Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Электронная книга - «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Краткое содержание книги:

У сваіх нататках, якія я прапаную чытачу, я запісаў тыя падзеі ваеннага ліхалецця, якія адбываліся побач са мной, у нашай вёсцы і вакол яе і тое, што я пачуў ад свайго бацькі і ад аднавяскоўцаў. Я тады быў падлеткам, усім цікавіўся, запамінаў, ўпітаваў у сябе навіны, як губка. Усё аб чым я пішу — праўда, пабачаная на свае вочы.
Ілля Копыл
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 134
Перейти на страницу:

У адзін з дзён мы пакінулі Забар’е, а на наступны дзень прыйшлі немцы. Не знайшоўшы ў вёсцы партызан, яны пайшлі далей, вяскоўцаў не чапалі, ніхто не пацярпеў, і вёску не спалілі. А мы забраліся ў глыб балота, спадзеючыся, што там нас ніхто не знойдзе. Усяго ў нашай групе было 15–20 чалавек. Магчыма, на трэці дзень нашага блукання мы сядзелі на балотных купінах, адпачывалі, як раптам убачылі немцаў. Мужчыны і старэйшыя падлеткі непрыкметна кінуліся ў непралазны хмызняк. Немцы гэтага не заўважылі. Жанчыны і дзеці засталіся на месцы. Мы сядзелі ціха без мітусні, чакалі, што будзе. Немцы рухаліся ў калонах па аднаму, між калонамі была шарэнга. Колькі было тых калон — не злічыць. Калі немцы дайшлі да нас, то прыпыніліся. Яны паводзілі сябе спакойна. Цераз перакладчыка афіцэр запытаўся ў жанчын, дзе зараз іх мужы? Усе дружна адказалі, што мужчыны на вайне. Потым ён паказаў на майго брата Андрэя і запытаўся, колькі яму гадоў. Мама адказала, што яму споўнілася 11. Насамрэч яму было 15 гадоў, але пасля хваробы ён меў выгляд, варты жалю. Як выглядаў я — не ведаю, не было люстэрка, каб паглядзецца. Потым перакладчык сказаў, каб мы вярталіся ў сваю вёску, ніхто там нас не кране, там больш бяспечна, там няма страляніны. Перакладчык быў у чырвонаармейскай форме без пагон.

Разам з немцамі ў калоне быў каржакаваты мужчына, апрануты па-вясковаму. На яго спіне была вялікая скрынка. У наш бок ён прамовіў: «Усыпаць бы вам па спіне бізуном». «За што?» — не ўстрымалася цётка Анэта. «А каб не ўцякалі, не блыталіся на лясах і балотах», — адказаў ён на нашай беларускай мове. Немцы пайшлі далей, а мы засталіся сядзець на балотных купінах. Нас неяк раптам пакінуў страх, я ў сваім целе адчуў расслабленасць і спакой. Не надта далёка страляў нямецкі 6-ствольны мінамёт. Мы яго называлі «шараваркай» за своеасаблівы працяглы гук выстрала. Калі вярнуліся мой бацька, дзядзька Сідар і ўсе астатнія, мы, паверыўшы немцам, вярнуліся ў Забар’е. Нас сустрэла гаспадыня хаты. У вёсцы панаваў спакой. Больш мы ўжо не бачылі ні немцаў, ні партызан, не чуваць было страляніны, перасталі лётаць самалёты.

25. Вызваленне

Дакладна не магу сказаць, колькі часу мы жылі вольна — без немцаў і без партызан — можа, тыдзень, можа, два, а можа, і больш. Я ўжо поўнасцю ачуняў ад хваробы і выходзіў гуляць на вуліцу. Часта я бегаў к маяку, які знаходзіўся ў лесе з паўкіламетра ад Забар’я. Зараз я назваў бы яго геадэзічным пунктам. У вышыню ён дасягаў 20–25 метраў. Упершыню я ўбачыў яго яшчэ зімой, а потым адшукаў яго. Маяк знаходзіўся на ўзгорку. Ен стаяў на 4 апорах, к верху звужаўся, меў выгляд піраміды і меў некалькі пляцовак на рознай вышыні. Між сабой яны былі злучаны лесвіцамі. Я ўзлазіў на самую верхнюю пляцоўку і захапляўся цудоўным краявідам. Я часова забываўся пра тое, што ідзе вайна, дзесці гараць вёскі, гінуць людзі, ды і мне самому пагражае небяспека. Пра тое, што я бегаю к маяку і залажу на яго, я нікому не хваліўся — ні сябрам, ні старэйшаму брату Андрэю, ні бацькам. Інакш маю свабоду бацькі маглі абмежаваць. Гэта была мая тайна.

У адзін ясны цёплы дзень у вёску Забар’е ўвайшла часць Чырвонай Арміі. Было шмат салдатаў, аўтамабілі-«студэбекеры», гарматы, кацюшы і некалькі танкаў. Дзякуй Богу, вёску не абстрэльвалі, вызваліцелі ўвайшлі ціха і мірна. За ўвесь час акупацыі ў Забар’і не згарэў ніводзін дом. Жыхары вёскі сустракалі Чырвоную Армію стрымана. Я не бачыў, каб людзі кідаліся да вызваліцеляў у абдымкі з пацалункамі, каб кідалі на браню букеты палявых кветак, каб выходзілі насустрач з чыгунком гарачай бульбы ці збанком малака. Ды і не было з чым сустракаць. Партызаны выграблі ўсё да апошняга кураняці, да апошняга зерня.

Людзі моўчкі глядзелі на ваенную калону цераз платы сваіх двароў. Калона прайшла праз вёску Забар’е і спынілася перад вёскай Туменцы, да якой было ўсяго з паўкіламетра. Мне вельмі хацелася паглядзець на «кацюшы» зблізку, і я пабег туды. У лічаныя хвіліны ля ваеннай тэхнікі сабраліся падлеткі дзвюх суседніх вёсак. Нам пашанцавала. З адной устаноўкі салдаты знялі брызентавы чахол і сталі рыхтавацца зрабіць залп у бок Вітуніч і Нябышына. Потым камандзіры параіліся паміж сабой і залп адмянілі. Устаноўку зачахлілі, і калона рушыла далей.

1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 134
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)