Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вастрыё стралы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вастрыё стралы

Электронная книга - «Вастрыё стралы». Краткое содержание книги:

Паэзія Алеся Разанава прыкметная сваім зваротам да кардынальных з'яў часу, ёй характэрны пафас пераўтварэння i мастацкая смеласць. У кнізе прадстаўлены вершы-версэты: па сваёй будове яны нагадваюць балады i прытчы i спалучаюць у сабе апавядальную інтанацыю i філасофскую афарыстычнасць, сюжэтнае развіццё i роздум, рэальнасць i магію фантазіі. Апроч таго, у кнігу ўвайшлі паэтычныя мініяцюры «Квантэмы» i «Пункціры».
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22
Перейти на страницу:
*
Выбег на сцежку няўрьшслівы дзьмухавец i разгубіўся: што будзе?!
*
Адной палавінай жыцця набываю, другою — трачу: раскрыжаваны ў самім сабе.
*
Хіба іду зямлёй?!. Іду сабой — бесперастанна сцелючы nad ногі свой цень, свае намеры, свае мэты.
*
Аблётваюць буслы зямлю кругамі, каб увабраць яе ў сябе дарэшты i скіравацца, вольнымі ўжо, ў вырай.
*
Звечарэла. Зайшло чырвонае сонца, выйшаў чырвоны месяц. Блукаю па вуліцах. Восень блізка.
*
Дом знеслі. Застаўся сад. Як пастарэлі адразу дрэв
*
Людзі глядзяць у будучыню, мінулае — на людзей.
*
Нізкае шэрае неба. Цяжка стаяць пад ім дрэвам i людзям. Аднак ухіляцца нельга — каб іншым не стала яшчэ цяжэй.
*
У лесе пахмурым бярозы, — белыя паланянкі. Такія недасканалыя, у немачах i супярэчнасцях, мы, як імглісты золак, мінаем i не шкадуем пра гэта... З нас нараджаецца дзень.
*
Маленства: nad шэраю глебаю жоўты пясок — радовішча залатое.
*
Ёсць лепшыя за мяне, ёсць горшыя, але сам я ні лепшы, ні горшы — адзіны, угледзьцеся...— чалавек моўчкі кажа людзям.
*
Вулічныя ліхтары — начныя сонцы: на трату ары. ляжыць нерухома той самы цень на тым самым месцы.
*
Каб зразумець сябе — думка дзеліцца на дзве часткі: адна становіцца паляўнічым, другая — уцекачом i спасцігаецца, калі гіне.
*
У горадзе шэрых шматпавярховых дамоў як найвялікшае дзіва я рантам убачыў барвовы. акраец сонца.
*
Стаю перад кніжнай паліцай, гляджу, не чапаючы ix, на кнігі — чытаю сваю душу.
*
Бабуля з nad'езда: усё цяжэй ёй спускацца па лесвіцы, усё цяжэй падымацца, усё цяжэй заставацца дома.
*
Той абруч, якім сашчапілі дрэва, што раскалолася ад цяжару ўраджаю, увайшоў у сярэдзіну дрэва, карой зацягнуўся, стаў дрэвам самім.
*
Марафон: людзі бягуць навыперадкі ca сваім целам.
*
Мы абышлі ўсю зямлю — i вярнуліся на ранейшае месца: жаўцее лісце на дрэвах, да неба ўздымаюцца птушкі, i невядомай дарогаю час ідзе, не сыходзячы з месца.
*
Хаваецца сонца — наш дсш супольны. Нібы ў дамавіны, нанач замкнёмся ў свае дамы.
*
Сяджу над яблыняй, яблыкамі паабчаплянай. Гутару з часам на мове часу.
*
Адчыняю паштовую скрынку: газета, часопіс, ліст...— усё, што было i раней шмат разоў. А кожны раз чакаецца незвычайнае — вестка.
*
Напярэдадні Новага года шлём свае віншаванні-зычэнні небу, а яно — ўсёй зямлі. Сняжынкі,
*
Скончыліся пытанні — i не насталі адказы. Жыву між адным краем часу i між другім — бяскрайні.
*
Дрэва: крывыя галіны, крылатае лісце, скрытыя карані.
*
У вёсцы прадзедаў: пазіраю на хмары — бачу людзей.
*
Пад шэрым небам між шэрых палёў — зялёны агонь надзеі: палетак руні.
*
Калі прыходжу на раздарожжа i чытаю на камені надпісы-перасцярогі — разумею, што чалавеку нічога не застаецца, як, зрэшты, выбраць тую дарогу, якая яго спакон веку чакае,— дарогу ўгору.
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)