Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ператвораныя ў попел - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ператвораныя ў попел

Электронная книга - «Ператвораныя ў попел». Краткое содержание книги:

Кожны раз увесну, калі прылятаюць птушкі і высокае неба скаланаецца ад птушынага граю, калі ў гарадзкіх парках і на гародах паляць леташнюю лістоту і жоўтыя лапы дыму цягнуцца, нібыта кітайскія цмокі, да дрыготка-зьвінючага сонца, памяць мая абуджаецца і я вяртаюся ў тую далёкую, немаведама якога году вясну, бачу шпака, што сьпявае на разгалістай яблыні, і маці, якая стаіць на ганку, зь вінаватай усьмешкай паглядаючы на пяюна. “Шпак”, — прамаўляе маці й вочы ейныя захоплена бліскаюць. Я таксама гляджу на птушку. У гэты момант за сьпінай маёй чыркае запалка і бацька, прыпаліўшы папяросу, вясёлым голасам гукае: “Ну, здорово живёшь... Какой же это шпак? Это скворец!” Мы з бацькам сьмяемся зь нехлямяжага матчынага слова, і маці, усё з той жа вінаватай усьмешкай, ледзь чутна прамаўляе: “Скворец”. З таго красавіцкага ранку мінула безьліч гадоў. І сёньня, згадваючы вясёлы бацькаў сьмех і матчыну ўсьмешку, я разумею, што яны нездарма захаваліся ў цёмных спратах памяці, бо былі своеасаблівым кодам маёй сутнасьці, жывымі генамі беларускай і расейскай мэнтальнасьці. Дзьве душы — беларуская ды расейская — жывуць ува мне з тае пары. Ім цесна пад адной скурай, яны штодня крояць на часткі маё ego і, відаць, я змагу ўсьвядоміць сябе беларусам толькі на божай пасьцелі, калі адна душа вылузьнецца са скуры, а другая — беларуская — забавіцца на хвіліну. І калі знадворку будуць сьпяваць шпакі, і жоўтыя лапы дыму будуць цягнуцца да сонца, а на белых вуснах маіх застыне вінаватая ўсьмешка, ведайце: я памёр беларусам.
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 57
Перейти на страницу:

Такім чынам, альманахі былі рэквізаваныя, адпаведныя тлумачэньні напісаныя, і я спадзяваўся, што на мяне забудуцца. Аднак не... За колькі дзён патэлефанаваў “таварыш з паліклінікі” і нагадаў пра даўжок. Давялося перагарнуць раз астатні “Блакітны ліхтар” №15 і выпраўляцца ў паліклініку, дзе мяне чакала чарговая прафіляктычная гутарка.

Гэтым разам чэкіст пачаў “прафіляктыку” з аналізу нашай творчасьці.

“Гэта вы напісалі: “Я цягнуся у кастрычніцкае раньне/ Дзе ты, мой вясёлы, цёплы май?/ А навокал толькі ветру скавытаньне/ І дарогі бруднай шчэ ня бачны край”?

Я моўчкі кіўнуў галавой.

“Ёсьць тэкст і падтэкст, і параўноўваць вялікі Кастрычнік з бруднай дарогай мы вам не дазволім”.

Я паспрабаваў быў апраўдвацца, але суразмоўца перагарнуў старонкі альманаха і працытаваў рыбікаўскі верш: “Нехта нечым ноты грае/ Ўсё крычыць бясконца./ Як раней мужык наш мае/ Ўсё у плямах сонца”. Прачытаўшы гэта, баец нябачнага фронту наставіў на мяне дапытлівыя вочы й з робленай пакутаю ўздыхнуў. Потым ён доўга цытаваў “чарнільную лірыку” Валер'я Шлыкава й гэтак жа доўга разважаў аб шкодзе, якую чыніць падобная лірыка справе выхаваньня маладога пакаленьня. Нарэшце, быў працытаваны ўрывак з артыкулу пра Ўладзімера Караткевіча — гэты пісьменьнік быў, поруч з Альбэрам Камю, маім тадышнім кумірам — і голас суразмоўцы набыў лагодны тэмбр. Гэбіст адкінуўся ў крэсьле й паведаміў, што асабіста ведае Ўладзімера Сымонавіча і, як бывае ў Менску, часьцяком завітвае да яго ў госьці. Я напачатку ня даў таму веры, а потым падумаў, што й сапраўды — такіх “сяброў у пагонах” вакол Караткевіча мусіла круціцца цэлая рота. “Сябар Караткевіча” стаў распавядаць пра свае сустрэчы зь пісьменьнікам, але тут у габінэт увайшоў мурлаты тыпус у шэрым пінжаку — відаць, начальнік, — і суразмоўнік прыхапіўся на ногі. Мурло задало мне толькі адно пытаньне: “Бацькі ведаюць, што табою займаюцца «органы»?” Я страсянуў чупрынаю, а праз пару дзён, вярнуўшыся з заняткаў, натыкнуўся ў калідоры на заплаканую маці. Маці плакала беспатольна, надрыўна і скрозь усхліпы прарываліся здушаныя словы: “Думала — вывучыцца... чалавекам стане... а ён... палез у палітыку...” Плакаць было з чаго: надоечы маці паведамілі, што ейны сын арганізаваў антысавецкую групу, якая была выкрыта органамі дзяржбясьпекі. Я адразу зразумеў, хто ініцыяваў такое “паведамленьне”, і ў душы пракляў мурлатага “арганіста”. Гэтая гульня на нэрвах здароўя маці не дадала. Яна была жанчынай уражлівай, а таму страшэнна перажывала з прычыны маёй “палітыкі”, а ў 1980 годзе памерла ад ішэмічнай хваробы сэрца, маючы ўсяго 52 гады.

Напачатку 90-х расейская ФСБ вярнула былым уладальнікам шмат з таго, што было рэквізавана органамі дзяржбясьпекі, у тым ліку і твораў самвыдату. Пры гэтым эфэсбоўцы прынесьлі афіцыйныя прабачэньні за колішнія беззаконьні. У нас жа нічога такога не назіралася. Больш за тое: мне давялося пачуць па “мацюгальніку” інтэрвію з адным кампэтэнтным таварышам, які заявіў, што ў Беларусі практычна не існавала самвыдату і спэцслужбы, адпаведна, за гэтую справу нікога не перасьледвалі.

Дзесьці ў 1993 годзе я папрасіў свайго сябра, дэпутата ВС Лявона Баршчэўскага, даведацца ў другога дэпутата, кіраўніка тадышняга КГБ Лавіцкага, ці ёсьць шанец атрымаць назад канфіскаваныя альманахі (у 74-м сп. Лавіцкі ўзначальваў абласную гэбісцкую ўправу, і “Блакітны ліхтар” грамілі не безь яго ведама). Як засьведчыў Лявон, галоўны чэкіст краіны параіў не марнаваць часу на пошукі канфіскаваных матэрыялаў, бо яны пасьля славутага путчу былі ператвораныя ў попел.

1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 57
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)