Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вастрыё стралы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вастрыё стралы

Электронная книга - «Вастрыё стралы». Краткое содержание книги:

Паэзія Алеся Разанава прыкметная сваім зваротам да кардынальных з'яў часу, ёй характэрны пафас пераўтварэння i мастацкая смеласць. У кнізе прадстаўлены вершы-версэты: па сваёй будове яны нагадваюць балады i прытчы i спалучаюць у сабе апавядальную інтанацыю i філасофскую афарыстычнасць, сюжэтнае развіццё i роздум, рэальнасць i магію фантазіі. Апроч таго, у кнігу ўвайшлі паэтычныя мініяцюры «Квантэмы» i «Пункціры».
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 22
Перейти на страницу:

Алесь Разанаў

ВАСТРЫЁ СТРАЛЫ

Версэты, паэтычныя мініяцюры

Падрыхтаванае на падставе: Алесь Разанаў, Вастрыё стралы. Версэты, паэтыч. мініяцюры, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1988. — 159 с.

ISBN 5-340-00061-3

Copyright © 2015 by Kamunikat.org 

БЯЗМЕЖЖА
Палову жыцця падаюся ў свет, палову — варочаюся са свету, палову жыцця пішу на дарозе свае імёны,  палову — закрэсліваю напісанае,  палову жыцця расту ад зямлі, палову — расту з зямлёю: i ўсё менш ува мне мяне, i ўсё больш бязмежжа.
ПЯРЭЧАННЕ
Яшчэ здольны балець, яшчэ здольны пакутаваць, яшчэ здольны памерці, я разбіваю душу i рукі аб камяні i сцены, якія мяне абступаюць.
Я парываюся з мінулага ў сёння, з бяспекі ў свабоду.
Але мы твая абарона,— пярэчаць мне камяні i сцены,— мы тваё вонкавае цела, мы ратуем цябе ад спёкі i сцюжы, ад агню i вады, ад кулі i шаблі,
бо ты яшчэ не здольны не балець, бо ты яшчэ не здольны не пакутаваць, бо ты яшчэ не здольны не памерці.
НАВОБМАЦАК
Мы рухаемся навобмацак. Калі настае дзень — мы заўважаем, што нам светла, калі настае ноч — заўважаем, што цёмна, калі адхіляемся з дарогі, калі забягаем наперад альбо калі адстаём — тады непазбежна вяртаемся на ранейшае месца.
Мы рухаемся з адной цяперашнасці ў другую i як сваю долю прымаем тое, што ёсць.
Наша дарога праходзіць праз нашы сэрцы, кожны наш крок — гэта крок за небакрай, i ў кожным нашым імгненні змяшчаецца ўвесь час.
ШЫЛЬДАЧКІ
На дрэвах — шыльдачкі. На ix напісана, колькі якому дрэву гадоў, як яно называецца, якая яго таўшчыня i вышыня.
Людзі праходзяць міма дрэў, не заўважаючы ix, — яны чытаюць шыльдачкі...
A сведчанні дрэў так i застаюцца непачутыя, a пісьмёны дрэў так i застаюцца непрачытаныя.
У КРУЗЕ
Свет бязмоўна дапытваецца ў мяне, куды я іду.
Але хіба я ведаю сваю канчатковую мэту? Я толькі спраўджваю тое, на што здатны, што вымагае ад мяне жыццё:
засмяглы — п'ю ваду, галодны — ем хлеб, зняможаны — адпачываю, адпачыўшы, імкнуся наперад — i апынаюся на сваіх слядах.
Я ў крузе, дзе слова шукае Слова, а чалавек — Чалавека.
ПТАХ
Вялізны хцівы птах пагойдваецца нада мною. Я ведаю: ён чакае маёй загубы. Тады ён з галодным хрыплым крыкам апусціцца на маё цела i цвёрдай глюгай ударыць мне ў твар.
Я напінаю лук i выпускаю стралу. Страла, не даляцеўшы да птаха, падае долу. Я падбіраю яе i зноў прыладжваю да лука: зараз я паспрабую стрэліць вышэй...
Але на ранейшым месцы птаха ўжо не аказваецца. Нібы нешта надумаўшы, ён пералятае наперад — туды, куды іду я.
Бяскрайні стэп. I мы двое: я i птах — мой пракаветны вораг. Ён адзін суправаджае мяне на маёй жыццёвай дарозе.
Дый, урэшце, як бы я ведаў, куды мне ісці, калі б ён час ад часу не залятаў наперад?!.
ГАВОРКА САША
Мой аднагодак Гаворка Саша, задумаўшыся глыбока, сядзіць каля груды жалезнага лому, у жоўтай пожні: кашуля расхрысталася на ім, ля скроні кроў запяклася...
— Саша,— я клічу яго,— хадзем разам з усімі, з намі!..
А ён не адказвае анічога, а ён застаецца на тым самым месцы, а ён застаецца ў тым самым часе, а ён застаецца на тым свеце,
дзівячыся на дарогу, па якой адыходзяць усё далей яго аднагодкі.
У СТАРОЙ ХАЦЕ
У той старой хаце з сябрынаю за сталом сядзіць невясёлы бацька: што было есці — паелі, што было піць — папілі, a ўсё адно не хапіла.
У акно зазірае ясная восень. Гудуць далёкія цягнікі.
Бацька дае мне грошы i кажа: «Ідзі i купі дзе-небудзь яды i пітва, a купіш — тады вяртайся...»
Я праходжу каля глыбокіх чыстых азёр, у якіх залацяцца ўрачыстыя дрэвы i цямнеюць аблокі, саджуся ў імклівыя цягнікі,
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 22
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)