Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу
Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу

Электронная книга - «Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу». Краткое содержание книги:

Упершыню асобным выданнем выпускаецца праца вядомага навукоўца Станіслава Станкевіча (1907—1980) пра ідэалогію і практыку русіфікацыі ў Беларусі ў 50-х — на пачатку 60-х гг. XX ст. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца пытаннямі культуры мовы, а таксама гісторыяй змагання за правы беларускае мовы ў часы таталітарызму.
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 37
Перейти на страницу:

Вельмі цяжка знайсці такі ўстойлівы выраз у рускай мове, які адпавядаў-бы беларускаму «сабакам сена касіць», г.зн. ганебна зьбегчы ад свае сям'і. У рускай мове ёсьць выраз «быть в нетях», які азначае адсутнічаць, невядома дзе хавацца. Аднак гэта ўсё-ж ня тое. Больш эквівалентнага выразу знайсьці ў рускай мове нам не ўдалося.

На чалавека сумленнага, бяскрыўднага, з добрай душой Беларус гаворыць, што «ён вока табе не запарушыць», а Рускі аб такім чалавеку заўважвае, што «он пальцем тебя не тронет»[44].

Русіцызмы ў галіне слоўніцтва

Працэс русіфікацыі беларускае мовы найшырэй закрануў ейны лексычны матарыял, што зьяўляецца зусім зразумелым, калі ўзяць на ўвагу агульна ведамы факт, што й нармальныя ўплывы аднэй мовы на другую звычайна лягчэй даступныя й шырэй адбіваюцца ў галіне лексыкі, чымся ў фанэтыцы, марфалёгіі або сынтаксе. Слоўныя запазычэньні з расейскае мовы можна падзяліць на тры агульныя катэгорыі: 1. словы, хоць із славянскімі, але чужымі беларускай мове каранямі або з каранямі ў беларускай мове непрадуктыўнымі, якія ня твораць у ёй марфалягічнага гнязда, але выступаюць адно ў паасобных словах, далёкіх паводля значаньня й славатворнай будовы ад адпаведных ім расейскіх словаў. 2. Словы з каранямі, ведамымі й прадуктыўнымі ў беларускай мове, якія, аднак, у тым значаньні, якое яны маюць у расейскай мове, у беларускай мове ня ўжываюцца, або маюць зусім іншую вонкавую структуру, чымся ў расейскай мове. 3. Словы, якія ў тэй самай форме існуюць і ў беларускай мове, але маюць у ёй зусім іншае значаньне, чымся ў расейскай мове. Беларускі савецкі мовавед М.Крукоўскі перадапошнюю групу словаў называе структуральнымі калькамі з расейскай мовы, а апошнюю групу - калькамі сэмантычнымі[45].

Ніжэй зьілюструем найбольш тыповымі й пашыранымі прыкладамі ўсе тры ўспомненыя катэгорыі слоўных запазычэньняў з расейскае мовы. (Словаў, абазначаных зоркамі, няма ў «Расейска-беларускім слоўніку» з 1953 г.).

А. Словы з рознымі ў абедзьвюх мовах каранямі

аберагаць* - оберегать: Падатковая палітыка аберагала інтарэсы памешчыкаў і кулакоў (ГБССР, 333). У беларускай мове ў гэтым значаньні ўжываюцца словы ашчаджаць, ахоўваць.

абвузданне* - обуздание: Прадстаўнікі СССР у Лізе Нацый выступілі з заклікамі да абвуздання агрэсіўных дзеянняў фашысцкіх дзяржаў (ГБССР, 259). Пабеларуску - утаймаваньне, уціхаміраньне.

абвяржэнне - опровержение: Пагражаеце і патрабуеце: надрукаваць абвяржэнне (З, 16.05.61); Не лічу патрэбным абвяргаць (КК-ЛД, 30); Яго можа навучыць толькі жыццё, неабвержны факт, перад якім ён апынецца (ТХ-ДП, 100). Паблр. адкліканьне, адклікаць, зьняпраўдзіць, запярэчыць, незапярэчны, у залежнасьці ад адценьня значаньня.

азнаменаваць - ознаменовать: Гэтую падзею працоўныя гарадоў і сёл рэспублікі азнаменавалі новымі творчымі перамогамі (ГБССР, 284). Паблр. адзначыць.

апасацца - опасаться: Ён апасаецца, каб праз гэта не павялічылі праграму наагул (УК-ВЛ, II, 1959, 25); Яны ж рабілі тут, што хацелі, нікога не баючыся, не апасаючыся таго, ніто нехта калі-небудзь можа папракнуць іх (МЛ-ВД, IV, 357)); Ваўчок адчуўшы, што Кашалёў мацней за яго воляй, апасаўся ўшчынаць з ім спрэчку (ТХ-ДП, 400). Паблр. баяцца, асьцерагацца, сьцерагчыся.

аплот* - оплот: бачаць у Савецкім Саюзе... аплот міру, дэмакрацыі і сацыялізма (КБ, 18); Разбурыць аплот эўрапейскай і азіяцкай рэакцыі - царска-самадзяржаўны лад - было нялёгкай задачай (ФР, 17). Паблр. апора (пераносн.).

аснашчэнне - оснащение: на гэтай аснове забяспечваецца аснашчэнне сельскай гаспадаркі навейшай тэхнікай (КБ, 49). Паблр. аснада, аснаджаньне, забясьпечаньне.

асобы* - особый: На долю працоўных Савецкай Беларусі выпала... асобая задача быць пастаянным вартавым савецкіх варот (ГБССР, 288). Паблр. адмысловы, асаблівы.

атражэнне* - отражение: Падрыхтавацца... атражэнню атакі (ІМ-ДНН, 11). Паблр. адбіцьцё, адбой, адпор.

ачаг - очаг: акупацыйны рэжым у Заходнім Берліне... ператварыўся ў небяспечны ачаг узнікнення новай вайны (КБ, 68). Паблр. вогнішча (пераносн.).

беззаветна* - беззаветно: беззаветна адданых справе камунізма (ГБССР, 351). Паблр. самааддана, самаахвярна.

вернуться

44

Анатоль Аксамітаў. Мова - душа народу. «Маладосць», № 9 (79), 1959, б. 139.

вернуться

45

М.Крукоўскі. Рускі лексічны ўплыў.

1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 37
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)