Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Падарожжа ў XIX стагоддзе
Падарожжа ў XIX стагоддзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Падарожжа ў XIX стагоддзе

Электронная книга - «Падарожжа ў XIX стагоддзе». Краткое содержание книги:

«Падарожжа ў XIX стагоддзе» з'яўляецца зборнікам нарысаў аб дзеячах беларускай літаратуры, мастацтва і культуры мінулага стагоддзя, чые імёны яшчэ недастаткова вядомы шырокаму чытачу. Гэта — пачынальнікі новай беларускай літаратуры Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Каратынскі, польска-беларускі паэт У. Сыракомля і іншыя. Асобныя нарысы прысвечаны кампазітарам М. Агінскаму, С. Манюшку і А. Абрамовічу, якія нарадзіліся або доўга жылі ў Беларусі, выкарыстоўвалі беларускія народныя мелодыі і таму адначасова належаць і польскай, і беларускай культуры. Чытач пазнаёміцца з вучонымі і падарожнікамі І. Дамейкам, А. Янушкевічам, Б. Дыбоўскім, К. Ельскім. У плане займальнага літаратуразнаўства ў асобных раздзелах расказваецца аб пошуках і знаходках архіўных дакументаў і рэдкіх кніг, звязаных з творчасцю В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Абуховіча. Аўтар уводзіць у літаратурны ўжытак некаторыя невядомыя або забытыя матэрыялы. У канцы кнігі змешчаны спіс літаратуры, якая цытуецца або ўскосна выкарыстана ў тэксце. Кніга пашырае ўяўленне чытачоў, у першую чаргу вучняў, студэнтаў, настаўнікаў, аб беларускай літаратуры і культуры XIX стагоддзя.
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 82
Перейти на страницу:

Побач з рэвалюцыйнымі настроямі ў «Добрых весцях» яскрава праявілася дробнашляхецкая абмежаванасць паэта, ён падзяляў пашыранае тады ўяўленне, што дзеля перамогі над царскім самаўладствам трэба аб'яднаць усе сілы грамадства — і сялян, і шляхту:

Мужык і шляхціц засядзе па лаве, Каб весці раду аб сваёй зямлі; Як трэба думаць аб грамадскай справе, На адно мейсца, як браты, прыйшлі. А як урадзім вайну на грамадзе: Бараніць дзеткі і зямлю і дом, Мужык і шляхціц на каня ўссядзе Касіць касою, рубіць тапаром.

Салідарыстычныя ілюзіі бачны і там, дзе Сыракомля вызначае рысы грамадства будучага. Сацыяльная праграма паэта — праграма утапічная:

Ручыць рукою худоба ў хаце. Паны мужыцкіх слёз не забяруць. Мужык з панамі стаіць за пан-браце, Рука за руку, грудзі за грудзь! Пяром па карце ды сахой па ніве Адзін другому роўнасць засцярог, Эй, у свабодзе зажывём шчасліве, Мы будзем дзеткі, а наш бацька — бог!

І ўсё ж, нягледзячы на супярэчнасці, верш «Добрыя весці» — адзін з найбольш яскравых вершаў Сыракомлі ў залучанскі перыяд яго творчасці. У творы выразна праявіліся рэвалюцыйныя, антысамадзяржаўныя перакананні аўтара. І выказаны яны на беларускай мове, мове народа, які быў для паэта заўсёды блізкім і родным.

З Залуча Сыракомля часта выязджаў у Мінск, дзе, як ён сам пісаў, знаходзілася бліжэйшая кнігарня. Па дарозе ўважліва прыглядаўся да навакольных краявідаў, да жыцця шляхты і сялян. Свае ўражанні занатоўваў у тоўсты сшытак. Так нарадзіліся «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах», якія выйшлі з друку ў 1853 годзе. «Фальварак Залуча», «Дарога ў Мір», «Хроніка мінулага Нясвіжа», «Дарога ў Свержань», «Стоўбцы», «Койданаў» — вось назвы асобных раздзелаў гэтай рэдкай сёння кнігі.

«Вандроўкі па маіх былых ваколіцах» багаты звесткамі аб мінулым заходняй часткі былой Мінскай губерні, аб побыце яе жыхароў. Гэтыя звесткі і сёння маюць цікавасць для этнографаў, фалькларыстаў, гісторыкаў і проста чытачоў. Аўтар падрабязна апісвае звычаі, вопратку, ежу, жыллё беларускага селяніна, са спачуваннем ставіцца да яго нядолі, з павагай — да яго сумленнасці і народнай мудрасці. «У вёсках народ убогі,— піша Сыракомля пра наваколле Залуча.— Працуе ён на нёманскіх плытах або на полі — сваім і панскім; у двары — пан арандатар або аканом, на пясчаных нівах — часцей за ўсё неўраджай. Часам больш ранні разліў Нёмана, эпідэмія, спякотнае лета, марозная зіма, карысныя або шкодныя для гаспадаркі дажджы — вось і ўсе факты мясцовага мінулага, захаваныя ў народнай памяці».

Параўноўваючы сялян з ваколіц Міра і Стоўбцаў, аўтар прыходзіць да вываду, што ўсім ім уласцівы аднолькавыя рысы — усе яны «гавораць беларускай гаворкай, адносяцца да грэка-рускага (праваслаўнага.— А. М.) ці каталіцкага веравызнання, аднак іх звесткі ў пытаннях рэлігіі абмяжоўваюцца веданнем пацераў, прыроджаная для ўсіх славян сумленнасць забяспечвае высокую маральнасць, а просты здаровы розум замяняе навуку».

Такія ж агульныя рысы ўласцівы сялянскаму побыту. Даючы «агульны нарыс літоўскай (г. зн. беларускай.— А. М.) вёскі» з ваколіц Слуцка, Нясвіжа і Стоўбцаў, пісьменнік перш за ўсё спыняе ўвагу на доме: «Вось доўгая і вузкая, звернутая бокам да вуліцы будова з чатырма маленькімі вокнамі. Яе сцены ўзведзены з круглых яловых або сасновых бярвенняў і пакрыты саламянай страхой, часцей за ўсё маляўніча пашарпанай і квітнеючай зялёным мохам. Выдаўбленая драўляная калода выступае над ёю ў ролі коміна». Далей ідзе такое ж падрабязнае апісанне дзвярэй, прызбы, клеці, старой галіністай грушы, гумна, «шчуплага, бы той кавалак хлеба, які спажывае наш селянін».

Змрочнае ўражанне робіць унутраная абстаноўка вясковай хаты: «Там цёмна, часта дымна і вільготна; адзінай мэбляй і ўпрыгожаннем служыць вялікая печ ля парога. На ёй у дні марознай зімы тоўпяцца дзеля цяпла старыя і дзеці». Акрамя печы, у хаце бачны яшчэ стол, абразы на покуці, лавы ўздоўж сцен, жорны — вось і ўся карціна, якую аўтар «наўмысна не хоча паэтызаваць і прадстаўляе ва ўсёй рэчаіснай праўдзе».

Далей Сыракомля прасочвае жыццё беларускага селяніна ад нараджэння да смерці. Звычайна ў сям'і рады сыну-працаўніку, а не дачцэ. Немаўлятамі апякуюцца старэйшыя браты і сёстры. Летам калыска выносіцца ў поле — туды, дзе жне маці. «Калі дзіця ў такой калысцы, пастаўленай у цяньку ад жытнёвага снапа, заходзіцца ад спякоты або голаду, малая нянька спявае яму песеньку пра каточка». Дзяцей звычайна страшаць ваўком, дзедам і — панам! Гэты страх потым застаецца на ўсё жыццё... Да 10 год дзеці бегаюць у адной кашулі і басанож, потым апранаюць сярмягу і хадакі з ліповай кары. З 12 год яны ўжо лічацца «рабочымі душамі і фігуруюць у інвентары», ходзяць на паншчыну і на талаку, якая называецца «гвалтам». А потым — бязрадаснае юнацтва і сталасць, калі ў хаце бывае «сем посных пятніц на адным тыдні». Адзінай стравай часцей за ўсё служыць «цвёрды хлеб з жытняй мукі і мякіны».

1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 82
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)