Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #6
- Год: 2009
- Язык: белорусский
- Переводчик: Андрэй Багач
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка». Краткое содержание книги:
Але і на вайне жыццё працягваецца. Гары, Рон і Герміёна, як і ўсе шаснаццацігадовыя, вучацца, ходзяць на вечарынкі і ўлюбляюцца. Аднак небяспека ўсё бліжэй і бліжэй. Нягледзячы на ўсе намаганні Дамблдора па абароне школы, у Хогвартсу адбываюцца вельмі дзіўныя падзеі.
Вір памяці на гэты раз адкрые Гары самую вялікую таямніцу Цёмнага Лорда, і дзеля таго, каб перамагчы, Гары вымушаны ахвяраваць самым дарагім ... Які ж бок у гэтай вайне прыме загадкавы Прынц-Паўкроўка?
The long-awaited, eagerly anticipated, arguably over-hyped Harry Potter and the Half-Blood Prince has arrived, and the question on the minds of kids, adults, fans, and skeptics alike is, “Is it worth the hype?” The answer, luckily, is simple: yep. A magnificent spectacle more than worth the price of admission, Harry Potter and the Half-Blood Prince will blow you away. However, given that so much has gone into protecting the secrets of the book (including armored trucks and injunctions), don’t expect any spoilers in this review. It’s much more fun not knowing what’s coming—and in the case of Rowling’s delicious sixth book, you don’t want to know. Just sit tight, despite the earth-shattering revelations that will have your head in your hands as you hope the words will rearrange themselves into a different story. But take one warning to heart: do not open Harry Potter and the Half-Blood Prince until you have first found a secluded spot, safe from curious eyes, where you can tuck in for a good long read. Because once you start, you won’t stop until you reach the very last page.
A darker book than any in the series thus far with a level of sophistication belying its genre, Harry Potter and the Half-Blood Prince moves the series into murkier waters and marks the arrival of Rowling onto the adult literary scene. While she has long been praised for her cleverness and wit, the strength of Book 6 lies in her subtle development of key characters, as well as her carefully nuanced depiction of a community at war. In Harry Potter and the Half-Blood Prince, no one and nothing is safe, including preconceived notions of good and evil and of right and wrong. With each book in her increasingly remarkable series, fans have nervously watched J. K. Rowling raise the stakes; gone are the simple delights of butterbeer and enchanted candy, and days when the worst ailment could be cured by a bite of chocolate. A series that began as a colorful lark full of magic and discovery has become a dark and deadly war zone. But this should not come as a shock to loyal readers. Rowling readied fans with Harry Potter and the Goblet of Fire and Harry Potter and the Order of the Phoenix by killing off popular characters and engaging the young students in battle. Still, there is an unexpected bleakness from the start of Book 6 that casts a mean shadow over Quidditch games, silly flirtations, and mountains of homework. Ready or not, the tremendous ending of Harry Potter and the Half-Blood Prince will leave stunned fans wondering what great and terrible events await in Book 7 if this sinister darkness is meant to light the way.
— А ці будзе ў нас хоць адзін вучань пасля гэтага? — Слізнерог праціраў потны лэб шаўковай насоўкай. — Бацькі захочуць трымаць дзяцей дома, і я не буду іх вінаваціць. Асабіста я не думаю, што яны ў Хогвартсе знаходзяцца ў большай небяспецы, чым дзесьці ў іншым месцы, але не думайце, што з гэтым пагодзяцца мамы. Яны захочуць, каб сям'я была разам, і гэта зразумела.
— Я згодна, — сказала прафесар Макгонагал. — У любым выпадку, нельга сказаць, што Дамблдор ніколі не быў блізкі да сітуацыі, калі Хогвартс мог бы зачыніцца. Калі адчыніўся Таемны Пакой, ён думаў аб зачыненні школы, але я павінна сказаць, што забойства прафесара Дамблдора хвалюе мяне нашмат больш, чым думка пра пачвару Слізэрына, які жыў у замку…
— Мы павінны парадзіцца з уладамі, — прапішчэў прафесар Флітвік. У яго быў сіняк на лэбе, але акрамя гэтага ён выглядаў здаровым, нягледзячы на інцыдэнт у кабінеце Снэйпа. — Нам трэба прайсці неабходныя працэдуры. Мы не можам так хутка прымаць такое рашэнне.
— Хагрыд, ты яшчэ нічога не сказаў, — прамовіла прафесар Макгонагал, — Як ты думаеш, ці павінен Хогвартс быць адчыненым?
Хагрыд, які смаркаўся ў сваю вялізную запэцканую насоўку на працягу ўсёй размовы, зараз падняў свае апухшыя чырвоныя вочы :
-Я не ведаю, прафесар …Гэта павінны вырашаць Главы Факультэтаў і дырэктрыса…
— Прафесар Дамблдор заўсёды давяраў твайму меркаванню, — далікатна сказала прафесар Макгонагал, — як і я.
— Я застаюся, — слёзы Хагрыда ўсё яшчэ цяклі з вугалкоў яго вачэй і падалі уніз на яго бараду. — Гэта мой дом, гэта мой дом з трынаццаці гадоў. І калі будуць дзеці, якія захочуць, каб я іх вучыў, я буду гэта рабіць. Але…Я не ведаю…Хогвартс без Дамблдора… — Ён уздыхнуў і ізноў знік за сваёй насоўкай.
Усе замоўклі.
— Выдатна, — прафесар Макгонагал паглядзела на двор з акна, правяраючы, дзе Міністр. — Тады я павінна пагадзіцца з Філіўсам— мы павінны парадзіцца з уладамі па дадзенаму пытанню. Яны і вынесуць канчатковы вердыкт.
— А зараз адносна таго, як мы даставім студэнтаў дадому…Чым хутчэй мы гэта зробім, тым лепш. Мы маглі б адправіць іх на Хогвартс Экспрэсе хоць заўтра…
— А калі будзе пахаванне Дамблдора? — нарэшце папытаў Гары.
— Ну, — прафесар Макгоннагал страціла крыху сваёй упэўненасці, яе голас дрогнуў, — Я…я ведаю, што Дамблдор жадаў бы застацца тут, у Хогвартсе…
— Тады так і будзе, ці не так? — сярдзіта папытаў Гары.
— Калі Міністэрства палічыць гэта нармальным, — сказала прафесар Макгонагал, — ні адзін дырэктар або дырэктрыса ніколі…
— Ні адзін дырэктар або дырэктрыса не зрабіла гэтулькі для школы, — буркнуў Хагрыд.
— Хогвартс павінен стаць канчатковым месцам пачывання Дамблдора, — падхапіў прафесар Флітвік.
— Сапраўды, — сказала прафесар Спраўт
— І ў любым выпадку, — працягваў Гары, — вам не варта адпраўляць студэнтаў дадому да пахаванняў. Яны захочуць…
Апошняе слова завязнула ў яго горлу, але прафесар Спраўт скончыла сказ за яго :
-Развітацца.
— Вельмі добра сказана, — прапішчэў прафесар Флітвік, — вельмі добра! Вядома, студэнты павінны аддаць даніну. Мы можам арганізаваць транспарт і на больш позні час.
— Вырашана! — раўкнула прафесар Спраўт.
— Так, я думаю…так, — сказаў Слізнерог досыць усхвалёваным тонам, пакуль Хагрыд выдаў усхліп згоды.
— Ён набліжаецца, — прафесар Макгонагал паглядзела ўніз на наваколле. — Міністар…і здаецца, што з ім цэлая дэлегацыя..
— Можна мне ісці? — тут жа папытаў Гары.
У яго не было ні мізэрнай ахвоты бачыць або размаўляць з Руфусам Скрымджэрам.
— Ты можаш, — сказала прафесар Макгонагал, — І хутка.
Яна падыйшла да дзвярэй і адчыніла іх для яго. Ён збег па спіральнай лесвіцы, а потым прабегся па пустому карыдору. Ён пакінуў свой мантыю-невідзімку на астранамічнай вежы, але зараз гэта ўжо было не важна, нікога не было ў калідорах, нават Філча, Місіс Норыс або Піўза. Ён не сустрэў ні душы, пакуль не зайшоў у карыдор, які вёў да супольнага пакоя Грыфіндора.
— Гэта праўда? — прашаптала Поўная Дама, калі ён падышоў да яе. — Гэта сапраўды праўда? Дамблдор — памёр?
— Так, — сказаў Гары.
Яна пачала галасіць, і, не чакаючы пароля, адчыніла дзверы перад ім.
Як і чакаў Гары, у агульным пакоі было шматлюдна. Пакой раптам заціх, калі ён увайшоў скрозь дзюру ў партрэце. Ён убачыў, як Дын і Сімус сядзяць у гуртку недалёка. Гэта азначала, што ў спальні нікога няма, або амаль нікога. Ні з кім не размаўляючы і не гледзячы ні на каго, Гары прайшоў праз пакой у спальню для хлопчыкаў.