Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 9
- Автор: Быков Василь Владимирович
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Год: Саюз беларускіх пісьменнікаў
- ISBN: 978-985-7007-44-8
- Жанр: Другая драматургия
Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 9». Краткое содержание книги:
Дзявяты том склалі кінасцэнарыі 1962–1994 гг.: «Третья ракета», «Альпийская баллада», «Западня» (кінасцэнарый Л. Мартынюка, пры ўдзеле В. Быкава), «Двое в ночи», «Волчья стая», «Долгие версты войны», «Ушедшие в вечность (Обелиск)» (кінасцэнарый В. Быкава, Р. Віктарава), «Его батальон» (кінасцэнарый В. Быкава, пры ўдзеле А. Карпава), «На Чорных лядах» (кінасцэнарый В. Панамарова, пры ўдзеле В. Быкава).
Он устало шагал за собакой вдоль разрытого траншейного бруствера, обходя разверзшиеся воронки, держа путь к недалекой вершине высоты, из-за которой мелькали в небе огненные светляки пуль и доносилось отдаленное рычание немецких «машиненгеверов».
Война продолжалась…
На стоп-кадре титр:
«Командир 294-го стрелкового полка Герой Советского Союза майор Волошин Николай Иванович убит 24 марта 1945 года и похоронен в братской могиле, находящейся в 350 метрах северо-западнее пункта Штайндорф (Восточная Пруссия). Справка из архива».
1987 г.
На Чорных лядах
Літаратурны сцэнарый мастацкага фільма паводле апавяданняў «На Чорных лядах» і «Перад канцом»
Вечар. Бераг ракі.
Зусім блізка к берагу прымыкае лес.
Чутны доўгія кулямётныя чэргі… У адказ — толькі рэдкія вінтовачныя стрэлы…
Кулямёты сякуць у бок лесу…
У цемры мільгаюць нейкія цені з вінтоўкамі ў руках…
У невялікую лагчыну адзін за другім цяжка звальваюцца зверху людзі…
Апошнім скочваецца Камандзір…
— Усё! Не дадуць, свалата, праз раку, на той бераг!..
— Трэба назад, Камандзір, праз балота… Можа, праскочым, — адказвае яму Мяцельскі, ягоны памочнік, мажны, хоць і малады яшчэ чалавек са святлява аброслымі шчэццю пашчэнкамі, апрануты, як і Камандзір, у доўгі, са скарэлымі поламі шынелак.
— Ззаду таксама яны… Аблажылі, бы ваўкоў на паляванні! — гаворыць Камандзір. На параненай шыі ў яго нейкая брудная ануча, мокрая ад крыві і гною. Відаць, што яму балюча і ён паварочваецца ўсім целам.
— Колькі засталося? — пытаецца ён у Мяцельскага. Той у цемры разглядвае твары застаўшыхся ў жывых:
— Так… Казак… Дзед… Кажухар… А там хто? А, гэта ты, Аўстрыяк?
— Я, — коратка ў цемры адказвае Аўстрыяк, ужо немалады чалавек, з густой, даўно няголенай шчэццю на шчоках, апрануты ў шызы, з двума радамі гузікаў, аўстрыйскі шынель.
— Забела… Сулашчык, — працягвае далей Мяцельскі, — Курбыка…
Адказу няма…
Мяцельскі ўглядваецца ў цемру:
— Курбыка!
— Няма яго… І Аксяневіча таксама няма… Яны там засталіся, каля ракі, — чуецца з цемры голас Валодзькі Сулашчыка, зусім маладога хлопца, гадоў 14–15.
— Параненыя? — усім целам крутануўся ў бок Валодзькі Камандзір.
— Не, — адказвае той, — забіла іх. Я сам бачыў. Камандзір моршчыцца ад болю, кранае анучу на шыі:
— Гэта добра, што забіла… — ён крыху памаўчаў. Стала зусім ціха…
І толькі недзе за лесам зрэдку цішыню ўспорваюць кулямётныя чэргі…
— Відаць, роту Улашчыка дабіваюць, — ён звяртаецца да Мяцельскага: — Трэба зірнуць, што там, каля ракі?
Мяцельскі моўчкі вылазіць угору…
Ля ракі гараць вогнішчы… Каля іх мітусяцца чырвонаармейцы…
Мяцельскі звальваецца ўніз:
— Вогнішча расклалі! Не палохаюцца, свалата! Камандзір усміхнуўся:
— А чаго ім палохацца? Ведаюць, што нас засталося трошкі, патронаў няма. А ззаду балота… Вось яны раніцы і чакаюць. Тактыка простая…
Крыху падумаўшы, ён нягучна кліча:
— Дзед, а дзед!
Да Камандзіра з цемры падсоўваецца Дзед, дужа чорнабароды, з чорнымі густымі брывамі, шараговец…
— Слухай, Дзед, ты гэтыя мясціны ведаеш?
— Так, — адказвае Дзед.
— Што скажаш? — пытаецца Камандзір. Дзед трошкі падумаў:
— Трэба праз балота паспрабаваць. Толькі не назад, адкуль мы ішлі, а ўзяць улева, у бок Янаўкі. Можа, і пройдзем…
Камандзір устае з зямлі, зноў моршчыцца ад болю… Дзед аглядае шыю Камандзіра:
— Трэба перавязаць цябе, а тое шыя зусім згніе. Камандзір:
— Абыдзецца! Ды і няма чым.
Да яго з цемры праціскаецца Валодзька, выцягвае з торбачкі, што звісае ў яго з пляча, нейкі скрутак:
— Вось, Камандзір!
Ён разгортвае даматканы ручнік… Камандзір разглядае ручнік:
— Не, не трэба… Прыгожы!
— Бяры, бяры, Камандзір! — Валодзька працягвае ручнік. Камандзір моўчкі бярэ ручнік…
А на беразе ракі гараць вогнішчы… Мітусяцца вакол іх чырвонаармейцы… Чутны галасы, нейкія каманды…
Нізка над балотам сцелецца туман… Досвітак…