Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 190 191 192 193 194 195 196 197 198 ... 263
Перейти на страницу:

Першай жонкаю Ягайлы была Ядвіга – княжна вугорская. Яе бацька – кароль Людвік (забылася, здаецца, IV) – быў хворы на сіфіліс (факт гістарычны), што і ёй перадалося, відавочна. У 29 год яна ледзь нарадзіла дзяўчынку, якая і памерла амаль разам з маці. Ядвіга была вельмі прыгожай і добрай. Яна кахала Вільгельма нямецкага, але справы дзяржаўныя былі перадусім, і таму аддала руку Ягайле. Ягайла быў хрышчоны ў царкве. Меў імя – Якаў. Ён быў асвечаны і культурны чалавек, але гэта была візантыйская культура, якая ішла з Полацка. Другой жонкай Ягайлы была Анна. Яна была бяздзетная. Хто быў трэцяй – не ведаю, але вось Зофка Гальшанская і наагул княжацкі двор Ягайлы ўняслі беларускі элемент (тады казалася – літоўскі) на польскі каралеўскі двор у Кракаве. Мяркуй цяпер сама, кім былі польскія каралі Ягелоны. Вельмі хацелася б, каб п. Мацей К[анановіч] атрымаў майго ліста і прыслаў мне той жаданы нумар Zycia Literackego.

Званіла дзецям. Удома была толькі Валя. Была мілая. Усе здаровыя, працуюць, вучацца. Гэта галоўнае. Крыху я супакоілася. Ужо не праймаюся так дзедам і яго капрызамі, бо з яго ўжо амаль здаровы чалавек. Гляджу яго, безумоўна, як умею, але не так праймаюся. Данусенька, родная, вельмі цябе прашу, не ўспамінай больш мне пра нейкія грошы! Пакуль нам хапае, а там – Бог бацька. Гэта куплена з любоўю мне на дзень народзінаў. Я хачу, каб гэта насіў чалавек, якога я люблю. Такое бярэцца і носіцца па-сяброўску. А калі мне было б туга, дык тады шапну табе на вушка: так і так. Спадзяюся, што мы з табой дамо сабе рады заўсёды ў жыцці. Дык не рань майго сэрца, успамінаючы нейкія грошы. Тады было іначай: моцна хворы дзед, усе грошы ішлі на лекі і т.д. А цяпер, Богу дзякаваць, ёсць усё, калі ёсць крыху здароўя! Хачу, каб ты была задаволеная. Насі здровенькая гэтую драбнічку! У бабусі недзе нервовы той боль у грудзях. Зусім няшкодныя і вельмі добрыя кроплі Зяленіна. Мне недта хочацца ўсім памагчы, не смейся!

А пакуль што цалуем Вас усіх! Пішы, як з сябрам Эрыкам? Пэўна, у яго абвастрэнне хваробы. Божа мой, каб хоць усё было добра. Вітай яго і цалуй дзетак.

Вашыя Геніюшы.

Дануце Бічэль

Зэльва, 5 лютага 1978 г.

Дарагая Дануся!

Твой ліст быў мне, здаецца, вельмі патрэбны. Нейк слабее Іван Пятровіч. Была кансультант з Гродна. Прапісала вельмі дарагія лекі, але і яны ўжо не памагаюць. Я тут надта адзінокая, як Ты сама ведаеш. Людзі больш мне спачуваюць здалёк… Надта цяжкі кашаль, на які проста няма рады, яго замучвае. Пахудняў нейк, ацякаюць ногі, а мне такі жаль, такі страх, такая бездапаможнасць! У дадатак, Юра не выпісаў нам “Нівы”, і гэта забойча нейк растроіла мужа. Кожны хворы падражняны, а муж – тым больш. Не можа спакойна ўспамінаць сына. Ледзь не плача.

Што датычыцца сябра В[асіля] [Быкава], дык хочацца толькі пажадаць яму, каб не памыліўся, не расчараваўся. Не гневайцеся на яго, што нават Вам не сказаў аб гэтай сваёй падзеі. Гэта моцна далікатная, інтымная справа, аб якой не гаворыцца нікому. Не спадзявалася, што патрапіць быць так рашучы. Чалавек ён немалады і разумны і, напэўна, добра прадумаў свой крок. Толькі б было яму добра. Як гэта пераносіць жонка? Што ж, ёй застануцца сыны і ўнукі ды розныя дарагія ёй рэчы… Божа мой, як гэта ўсё складана.

Непакоіць мяне і твой Эрык. Старайся быць лагоднай, мудрай, кахаючай. Гэта часам дзеіць лепш на хворага, як любы лек. Дзеткі ў Вас харошыя, душы Вашыя багатыя і чыстыя. Старайцеся падтрымоўваць сябе ўзаемна – тагды лягчэй. Сям’я – гэта наша дзяржава, дык будзьце мудрымі дыпламатамі, а ў Вас сям’я асабліва харошая.

Што датычыць Бэлы Ахмадулінай, дык нават быць такою, як яна, ёсць патрэба адвагі. Паэты бываюць розныя, і гэта добра. А мы ёсць мы, і гэта іншая справа. Кожны па-свойму выражае час, у якім жыве і піша. У Бэлы А. вартае ўвагі ўжо тое, з якой яна любоўю, можна сказаць, піетызмам адносіцца да сваёй мовы. Яна дастае з забыцця цікавыя, змястоўныя словы, смела і ўдала аперуе зусім архічнымі сказамі і ў сваім мнагаслоўі быццам шліфуе, выточвае гэтую мову.

1 ... 190 191 192 193 194 195 196 197 198 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)