Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вастрыё стралы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вастрыё стралы

Электронная книга - «Вастрыё стралы». Краткое содержание книги:

Паэзія Алеся Разанава прыкметная сваім зваротам да кардынальных з'яў часу, ёй характэрны пафас пераўтварэння i мастацкая смеласць. У кнізе прадстаўлены вершы-версэты: па сваёй будове яны нагадваюць балады i прытчы i спалучаюць у сабе апавядальную інтанацыю i філасофскую афарыстычнасць, сюжэтнае развіццё i роздум, рэальнасць i магію фантазіі. Апроч таго, у кнігу ўвайшлі паэтычныя мініяцюры «Квантэмы» i «Пункціры».
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22
Перейти на страницу:
* * *
Вобразы вабяць услед за сабою, але памкнуся за імі — i ix растворыць прастора: магчыма, яны проста птушкі, якія адводзяць таго, хто ідзе, ад сваіх затоеных гнёздаў.
Заблытаны сцежкі, якія вядуць i на ўсход, i на захад, але на кожным кроку, усюды, ад ix падымаецца стромкая вышыня, i, падымаючыся над сабою, становіцца розумам цела, i, падымаючыся над сабою, розум становіцца ўсёразуменнем, якое, нібы ваданосныя жылы, сабой насычае i жывіць кожнае слова i кожны крок.
Чалавек — гэта два чалавекі, як дзве далоні, што лепяць суладна снежку ці перакідваюць, каб утрымаць, жарыну: адзін з ix — пачатак, другі — завяршэнне, адзін з ix — выток, i другі — суток, адзін з ix — прычына, другі з ix — вынік, адзін з ix — пытанне, другі — адказ, а паміж імі цякуць, вынікаючы з ix i ўпадаючы ў ix, сусветы.
Усё, што кранае мяне, падобнае на мяне. Не скончаны дзень тварэння: зноўку i зноў вылеплівае чалавек сваю лепшую долю. Дзеліць мяне прастора, з'ядноўвае час. Калі чалавек сустрэнецца з чалавекам? У бездані памяці мгліцца бяссонны ліхтар.
Пачакай, памарудзь, адпусці жаданне — i ты перастанеш быць часткай, нацэленай супраць усіх, i вернуцца да цябе тыя птушкі, якія не ловяцца, калі ix ловіш, якія хаваюцца, калі ix шукаеш, i ты пачуеш: у кожнай птушкі — твой голас, i ўбачыш: у кожнай птушкі — твой твар.

КВАНТЭМЫ

* * *
руіны запарушваюцца рунь уваскрашае руны, неба блізка
* * *
сам-насам з незавершанасцю што пярэчыць перамогам бездань ззаду
* * *
апрануты ў прамень ніжэй зямлі жаданняў джалы
* * *
твар вераду ўзіраецца углыб не маю месца вернутая вера
* * *
у нетрах сэрца горкае карэнне цень цішыні
* * *
дапытваецца смага напрасткі у пекле існы парастак зялёны
* * *
ахрышчвае палёт па-за сабой адшукваюся леташнія гнёзды
* * *
адлюстраванні множацца мажлівы серп на мяжы
* * *
у тоесамнай постаці уздоўж пільнуе агароджа тут адсутны
* * *
кірункі скрыжаваныя у скон прысвечаны адрозніваю зоры
* * *
пярэчаць рэчы гіну ў гліну твар навыварат
* * *
жыўлюся немажлівасцю цвікі нацэльваюцца ўпартая апора
* * *
вясткуюць папярэднікі услед настойліваму целу ветах свеціць
* * *
ахвяры абуджаюцца нажы з ядаюцца іржою чую рэха хлеб аржаны
* * *
у горадзе радовішчы дзе родзіч дзіравы посуд пасткі ў пустаце
* * *
над межамі імжа спажытак кажа каменням мякка манекен чужы
* * *
скы маюць вочы ў чэрапе пячор нераспазнаны прашчур сёння позна
* * *
празрысты цень праз цела нацянькі страла спявае
* * *
сцізорыку карціць з крыніцы прысак збяруцца ўраз абразы месца досыць
* * *
адольваю адлегласці цаны сабе не маю у сцяне каменне
* * *
развязваецца вузел вязні зла у помсцеспеюць месяц у лязе
* * *
даведваюся кошты на сваім настойваюць nay торы вечны лішак над гарадамі воблакі ў зямлі блукаюць норы раптам старажытны
* * *
варочаюцца жорны зноў малы цярплю цяпер вымольваецца выйсце
* * *
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)