Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ператвораныя ў попел - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ператвораныя ў попел

Электронная книга - «Ператвораныя ў попел». Краткое содержание книги:

Кожны раз увесну, калі прылятаюць птушкі і высокае неба скаланаецца ад птушынага граю, калі ў гарадзкіх парках і на гародах паляць леташнюю лістоту і жоўтыя лапы дыму цягнуцца, нібыта кітайскія цмокі, да дрыготка-зьвінючага сонца, памяць мая абуджаецца і я вяртаюся ў тую далёкую, немаведама якога году вясну, бачу шпака, што сьпявае на разгалістай яблыні, і маці, якая стаіць на ганку, зь вінаватай усьмешкай паглядаючы на пяюна. “Шпак”, — прамаўляе маці й вочы ейныя захоплена бліскаюць. Я таксама гляджу на птушку. У гэты момант за сьпінай маёй чыркае запалка і бацька, прыпаліўшы папяросу, вясёлым голасам гукае: “Ну, здорово живёшь... Какой же это шпак? Это скворец!” Мы з бацькам сьмяемся зь нехлямяжага матчынага слова, і маці, усё з той жа вінаватай усьмешкай, ледзь чутна прамаўляе: “Скворец”. З таго красавіцкага ранку мінула безьліч гадоў. І сёньня, згадваючы вясёлы бацькаў сьмех і матчыну ўсьмешку, я разумею, што яны нездарма захаваліся ў цёмных спратах памяці, бо былі своеасаблівым кодам маёй сутнасьці, жывымі генамі беларускай і расейскай мэнтальнасьці. Дзьве душы — беларуская ды расейская — жывуць ува мне з тае пары. Ім цесна пад адной скурай, яны штодня крояць на часткі маё ego і, відаць, я змагу ўсьвядоміць сябе беларусам толькі на божай пасьцелі, калі адна душа вылузьнецца са скуры, а другая — беларуская — забавіцца на хвіліну. І калі знадворку будуць сьпяваць шпакі, і жоўтыя лапы дыму будуць цягнуцца да сонца, а на белых вуснах маіх застыне вінаватая ўсьмешка, ведайце: я памёр беларусам.
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 57
Перейти на страницу:

У адным з сваіх артыкулаў Валеры Шлыкаў напісаў пра тое, што сябрам Творчай літаратурна-мастацкай суполкі імя Максіма Багдановіча трэба пільнавацца, бо кожны іх крок фіксуецца органамі Камітэту дзяржбясьпекі. Напісаў нібыта жартам, але пры гэтым як у ваду глядзеў. Кожны наш крок насамрэч кантраляваўся “органамі”, і ў хуткім часе мы ў тым напоўніцу пераканаліся.

Аднойчы ўвечары — на календары быў 1974 год — я ішоў па вуліцы Маладзёвай у Наваполацку і, абмінаючы двух падпітых дзядзькоў, пачуў фразу, якая прымусіла сьцішыць крок. “Вунь, твой беларус пайшоў”, — прамовілі мне ў сьпіну, я азірнуўся і падпітыя дзядзькі з прафэсійным імпэтам адвялі позіркі. Я адразу зразумеў — хто гэтыя людзі, як зразумеў і тое, што нашыя рукапісныя жарцікі скончыліся і КГБ ужо распачаў “паляваньне на апошняга беларуса”. Душу маю апанаваў... не, ня страх, а нейкі цягутка-напружаны помрак. Я адчуў раптам, што мне да апошніх дзён наканавана блукаць у гэтым помраку, і яшчэ адчуў страшэнную самоту й прагу прыхіліцца да каго-небудзь. Адзіным чалавекам, якому я вырашыў распавесьці пра сустрэчу з падпітымі дзядзькамі, быў Уладзя Арлоў. Але, калі я пабачыў ягоны пабляклы твар, дык зразумеў, што сябар меў сустрэчы куды больш сур’ёзнага парадку.

“Дрэнь справы”, — яшчэ з парога паведаміў сябрук. “Учора выклікалі ў дом зь бэльвэдэрам — КГБ усур’ёз намі зацікавіўся і раскручвае справу”. Паводле Ўладзевых словаў, нехта зь менскіх студэнтаў, якому на вочы патрапіў нумар альманаху, перапісаў зьмест і пераслаў паперу ў “кантору”. “Рыхтуйцеся, хутка й вас пацягнуць”, — папярэдзіў сябар, і мы з Валерам пачалі падрыхтоўку: выдалілі з альманахаў старонкі зь небясьпечнымі вершамі, з артыкуламі, у якіх згадваліся КПСС і ейны баявы атрад, і замянілі іх старонкамі з палітычна ляяльнымі тэкстамі. Пасьля таго склалі ўсе пятнаццаць нумароў у стос і сталі чакаць гасьцей: былі перакананыя, што нас будуць браць на кватэрах і абавязкова ўночы. Але прайшоў месяц, другі, трэці, а гасьцей усё не было. Цяжка сказаць — чаму яны валаводзілі. Хацелі, відаць, узяць нас на гарачым учынку. Мы, аднак, былі папярэджаныя і, як казаў той, сядзелі, хвасты падцяўшы. Прычым, папярэдзіў нас ня толькі Ўладзя Арлоў, але й адзін з былых аднаклясьнікаў. Аднойчы, па-п’янцы, ён паведаміў, што зьяўляецца асьведамляльнікам КГБ і рэгулярна інфармуе сваіх “працадаўцаў” наконт нашых дзеяньняў і нашых настрояў. Той хлопец быў ня проста аднаклясьнікам, але й блізкім сябрам, а таму нам з Валерам ад такой навіны нават мову заняло. Зрэшты, мы на сябра не крыўдавалі — ён шчыра прызнаўся ў сваім віжоўстве, а мог жа й не прызнавацца.

Дзесьці ў кастрычніку 1974-га ўвесь наш курс сагналі ў актавую залю і таварыш у скураным пінжаку прачытаў студэнтам рэфэрат на тэму: “Як супрацьдзеяць ідэалягічным дывэрсіям Захаду”. Згадаўшы добрым словам “незабвенного Иосифа Виссарионовича Сталина”, таварыш у скуры даў дыхту амэрыканскім імпэрыялістам, бонскім рэваншыстам ды іншай закардоннай брыдзе, потым пераключыўся на выкрываньне так званых дысыдэнтаў, а пры канцы рэфэрату заклікаў студэнтаў не губляць пільнасьці, бо ў нашай у цэлым палітычна здаровай рэспубліцы, ёсьць людзі, незадаволеныя палітыкай Камуністычнай партыі, а ў некаторых акадэмічных асяродках падымаюць голаў беларускія буржуазныя нацыяналісты. Выкрывальнік нацыяналізму паведаміў таксама, што апошнім часам і сярод студэнцкай моладзі сталі ўзьнікаць нелегальныя гурткі, сябры якіх займаюцца палітычна шкоднай дзейнасьцю і, у прыватнасьці, выдаюць і распаўсюджваюць нацыяналістычную літаратуру. “Калі хто з прысутных ведае пра існаваньне такіх гурткоў, той мусіць, як грамадзянін і патрыёт, паведаміць пра гэта ў гарадзкі аддзел Камітэту дзяржаўнай бясьпекі”, — выдаў прамоўца і назваў нумар тэлефону, на які трэба тэлефанаваць.

Калі я выходзіў з залі, хтосьці з аднакурсьнікаў у жартаўлівым запале крыкнуў: “Мудроў, закладзем...” Галава мая ўехала ў плечы, і я прысьпешыў хаду, з глыбокім перакананьнем, што словы гэтыя спраўдзяцца. Гэбісты відавочна і арганізавалі чытаньне “рэфэрату”, каб высьветліць, наколькі “патрыятычныя” студэнты Наваполацкага політэхнічнага інстытуту. Ну а праз пару тыдняў, пад час лекцыі, аўдыторныя дзьверы расчыніліся і ў дзьвярной пройме нарадзіўся ўсхваляваны голас: “Мудроў, Песін, Марчанка, Мышалоў... На выхад!”. “Нарэшце!” — мільганула ў галаве, і ад тае думкі балюча сьціснула скроні. Мы выйшлі ўчацьвярох у калідор, дзе нас чакаў нейкі мітусьлівы таварыш. Таварыш зладзеявата азірнуўся, тузануў голеным падбародзьдзем: “Хадзем за мной!”

Ля інстытуцкага ганку стаяла бліскучая чорная “Волга”. Мы ўбіліся ў прапахлае бэнзынам нутро, і легкавік адразу ж пайшоў на разварот, уціснуўшы нашыя сьпіны ў прыслон мяккага сядзеньня. Я насьцярожана зірнуў на карак гаспадара легкавушкі і гаспадар, крутнуўшы галавою, выцягнуў з кішэні чырвоную кніжачку: “Я з Камітэту дзяржаўнай бясьпекі. Маю да вас размову”.

1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 57
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)