Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу
Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу

Электронная книга - «Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу». Краткое содержание книги:

Упершыню асобным выданнем выпускаецца праца вядомага навукоўца Станіслава Станкевіча (1907—1980) пра ідэалогію і практыку русіфікацыі ў Беларусі ў 50-х — на пачатку 60-х гг. XX ст. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца пытаннямі культуры мовы, а таксама гісторыяй змагання за правы беларускае мовы ў часы таталітарызму.
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 37
Перейти на страницу:

беражлівасць* - бережливость: Спаборніцтва за эканомію і беражлівасць набыло шырокі размах (КБ, 46). Паблр. ашчаднасьць.

беражоны* - береженый: Беражонага і бог беражэ (ІМ-ДНН, 27). Паблр. сьцеражонага й Бог сьцеражэ.

ветка - ветка: на тэрыторыі Заходняй Беларусі была пабудавана толькі адна чыгуначная ветка Варапаева-Друя (ГБССР, 427). Расейскаму ветка адпавядае блр. галіна, але ў значаньні пераносным, як у прыведзеным прыкладзе, будзе адгаліненьне.

вопыт* - опыт: Накоплены ў гэтай справе вопыт трэба ўмела выкарыстаць (КБ, 63). Паблр. дазнаньне, практыка.

дзяшовы* - дешевый: Цяпер настае самы спрыяльны час для атрымання малака, ялавічыны, свініны на дзяшовых зялёных кармах (З, 31.05.61); клапоціцца цяпер аб тым, каб атрымаць дзяшовы тавар (ГБССР, 200); Удзяляем увагу і падзешаўленню вытворчасці ялавічыны (КБ, 38); зрабіць больш дзяшовай вытворчасць прадуктаў раслінаводзтва (тамсама, 39). Паблр. танны, танна, патаненьне.

доблесць - доблесть: Я згодзен прызнаць, што гэта працоўная доблесць (ІШ-Кр, 137); За доблесную працу Савецкі ўрад у снежні 1935 г. ўзнагародзіў іх ордэнамі Савецкага Саюза (ГБССР, 280). У старой белар. літаратурнай мове быў адпаведнік гэтаму дабрамужнасьць, дабрамужны. У цяперашняй мове яго можна замяніць словам гэраічнасьць, гэраізм, гэраічны.

залог - залог: У гэтым залог паспяховага выканання (КБ, 46); У рэвалюцыйнай творчасці саміх мас вялікі правадыр... бачыў залог трыумфу сацыялістычных адносін (ФР, 31). Паблр. зарука.

звяно - звено: Брыгады... сталі асноўным звяном у калгаснай вытворчасці (ГБССР, 280). Паблр. вязьмо, вянцо, злучво.

звяржэнне - свержение: закончыць вайну сапраўды дэмакратычным мірам без звяржэння буржуазіі немагчыма (ГБССР, 13); сілай зброі звергнуць уладу буржуазіі (тамсама, 33). Паблр. ськінуць, зрынуць.

здзелка - сделка: Не павінна быць здзелкі з уласным сумленнем (КБ, 23). У гэтым значаньні паблр. будзе угода, каншахт, кампраміс.

здзельшчына, здзельны - сдельщина, сдельный: уводзілася здзельшчына ў аплаце працы (ГБССР, 232); 85% рабочых перайшлі на здзельную аплату (тамсама). Паблр. у гэтым значаньні можна ўжыць выпрацоўка, выпрацавальны, выпрацоўны.

знешне, знешні - внешне, внешний: знешне сур'ёзна... адказала Вольга Калінаўна (ІШ-Кр, 132); Ноткі самахвальства... і знешняя глыбакадумнасць пытання закранулі Паходню (ТХ-ДП, 68). Паблр. вонкава, вонкавы. Слова вонкавы зусім выкінута зь бел. мовы БССР.

змычка - смычка: У адпаўленчы пэрыяд змычка паміж горадам і вёскай ішла галоўным чынам праз гандаль (ГБССР, 186). Тыповы расейскі саветызм, якога даўней ня было і ў расейскай мове. Яго можна замяніць словам злучнасьць.

ільгота - льгота: Калгасы атрымалі вялікія ільготы па нарыхтоўках сельгаспрадуктаў (КБ, 51). Паблр. палёгка.

іспыты - испытания: Ну як твас іспыты? (УК-ВЛ, VII, 60). Паблр. экзамены, выпыты.

ісціна - истина: Вы адказалі, пан Вейс, як і заўсёды, святую ісціну (МЛ-ВД, III, 459); У барацьбе за шчасце чалавек знаходзіць ісціннае прызначэнне (ПГ-СУ, 69). Паблр. праўда, праўдзівы, запраўдны.

каварны - коварный: Але ўсе гэтыя каварныя намеры ворагаў беларускага народа праваліліся (ГБССР, 338). Паблр. падступны, зрадлівы.

койка* - койка: У гасцініцы Андрэю ўдалося выпрасіць койку для Веры (АК-РНД, 97). Паблр. ложак. У белар. савецкай мове койка пакульшто ўжываецца ў значаньні ложка толькі ў дачыненьні да гасьцініцы, шпіталю й пад., у іншых выпадках яшчэ бытуе слова ложак. Але: На ўвесь Маладзечанскі павет функцыяніравала толькі адна бальніца з 30 ложкамі (ГБССР, 335).

крушэнне - крушение: ганебная сістэма каланіялізму знаходзіцца на мяжы свайго поўнага крушэння (З, 15.08.61); Кастрычніцкая рэвалюцыя паклала пачатак крушэнню капіталізма (КБ, 2). Паблр. развал. У іншых выпадках можна ўжыць слова катастрофа.

мяцеж - мятеж: яны... пачалі арганізоўваць на тэрыторыі нашай краіны мецяжы (ГБССР, 168). Паблр. бунт.

1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 37
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)