Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Электронная книга - «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Краткое содержание книги:

У сваіх нататках, якія я прапаную чытачу, я запісаў тыя падзеі ваеннага ліхалецця, якія адбываліся побач са мной, у нашай вёсцы і вакол яе і тое, што я пачуў ад свайго бацькі і ад аднавяскоўцаў. Я тады быў падлеткам, усім цікавіўся, запамінаў, ўпітаваў у сябе навіны, як губка. Усё аб чым я пішу — праўда, пабачаная на свае вочы.
Ілля Копыл
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 134
Перейти на страницу:

23. У нашу сям’ю прыйшла бяда

Як я ўжо сказаў, пасля пераходу радзіёнаўцаў на бок партызан мы перабраліся ў вёску Забар’е. Там нас прытулілі добрыя людзі, яны пачалі называць нас бежанцамі.

Гэта была восень 1943 года. У Забар’і размяшчалася рота аўтаматчыкаў (так яны называлі сябе самі) 3-га партызанскага атрада брыгады «Жалязняк». Асноўная частка атрада разам з камандаваннем размяшчалася ў вёсцы Будзілаўка. Там служыў і мой старэйшы брат Мікалай. Рота аўтаматчыкаў складалася з добра абучаных байцоў Чырвонай Арміі. Хутчэй за ўсё ўсе яны былі рускія, так выглядалі. Праўда, сярод іх быў адзін смуглы баец.

У Забар’і партызаны паводзілі сябе добра. Мы з імі суіснавалі побач, як кажуць, жылі адной сям’ёй. У хаце, дзе пражывалі мы, разам з намі было і трое партызан. 1–2 разы на тыдзень партызаны хадзілі на заданне. Вёску яны пакідалі, калі змяркалася. Назад вярталіся на досвітку і прыводзілі 2–3 каровы. Пасля вяртання снедалі, потым адпачывалі. Ежу рыхтавалі ў іншай хаце адразу на ўсю роту. Міска супу з іх стала даставалася і мне. Ён быў вельмі смачны, з аўсяных круп, і костачка, на якой было шмат мяса.

Некалькі разоў у часы адпачынку партызаны збіраліся ў хаце, у якой пражывалі мы. Яны прыносілі з сабой мяса, бульбу і прасілі маму, каб яна ўсё гэта пасмажыла. Потым ссоўвалі разам два сталы, мама ставіла на іх патэльню са смажанінай; партызаны садзіліся на лавы, даставалі з кішэняў бутэльку з самагонкай і пачынаўся баль. Самагонку разлівалі ў конаўкі, стаканаў не было, і пілі па чарзе. Потым яны пачыналі спяваць. Песні былі сумныя, жаласлівыя. У мамы цяклі слёзы. Я імкнуўся запомніць словы песень. Песні былі вельмі доўгія. І хоць у мяне адсутнічае музычны слых, я іх спяваў, калі заставаўся ў хаце адзін.

Аднойчы, ужо пасля вайны адну з тых песень я праспяваў на ўроку спеваў, калі навучаўся у 4-м класе. Каб выставіць адзнакі за чвэрць, настаўнік выклікаў кожнага вучня праспяваць. Дайшла чарга і да мяне. Я сказаў, што буду спяваць «Кацюшу». Але настаўнік не ведаў, што гэта зусім іншая «Кацюша». Каб чытачы ведалі, якія песні мы спявалі пасля вайны, прывяду некалькі куплетаў:

Новая Катюша Расцветали яблони и груши, Сад цветёт, белеет как в снегу. Ну-ка выйди, милая Катюша, У Днепра постой на берегу. Спой мне песню «Новую Катюшу» И припомни старую свою. За тебя сражался, был контужен Я под Берлином в яростном бою. Я окреп в московском лазарете И опять я в бой идти готов, Драться там за Родину Советов И громить проклятых пемчуров. Я узнал, и больно было слушать, Что любовь мою не сберегла. От кого ты, подлая Катюша, От кого ты дочку родила?

Калі настаўнік пачуў апошнія два радкі «Кацюшы», ён вельмі моцна крыкнуў: «Хопіць!!!» — і так ляснуў указкай па сталу, што яна разляцелася на кавалачкі. Я так напалохаўся, што ўсе куплеты песні, якія я не паспеў праспяваць, вылецелі з галавы. Я іх не памятаю.

Але зноў вернемся ў Забар’е. Калі ў партызан мяса заканчвалася, яны зноў ішлі на заданне. Наколькі мне вядома, за ўвесь час, што мы былі ў Забар’і, партызаны асобых страт не панеслі. І толькі аднойчы, калі яны вярнуліся з задання, мы ўбачылі, што сярод іх няма нацмена. Партызаны сказалі, што ён загінуў. Як гэта адбылося і дзе яго пахавалі, яны нам нічога не сказалі.

Праўда, быў яшчэ адзін выпадак, пра які раней я не ўпамінаў. У роту прыслалі нейкую цывільную асобу. Гэты грамадзянін неяк не ўпісваўся ў партызанскае асяроддзе. Ен адзіны быў апрануты не па форме. На ім было чорнае паліто, кепка (гэта зімой), хромавыя боты. Аўтамата ў яго не было. Часам і ён хадзіў на заданне. Было зразумела, што ён чужак сярод партызан. Я ні разу не бачыў, каб ён з кім-небудзь размаўляў. Сяброў у яго не было. Дык вось, аднойчы і ён з задання не вярнуўся. Партызаны гэта ніяк не патлумачылі. Хадзілі чуткі, што яны самі і забілі яго стрэлам у патыліцу.

У сакавіку 1944 года я і мой родны брат Андрэй, які быў старэйшы за мяне на 6 гадоў, адначасова захварэлі тыфам. Наш бацька паспрабаваў звярнуцца па медыцынскую дапамогу да партызан. Ен добра ведаў партызанскага лекара Сырнікава, які да вайны працаваў у Бягомлі. Але партызанскае кіраўніцтва ў дапамозе адмовіла. Я і Андрэй удвух ляжалі на адным ложку без лекаў, без медыцынскай дапамогі. Цікава, што акрамя нас двух у хаце пражывала яшчэ чацьвёра дарослых, 3-гадовая дзяўчынка і плюс трое партызан, але больш ніхто не захварэў. Праўда, партызаны з нашай хаты ў момант перабраліся ў іншае месца. Зараз я нават здзіўляюся, як мы выкарабкаліся з той хваробы.

1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 134
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)