Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У чацверты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Апошні баец» (1957 г.), «Жураўліны крык» (1959 г.), «Здрада» (1960 г.), «Трэцяя ракета» (1961 г.), «Пастка» (1962 г.), «Альпійская балада» (1964 г).
1 ... 190 191 192 193 194 195 196 197 198 ... 241
Перейти на страницу:

— Скора. Бальд, глейх[14], — ваўкавата адказаў Іван.

— Шнэлер гінаустраген![15]

Зандлер падазрона зірнуў у бок ямы, з якой тырчалі насцярожаныя галовы хлопцаў, пасля выпрабавальна — на Івана; той стаяў, па-салдацку падабраўшыся целам, гатовы да ўсяго: мішэні на куртцы вымушалі яго чакаць рознага. Вачыма ж ён пільна ўглядаўся ў паголены, прыемна загарэлы твар немца, мабыць, ненамнога старэйшага, чым ён, поўнага ўсведамлення ўлады і арыйскае годнасці. I ў той жа час бакавым насцярожаным позіркам хлопец пільнаваў кожны рух ягоных пагрозлівых рук. Воддаль, на другой палавіне цэха, дзве жанчыны ў паласатым убранні паставілі на дол насілкі і, мабыць, зацікаўленыя, пужліва чакалі, што будзе далей. Але немец, слізгануўшы позіркам па Іванавай падабрана-настырчанай постаці, якая знешне выражала гатоўнасць да дзеяння, відаць, зразумеў гэта па-свойму і не выказаў падазронасці. Не маючы якой іншай патрэбы да гэтага флюшункта, ён ступіў да яго свежазапыленым ботам.

— Чісто! — недарэчна зблытаўшы націск, кіўнуў ён на бот.

Іван, вядома, зразумеў, чаго ад яго хацелі (гэта было тут не ўпершыню), але на хвіліну трохі разгубіўся ад нечаканасці і якую секунду прамарудзіў. Аднак Зандлер чакаў з пагрозлівай скамянеласцю на сківістым твары, доўга марудзіць не выпадала, і хлопец апусціўся ля яго ног. Гэта было зняважліва, абразліва, у душы ён з усяе сілы зацяў, быццам каленам прыдушыў, непакорлівы, такі недарэчны тут гнеў.

Нізка сагнуўшыся, ён чысціў напятымі рукавамі свае паласатае курткі. Боты былі новыя, хромавыя, відаць, акуратна наваксаваныя ўранку, і хутка галоўка першага стала горача адбіваць сонца. Неўзабаве ён і ўвесь заблішчаў, толькі ў ранце яшчэ засталася рэшта пылу ды на самым наску ніяк не адціралася свежая драпіна. Камандафюрэр тым часам, пстрыкнуўшы запальнічкай, прыкурыў, схаваў у кішэнь партсігар, на Івана дыхнула пахам цыгарэты — гэта пакутна раздражніла абанянне. Пасля ён, здаецца, атрос попел — на стрыжаную хлопцаву галаву пасыпаліся іскры, нейкая недагарэлая парушынка балюча апякла шыю. Гнеўная сіла ахапіла Іванава напятае адчуванне, і хлопец ледзьве стрымліваў сябе, гэтак закарцела ўскочыць, ударыць, збіць з ног, растаптаць гэтага паганца. Але ён чысціў, змагаючыся з сабою і стараючыся як найхутчэй адвязацца ад немца. Толькі той, аднак, не спяшаўся, трымаў выстаўлены бот да таго часу, пакуль ён не заблішчаў увесь ад наска да калена, потым адставіў нагу назад, каб падаць другую.

Іван трохі выпрастаўся і ў кароценькі момант тае перадышкі ўпершыню зірнуў паўз ягоныя боты туды, дзе стаялі, назіраючы за імі, некалькі жанчын-гефтлінгаў. Зірнуў ён дужа ўжо бегла, амаль без ніякай увагі, але раптам штосьці прымусіла яго схамянуцца. Тады ён паглядзеў уважлівей, стараючыся зразумець, у чым справа, і зразумеў. Толькі зараз жа адчуў, што лепш бы праваліцца яму ў зямлю, чымся спаткацца з такою знішчальнай пагардай у такіх вялізных вачах. Чамусьці ён не паспеў заўважыць нічога іншага — ён не даўмеўся нават, быў гэта малады ці, можа, стары твар — той позірк нясцерпным дакорам пляснуў у яго душу. Між тым да ягоных калень саўгануўся другі запылены бот з белаю вапеннай плямаю на халяве. Іван прамарудзіў, немец нецярпліва буркнуў і наском ткнуў яму ў грудзі. I тады ў Іване нешта з таго, што яшчэ дазваляла кантраляваць сябе, зрушылася, пальцы яго выпусцілі рукавы і ўпіліся кіпцюрамі ў далоні. Адным імпэтным рыўком ён ускочыў на ногі, падхоплены гнеўнай сілай, якой да нестрыванага цяжару наліліся кулакі, і ашалела садануў немцу ў сківіцу. Гэта здарылася так нечакана і так хутка, што ён аж здзівіўся, убачыўшы, як матлянуўся перад ім белы кадыкасты падбародак Зандлера, як зляцела з ягонай галавы фуражка і эсэсман тупа пляснуўся на бетонны дол цэха.

Усё яшчэ не да канца адчуўшы жах гэтага выпадку, Іван з кулакамі, угнуўшы галаву і шырока расставіўшы ногі, стаяў перад немцам. Ён чакаў, што Зандлер зараз жа ўскочыць і кінецца на яго. У гэты час аднекуль здалёк данесліся ўзрушаныя воклічы, толькі ён не цяміў ужо, асуджалі яны ці папярэджвалі. Але эсэсман не кідаўся, ён нетаропка, быццам адольваючы боль, павярнуўся на бок, сеў, марудліва падняў з долу фуражку, строс з яе пыл. Здаецца, ён не спяшаўся ўставаць, сядзеў, шырока расставіўшы ногі, у адным бліскучым і другім нячышчаным боце, прыгладзіў рукой валасы, акуратна надзеў фуражку. Затым падняў на ашалелага і відавочна збянтэжанага флюгпункта цяжкі, пагрозлівы позірк і рашуча тузануў на баку скураны язычок кабуры.

У Іванавай галаве маланкаю мільганула думка, што ўсё прапала, але адчуць прыкрасць таго ён не паспеў — побач клацнуў затвор пісталета — немец з нечаканым імпэтам ускочыў на ногі. Гэта ўраз выбіла Івана з паўхвіліннага аслупянення, і, каб недарма памерці, ён рынуўся галавою на ворага.

вернуться

14

Хутка. (ням.)

вернуться

15

Хутчэй выносьце! (ням.)

1 ... 190 191 192 193 194 195 196 197 198 ... 241
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)