службу ў Нясвіж, у кіраўніцтва радзівілаўскімі маёнткамі. У той час Нясвіж быў глухім правінцыяльным гарадком, які жыў толькі ўспамінамі ды легендамі аб колішняй славе, аб багацці, жорсткасці і дзівацтвах усёмагутных князёў Радзівілаў. Гэтыя легенды ўразілі будучага паэта, ён пачаў капацца ў пажаўцелых актах Капыльскага замка, перавезеных у Нясвіж, і, абапіраючыся на іх, напісаў артыкул аб мінулым свайго горада для фундаментальнага выдання «Старажытная Польшча» М. Балінскага.

Служачы ў Нясвіжы, Сыракомля зблізіўся з маладымі людзьмі, якія групаваліся вакол мясцовага «энцыклапедыста» Адольфа Дабравольскага. Амаль кожны з іх штосьці рыфмаваў. Не адставаў ад іх і Людвік. Так з'явіліся на свет яго першыя жартаўлівыя вершы — «Пісьмо Крышталевіча з Елісейскіх палёў да Раймонда Бараноўская», «Да паламанай гітары Р. Рамбовіча», «Далей за сонцам».

Пачутае і ўбачанае ў Нясвіжы засталося ў памяці на ўсё жыццё. У 1844 годзе, пераехаўшы пасля шлюбу з Паўлінай Мітрашэўскай у Залуча, Сыракомля напісаў шэсць санетаў, прысвечаных Нясвіжу і магнацкаму роду Радзівілаў, якія «крывёю і золатам упісалі свае імёны» ў айчынную гісторыю. А яшчэ пазней, у 1856 годзе, у вершы «Ілюмінацыя» ён расказаў жудасную гісторыю, пачутую пад Нясвіжам з вуснаў старой беларускай жанчыны.

...Гэта было ў другой палове XVIII стагоддзя, калі ў Нясвіжы правіў Кароль Радзівіл, па мянушцы «Пане каханку». Той самы Радзівіл, што загадваў летам высыпаць соллю дарогу з Нясвіжа да летняй рэзідэнцыі ў Альбе, каб пакатацца на санках, запрэжаных парай мядзведзяў. Аднойчы, калі князь спраўляў гучныя імяніны, усім гараджанам загадалі па-святочнаму ілюмінаваць свае дамы. Не гарэла паходня толькі ля хаціны адной беднай маладзіцы: муж якраз паехаў у заробкі, а тут захварэла воспай дзіця. На тое ліха прыбег з ратушы служка і, выбіўшы вокны, бессардэчна выгнаў жанчыну запальваць агні.

Я — па вуліцу бегма, агеньчык то цьмее, То згасае раптоўна, А як гляну праз шыбу — дзіця там дранцвее,— Хата сіверу поўна. Мой Антосік заходзіцца, бедны, без рады, Сэрца кроіцца жалем. Хочу бегчы, ды служка паказвае ўладу, Бізуном пагражае.

А калі да соцень паходняў дабавілася яшчэ адна, калі з замка грымнулі на «віват» гарматы, з хаціны раздаўся перадсмяротны плач дзіцяці, якое канала ад холаду:

Там венгерскае п'юць, забаўляюцца госці У раскошы, ў багацці, А тут паліць святло і па сыне галосіць Змізарнелая маці.

З таго часу прайшлі гады і гады. Але хіба здольны час утаймаваць вялікае мацярынскае гора?!

І дагэтуль душа мая ў жальбе вялікай, Як наяве ўсё бачу: Ручаняты, як воск, скасцямелыя ў крыку, Жоўты тварык дзіцячы. (Пераклад М. Лужаніна.)

«Ілюмінацыя» — адзін з найбольш яскравых антыфеадальных твораў «вясковага лірніка», як называлі Сыракомлю сучаснікі. Чытаеш верш — і сэрца поўніцца болем за народнае гора, нянавісцю да прыгнятальнікаў і ўсякага прыгнёту наогул. Нездарма царскія цэнзары баяліся «Ілюмінацыі», як агню. У Цэнтральным гістарычным архіве Ленінграда захаваўся «Даклад цэнзара Сваткоўскага аб двух вершах для часопіса «Русское богатство» ад 23 ліпеня 1880 г.». Адзін з гэтых двух вершаў — «Ілюмінацыя» Сыракомлі перакладзены на рускую мову Пятром Быкавым. Цэнзар знайшоў, што «ў цяперашні час падпольнай барацьбы з урадавай уладай не можа быць дазволена цэнзурай супастаўленне магутнага і багатага ўладальніка з бедным, безабаронным падначаленым і пакуты апошняга ад самавольства першага». Ясней не скажаш!..

Як ужо гаварылася раней, у 1844 годзе Сыракомля пасяліўся ў зацішным фальварку Залуча, размешчаным над берагам Нёмана, там, дзе ў яго ўпадае крынічная Сула. Тут паэт правёў восем год, бадай, найбольш плённых і шчаслівых у яго жыцці. Тут ён зведаў першыя радасці, якія прыносіць літаратурная слава. Ужо ў 40-х гадах імя Сыракомлі было добра вядома ў самых шырокіх колах Беларусі і Літвы. Яго гутаркі, надрукаваныя ў «Атэнэуме» і асобных зборніках, перапісваліся ад рукі і завучваліся на памяць.

Чым жа вытлумачыць такую папулярнасць твораў Сыракомлі? Перш за ўсё тым, што ён пісаў не для выбранага арыстакратычнага чытача, а для народа. У праграмным вершы Сыракомлі «Прысвячэнні літвінам народных гутарак», гаворыцца:

1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 82
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)