Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ператвораныя ў попел - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ператвораныя ў попел

Электронная книга - «Ператвораныя ў попел». Краткое содержание книги:

Кожны раз увесну, калі прылятаюць птушкі і высокае неба скаланаецца ад птушынага граю, калі ў гарадзкіх парках і на гародах паляць леташнюю лістоту і жоўтыя лапы дыму цягнуцца, нібыта кітайскія цмокі, да дрыготка-зьвінючага сонца, памяць мая абуджаецца і я вяртаюся ў тую далёкую, немаведама якога году вясну, бачу шпака, што сьпявае на разгалістай яблыні, і маці, якая стаіць на ганку, зь вінаватай усьмешкай паглядаючы на пяюна. “Шпак”, — прамаўляе маці й вочы ейныя захоплена бліскаюць. Я таксама гляджу на птушку. У гэты момант за сьпінай маёй чыркае запалка і бацька, прыпаліўшы папяросу, вясёлым голасам гукае: “Ну, здорово живёшь... Какой же это шпак? Это скворец!” Мы з бацькам сьмяемся зь нехлямяжага матчынага слова, і маці, усё з той жа вінаватай усьмешкай, ледзь чутна прамаўляе: “Скворец”. З таго красавіцкага ранку мінула безьліч гадоў. І сёньня, згадваючы вясёлы бацькаў сьмех і матчыну ўсьмешку, я разумею, што яны нездарма захаваліся ў цёмных спратах памяці, бо былі своеасаблівым кодам маёй сутнасьці, жывымі генамі беларускай і расейскай мэнтальнасьці. Дзьве душы — беларуская ды расейская — жывуць ува мне з тае пары. Ім цесна пад адной скурай, яны штодня крояць на часткі маё ego і, відаць, я змагу ўсьвядоміць сябе беларусам толькі на божай пасьцелі, калі адна душа вылузьнецца са скуры, а другая — беларуская — забавіцца на хвіліну. І калі знадворку будуць сьпяваць шпакі, і жоўтыя лапы дыму будуць цягнуцца да сонца, а на белых вуснах маіх застыне вінаватая ўсьмешка, ведайце: я памёр беларусам.
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 57
Перейти на страницу:

У Вялікай Багне ўсё было вялікае. Вось і чаратовы Кот быў ростам з Ільва: чарнамызы, памаўзьлівы, з круглявымі жоўтымі вачыма і адвечна перапэцканым у мазуту хвастом. У Вялікім Лесе таксама валадарыў Леў, але хворы і дарэшты ўпіты. Чаратовы Кот і карыстаўся гэтым: краў разам зь іншымі катамі гаспадарскае дабро — часьцей за ўсё, нафтапрадукты, і пры гэтым перапэцкаваў хвост ды вушы.

Сябруковыя словы супакоілі Лёву. Яны выпілі на разьвітаньне па цэбру медавухі, абняліся і Бабёр — галоўны рэдактар “Зьвярынай газэты” — зазьняў гэты момант, каб на заўтра даць фотаздымак у газэту.

Наступным днём, ад самага ранку, газэта з памятным фотаздымкам была расклеена на дрэвах, але яе ніхто не чытаў. Усе беглі да Вячыстага Баабаба, дзе — таксама ад ранку — з гучнагаварыльніку вырывалася на прасьцяг мэлёдыя з кінафільму “Мой ласкавы пяшчотны зьвяруга”, і дзе, надзейна прымацаваная да неабдымнага стаўбура, вісела чырвоная выбарчая скрыня.

Апісваючы падзеі, якія надарыліся ў Белым Лесе, мы нездарма абралі такі жанр, як казка. Бо ж гэта толькі ў казках цара зьвяроў на выбарах можа апярэдзіць, ды яшчэ зь вялікім адрывам, нікому не вядомы Мурашкаед.

Наперадзе, аднак, быў другі тур і Леў, які два дні непрабудна піў, на трэці дзень, нават не пахмяліўшыся, сабраў у пячоры свой выбарчы штаб.

Гаспадар Белага Лесу сядзеў у тарцы стала і сьвідруюча-дапытлівымі вачыма глядзеў на падначаленых. Праваруч ад яго варушыўся ў крэсьле шэры Воўк — кіраўнік выбарчага штабу. Яшчэ зусім нядаўна гэты самы Воўк блукаў, пабіты і галодны, па лесе, а мінулым перадзім’ем, дарэшты скалеўшы, скраў з грамадзкага складу аўчынны кажух. Вартаўнікі яго злапалі; небараку пагражаў суд, але, як тое часта здараецца ў Белым Лесе, злодзей апынуўся не ў судзе, а ў Ільвінай адміністрацыі. З той пары Ваўка стала не пазнаць. Поўсць ваўчыная заблішчэла, пыса акруглела, а на галаве зьявіўся цыліндар. Воўк знайшоў яго недзе на ўзьлеску, нацубіў, дзеля паважнасьці, на левае вуха і быў з тае нагоды празваны Капіталістам.

Насупраць шэрага Ваўка сядзеў ільвіны дарадца Шашок, вядомы тым, што замятаў хвастом свае сьляды. На дарадцу Леў, аднак, рупіўся не глядзець: Шашок быў прысланы з Вялікай Багны і шпегаваў за гаспадаром. Леў пра гэта ведаў, але нічога зрабіць ня мог. Супроць суседзяў не папрэш, там нават каты вялічынёй з тыгра.

Далей сядзелі, падцяўшы хвасты, Бабёр з Галоўным Шакалам і яшчэ пару гіенаў — дэпутатаў ляснога парлямэнту.

— Ну дык што... так і будзем маўчаць? — выдыхнуў Леў, пазіраючы на падначаленых. Усе сядзелі, панурыўшы галовы, і Леў, грукнуўшы лапай па стале, злавесна рыкнуў: — Хто ён такі, гэты Мурашкаед? Адкуль ён узяўся?

Запанавала гнятлівая цішыня, якая перарывалася ляскатаньнем ільвінага хваста аб падлогу. Невядома, колькі б доўжылася гэтая ціша, ды тут шэры Воўк кашлянуў, паправіў цыліндар і разгарнуў скрутак дробна сьпісанай бяросты.

— “Мурашкаед звычайны... Myrmecophaga tridactyla, — зь цяжкасьцю прачытаў Воўк і аддзьмуўся. — Даўжыня цела 120 сантымэтраў, важыць 22 кіляграмы. Морда выцягнутая, трубкападобная...”

— 22 кілаграмы вагі,— прамовіў Леў, з кіслай усьмешкай хітаючы галавою. — У мяне яйцы больш важаць...

Ізноў запанавала цішыня і Леў, раскінуўшыся ў крэсьле, з сардэчным клёкатам у горле запытаў: — Ну вы хоць уяўляеце — якой нікчэмнасьці мы аддаем свае лёсы!

— У яго язык 60 сантымэтраў, — падаў голас Бабёр, паціраючы мокрую патыліцу. — Лупіць ім як церніцай. Чуеце?

Усе наструнілі слых. Удалечыні гулкім рэхам абзывалася лясное радыё. Зьвяглівы голас то мацнеў, то цішэў, зрываючыся на высокай ноце, і разабраць можна было толькі асобныя словы.

— І што ён там прамаўляе? — запытаўся Леў.

— Абяцанкі сыпле, — гукнуў Бабёр. — Цяпер, кажа, ні на паляваньне, ні на вадапой хадзіць ня трэба: у кожнага будзе і вада, і ежа.

— Яны што, зь неба зваляцца? — хмыкнуў Леў. Пачуўшы, якую лухту вярзе супернік, цар зьвяроў пажвавеў, задаволена пачухаў валасатую грудзіну. — І што, электарат дае веры гэтай балбатні?

— Дае! — гамузам адказалі падначаленыя, — усё жыцьцё сядзелі ў норах, цяпер во павылазілі... слухаюць, зяпы раскрыўшы.

Усьмешка зьбегла з ільвінай пысы й пыса прыкметна выцягнулася ўшыркі. Толькі цяпер дайшло да гаспадара — зь якім небясьпечным супернікам зьвёў яго пакручасты лёс. “Трэба зьвязацца з Катом, можа чым дапаможа”,— падумаў Леў і падняўся з крэсла.

Не сказаўшы ні слова падначаленым, Леў пайшоў у дальні канец пячоры, дзе вісеў тэлефон, зьняў слухаўку. Зь Вялікай Багнай доўга не злучалі, нарэшце, злучылі і мэмбрану скалануў асіпла-незадаволены каціны голас: — Слухаю.

1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 57
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)