Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Восьмы том Поўнага збору твораў Васіля Быкава склала яго мэмуарная проза — усе вядомыя і адшуканыя ў Архіве пісьменьніка тэксты: «Доўгая дарога дадому», «Парадоксы жыцьця. Запісы розных гадоў», «Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія».
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 229
Перейти на страницу:

Хаваць сваіх забітых нам не даводзілася, звычайна кожнага пакідалі на тым месцы, дзе яго напаткала сьмерць. Не было калі і не было як пад агнём, а пад агнём мы былі заўсёды. Ці кулямётным, ці мінамётным, ці пад абодвума разам. Старэйшыя камандзіры ўсё гналі пяхоту «ўпярод і ўпярод!». Забітых хавалі пасьля, у тыле, пра тое дбалі адмысловыя «пахаронныя каманды». Дзе-небудзь у сяле ці ля дарогі яны капалі братнія магілы, звозілі са стэпу трупы. Распраналі, вымалі з кішанёў дакумэнты, зьбіралі на сьнезе зброю. Працы ў іх было шмат, таму ня надта глядзелі на тое, труп перад імі ці яшчэ жывы. «У яме дойдзе, — казалі. — А валёнкі спатрэбяцца. Шынялі таксама»… Сьпісы на забітых складалі ў штабе, там жа адзначалі, дзе хто пахаваны. Але тое зусім ня значыць, што ў пэўнай магіле пахаваны пералічаныя асобы. Яны маглі быць пахаваны ў іншай, як і ў гэтай пахаваны зусім іншыя, чым тыя, што пазначаныя ў штабных сьпісах.

Звычайна ўдзень вялі бой за сяло (а сёлы ж на Украіне вялікія), пад вечар выбілі, немцы пайшлі. Але ж мы ў сяле ня спынімся, трэба ж гнаць немцаў, пакуль яны адступаюць. Хіба забяжыш, схопіш дзе кавалак хлеба, калі ён ёсьць, якая цётка дасьць цёплага бурака, і — зноў у поле. Зноў бой і агонь — выбухі мін, танкавыя стрэлы з абодвух бакоў. I крыкі начальства, мат-перамат — асабіста і па тэлефоне. Аж пакуль немцы ня спыняцца ў суседнім сяле. Тады і мы спыняемся ў полі.

Ад бяссоньня і стомы стан увесь час быў блізкі да поўнай абыякавасьці. Пад агнём не хацелася акопвацца ці хавацца. Заб’е — ну і чорт зь ім. Абы хутчэй, менш пакутаваць. Куды болей, чым страх, дацінала сьцюжа. У стэпе, ноччу. Заснуць, аднак, не было як, — мароз змушаў калаціцца, дрыжэць, стукаць нагамі. Хоць бы лежачы ў сьнезе. Той стан перапынялі толькі каманды ды мацюкі камандзіраў. Ды калі блізкі, ва ўпор, абстрэл. Ці мінамётны агонь. Тады на кароткі час ахопліваў спалох. А затым — зноў стома і абыякавасьць да ўсяго.

Зіма на Украіне, можа, і не такая лютая, як у Расеі, але таксама сьцюдзёная — са сьнегам і вятрамі, асабліва ў раўнінным стэпе. Апрануты я быў у тое, што нам выдалі ў вучылішчы — шынэлак, кірзовыя боты, шапка. У палку атрымаў толькі трохпалыя рукавіцы і аўчынную камізэльку, якая ўвогуле мяне ратавала. Тым болей, што тыднямі днявалі і начавалі ў полі. Каскі я не надзяваў. Аднойчы надзеў на шапку, але яна дрэнна трымалася там, і мой памкамузвода, сталы сяржант, кажа: «Што карысьці зь яе! Кідай к чортавай матары…» Перад тым на краі кукурузнага поля забіла нашага самага маладога ва ўзводзе байца — куля трапіла ў каску, калі той ляжаў у ланцугу, і прабіла яе наскрозь. Як увайшлі ў сяло, дзе пад вербамі ляжала некалькі забітых немцаў у касках, усё той жа памкамузводу па чарзе стрэліў кожнаму ў голаў, і ўсе каскі аказаліся прабітыя. Дык я і кінуў у сьнег сваю. Адразу стала спрытней, і я не пашкадаваў ні разу. З салдатаў таксама мала хто насіў каску — хіба самыя абачлівыя. I я ня чуў, каб яна каго ўратавала. Асабліва ў наступу.

Там у першым баі загінуў мой сябра Коля Перажны, зь якім мы ў адным узводзе вучыліся ў Саратаве. Як нас разьмяркоўвалі па часьцях у Ануфрыеўцы, ён усё наракаў, што не далі пісталетаў, якія належалі камандзірам узводаў. Тады сказалі — там атрымаеце. Коля так і не дачакаўся свайго ТТ, раней атрымаў кулю ў сэрца. Другому сябру, Валодзю Леўчуку, пашэньціла болей — ён дайшоў да Бугу, дзе на пераправе быў цяжка паранены. Болей на фронт ня трапіў, жыцьцё дажываў кульгавым інвалідам-франтавіком.

Мяне ж пакуль што кулі і снарады міналі, толькі аднойчы марознаю ноччу ў стэпе згубіў рукавіцы і добра прымарозіў рукі. Але ў тым сам вінаваты. З абмаражэньнямі да дактароў лепей было не зьвяртацца, тое нярэдка ўважалася як знарок і суседзіла з трыбуналам.

Мой першы бой у якасьці камандзіра ўзвода ня надта запомніўся. Помню толькі, як ротны, нейкі камлюкаваты, цывільнага выгляду чалавек у паўшубку, гнаў салдатаў і мяне разам праз шырокае поле кукурузы, пакуль мы ня трапілі пад агонь.

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 229
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)