Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Советская классическая проза » Прызнанне левага крайняга
Прызнанне левага крайняга - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Прызнанне левага крайняга

Электронная книга - «Прызнанне левага крайняга». Краткое содержание книги:

Прызнанне левага крайняга 
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 62
Перейти на страницу:

Калі ў апошні раз я чуў гэтую мелодыю? У тыя дні, калі мая маскоўская кватэра перастала пуставаць. Нечакана для сябе я з ахвотай вяртаўся сюды, бо ведаў, што Вера абавязкова будзе чакаць мяне, як чакаюць у сям’і (хоць даўно ўжо не памятаў, як гэта можа выглядаць), накрые стол... Нязвыклая ідылія, але яна была, была! Аднойчы, прыбіраючы ў кватэры, Вера знайшла скрынку з пласцінкамі.

— Што гэта? — спытала яна.

Я крыху сумеўся, бо ніколі не расказваў пра сваё жыццё.

— Разумееш, гэта пласцінкі маці. Самыя любімыя яе пласцінкі. Мы часта слухалі іх разам.

— А дзе твая маці?

— Яе няма ў жывых, даўно няма. Больш шасці гадоў...

Яна ўздыхнула, неяк дзіўна паглядзела на мяне.

- Паслухай, мы знаёмыя некалькі месяцаў, а я нічога не ведаю пра цябе. Відаць, акрамя таго, што ведаюць многія другія людзі — ты добра забіваеш галы, і што ты надзіва несучасны чалавек. Вось і ўсё... Але ты не крыўдуй на мяне. Ты не расказвау нічога, а я не распытвала. Ты прабач, калі ласка, Паўлік.

3-за прозвішча яна называла мяне Паўлікам, гэта адначасова і імя і прозвішча, мне гэта падабаецца, і я не пярэчу.

— Дарэчы, у мяне хутка будзе магчымасць пазнаёміць цябе з маім бацькам,— сказаў я Веры аднойчы, калі мы былі якраз у маім родным горадзе, сваёй роднай кватэры (мы паехалі на матч, у Веры былі вольныя дні, і я ўзяў яе з сабой).

Я сказаў гэта ў той момант, калі яна разглядала наш сямейны альбом («Ты вельмі падобны на сваю маці, у цябе, як і ў яе, крыху сумныя вочы, быццам вы чакаеце нечага нядобрага»). Вера адкінулася ў крэсле, трымаючы ў руках бакал з шампанскім.

— Цікава... якім чынам прадставіш мяне свайму бацьку?

— Не хвалюйся, не жонкай.

Вечарам пасля гульні я запрасіў сяброў, сваіх лепшых, старых, правераных. Мы доўга размаўлялі, дзяліліся апошнімі навiнамі, на стале паступова знікала скрыня з шампанскім. Першы раз за доўгі час у нашай старой кватэры (я называў яе «матчына») было весела. Ускочыў Стас Прануза (ён быў на добрым падпітку) і пачаў гаварыць пра тое, што нават не верыцца, што яшчэ ўчора ўсе разам пачыналі гуляць у адной камандзе, прабіваліся з дубля ў асноўны састаў праз шматлікія рыфы і перашкоды, а сёння Кастусь — адзін з самых... Ніхто і ўявіць такое не мог.

Я назіраў за Верай. Уражанне было такое, што яна гаспадыня нашага кутка, у яе тут сваё месца, сваё жыццё, звязанае з маім. Яна таксама папрасіла слова, узнялася і сказала, што сустрэла тут сапраўдных маіх сяброў, што ўдзячна ім за гэта. Мае хлопцы дужа расчуліліся, а Стас доўга трос маю руку і даводзіў:

— Не рабі глупства... Жаніся з ёй. Такую дзяўчыну табе больш не знайсці, сам ведаеш, хто звычайна кідаецца на нас. Прыкладаў можна прывесці шмат...

Цяпер, сказаўшы пра бацьку, ды яшчэ перад самым ад’ездам з роднага горада, я не чакаў ад яе такога пытання ды і ад сябе такога адказу.

— Чаму ты вырашыў нас пазнаёміць? — спытала яна.

— У яго вялікая падзея ў жыцці. Нядаўна стаў членам-карэспандэнтам Акадэміі навук краіны. У сувязі з гэтым збірае самых блізкіх сваіх сяброў, вядома, і пра сыноў успомніў.

Яна прыўзнялася ў крэсле:

— Вы з братам пойдзеце?

Вера ўжо ведала амаль усю маю гісторыю, і яе пытанне прагучала невыпадкова.

— Я пайду, а вось брат — не ведаю. Яны не бачыліся з бацькам з таго часу, як ён завёў новую сям’ю. Праўда, было яшчэ пахаванне маці, на якое бацька прыязджаў, але гэтая сустрэча не ў разлік. Яны нават не размаўлялі і не падыходзілі адзін да аднаго.

Я напісаў Андрэю нямала пісьмаў, у якіх прасіў яго паспрабаваць перагледзець, наколькі гэта магчыма, свае адносіны да бацькі. Брат не падобны на мяне, ён змяніўся не ў лепшы бок у сваіх ваенных гарнізонах, дзе няма нічога, акрамя лесу і высокага неба. Зрабіўся маўклівым. Я перакананы, брат крыху расчараваўся ў жыцці, яму не пашанцавала з жонкай. Ён ажаніўся, на мой погляд, толькі дзеля таго, каб пазбегнуць адзіноты.

Вера падышла да мяне, абняла за шыю, прыціснула да сябе:

— Добра, я пайду з табой. Пастараюся спадабацца, каб ты адчуваў сябе больш упэўнена сярод навуковай публікі.

— Ану іх!

Вечарам у цягніку ўпершыню яна нагаварыла мне прыемных слоў, і ў мяне на языку ўвесь час вярцелася адно слова, але я так і не вымавіў яго. Сам не ведаю чаму, але яно звычайна выклікала ў мяне ўсмешку. Я ўспамінаў бацьку, які на працягу нашага сумеснага жыцця па некалькі разоў у дзень паўтараў пра сваё непаўторнае каханне да маці, пра тое, што яму страшэнна пашанцавала ў жыцці, што ён не ўяўляе сябе без маці і нас з братам. Казаў, мы з’явіліся на свет божы ў імя гэтага адзінага на зямлі пачуцця... I раптам кінуць маці, нас, здрадзіць свайму пачуццю...

1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 62
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)