Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вастрыё стралы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вастрыё стралы

Электронная книга - «Вастрыё стралы». Краткое содержание книги:

Паэзія Алеся Разанава прыкметная сваім зваротам да кардынальных з'яў часу, ёй характэрны пафас пераўтварэння i мастацкая смеласць. У кнізе прадстаўлены вершы-версэты: па сваёй будове яны нагадваюць балады i прытчы i спалучаюць у сабе апавядальную інтанацыю i філасофскую афарыстычнасць, сюжэтнае развіццё i роздум, рэальнасць i магію фантазіі. Апроч таго, у кнігу ўвайшлі паэтычныя мініяцюры «Квантэмы» i «Пункціры».
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22
Перейти на страницу:
*
Тыя недаробленыя работы i недадуманыя думкі, якія я пакідаў на потым, спадзеючыся, што калі-небудзь вырашацца яны самі, так i засталіся на колішнім месцы... I сёння я ix вязень.
*
Сярод гамонкі анямець, з паўтораў выбіцца, з кружэння, i — бы ўваскрошання — хацець сабе не ўдачы — паражэння.
*
Спазніўся ўстаць i спазніўся легчы, спазніўся пачаць работу i спазніўся скончыць — i сталі мяняцца месцамі дні i ночы, вынікі i прычыны, i я апынуўся насупраць самога сябе.
*
Калі атрымліваю перамогу — сцвярджаюся тым, кім ёсць, калі цярплю паражэнне — трачуся тым, кім ёсць... Маю надзею, што некалі навучуся не гнацца за перамогай і не ўхіляцца ад паражэння.
*
Гукаю цябе ў мінулым, гукаю цябе ў наступным — ты адгукаешся рэхам майго гукання.
*
Час — калі адна мэта слухаецца другую. Бясчассе — калі замінае кожная кожнай.
*
Калісьці мы разумелі, што такое дабро, што такое зло, i напісалі пра гэта кнігі. Цяпер мы разумныя тым, што напісана ў кнігах, але самі дабро ад зла адрозніць не можам.
*
Такі рухавы малы — што амаль што выслізгвае ca свету, такі нерухомы. стары — што свет амаль што выслізгвае ад яго.
*
Навокал праталіны. I толькі тую сцяжыну, якой мы заўсёды хадзілі з табою, не адпускае зіма.
*
Нямы i шматгалосы, аспрэчваю свой след. A ўвышыні нябёсы — як вьішні запавет.
*
Сяджу дома — не падарожнічаю, не вандрую. Падарожнікі апавядаюць пра свае ўражанні i назіранні — назіраю адно за імі.
*
За крок да ўдачы спынюся, за хвіліну да перамогі паглыблюся ў одум... Сябры ўздыхнуць i адыдуць прэч, жыццё ўсміхнецца i спыніцца побач.
*
Усё мінае,— сказаў мудрэц, i ўсе з ім згадзіліся. Аднак засмяяўся непадалёку дзіцёнак, i ўсе, азірнуўшыся, ўспомнілі: i настае.
*
Мы — насенне жыцця. Мы вырастаем людзьмі. Аднак бесперастанку шукаем i час, i месца, каб вырасці цэлым светам.
*
На людзях ці ў глушы ты й шчасны, ты й балесны. Усё месціцца ў душы, а ёй усюды, цесна.
*
Аблокі-цемратворцы акрыюць неба твар. Убач сябе, празорца!.. Змажы сябе, змагар!..
*
Бы выпаду з з гнязда сэрцабіцця... Што скажаш мне, бяссонне, аскепак небыцця?!.
*
Снег растае. Шкада — i яго, i сябе чамусьці.
*
Сакавік. У сё паварочваецца ў наступнасць, Праз чорнае голле блішчыць востры маладзічок.
*
Вяртаюся да ранейшых размоў, да ранейшых сустрэч, магчымасцей i абавязкаў — каб узяць тое, чаго не ўзяў, каб пакінуць тое, чаго не пакінуў.
*
Жыву між зямлёю i небам, каб стаць з цягам часу асобна зямлёй i асобна небам. Цяку ад таго, дзе быў, кім быў, кім не стаў... А яно даганяе мяне берагамі.
*
Калі твая будучыня сумесціцца з будучыняю сусвету усе славы дарэчы, усе ўчынкі да месца, усе стрэлы ляцяць у цэль.
*
Азірнуўся — нехта бяжыць па маіх слядах: сухое лісце.
*
Адкрывае абсяг думка-голас, a думцы-бязмоўю адкрываецца неабсяжнасць.
*
Асеннія хмары. Імжа. Няма куды больш спяшацца, няма куды больш паспяваць — усіх суцяшае дождж.
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)