Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ператвораныя ў попел - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ператвораныя ў попел

Электронная книга - «Ператвораныя ў попел». Краткое содержание книги:

Кожны раз увесну, калі прылятаюць птушкі і высокае неба скаланаецца ад птушынага граю, калі ў гарадзкіх парках і на гародах паляць леташнюю лістоту і жоўтыя лапы дыму цягнуцца, нібыта кітайскія цмокі, да дрыготка-зьвінючага сонца, памяць мая абуджаецца і я вяртаюся ў тую далёкую, немаведама якога году вясну, бачу шпака, што сьпявае на разгалістай яблыні, і маці, якая стаіць на ганку, зь вінаватай усьмешкай паглядаючы на пяюна. “Шпак”, — прамаўляе маці й вочы ейныя захоплена бліскаюць. Я таксама гляджу на птушку. У гэты момант за сьпінай маёй чыркае запалка і бацька, прыпаліўшы папяросу, вясёлым голасам гукае: “Ну, здорово живёшь... Какой же это шпак? Это скворец!” Мы з бацькам сьмяемся зь нехлямяжага матчынага слова, і маці, усё з той жа вінаватай усьмешкай, ледзь чутна прамаўляе: “Скворец”. З таго красавіцкага ранку мінула безьліч гадоў. І сёньня, згадваючы вясёлы бацькаў сьмех і матчыну ўсьмешку, я разумею, што яны нездарма захаваліся ў цёмных спратах памяці, бо былі своеасаблівым кодам маёй сутнасьці, жывымі генамі беларускай і расейскай мэнтальнасьці. Дзьве душы — беларуская ды расейская — жывуць ува мне з тае пары. Ім цесна пад адной скурай, яны штодня крояць на часткі маё ego і, відаць, я змагу ўсьвядоміць сябе беларусам толькі на божай пасьцелі, калі адна душа вылузьнецца са скуры, а другая — беларуская — забавіцца на хвіліну. І калі знадворку будуць сьпяваць шпакі, і жоўтыя лапы дыму будуць цягнуцца да сонца, а на белых вуснах маіх застыне вінаватая ўсьмешка, ведайце: я памёр беларусам.
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 57
Перейти на страницу:

1973 год для мяне стаўся годам страшэнных п’янак і таму кепска адбіўся ў памяці. Таго году я вырашыў, па прыкладу нарадавольцаў, “пайсьці ў народ”. Паколькі ў студэнцкім асяродку знайсьці прыхільнікаў незалежнасьці Беларусі не ўдалося, заставаўся шанец адшукаць іх сярод простага люду. Просты люд, як вядома, любіць сядзець у кавярнях ды піўніцах — туды я й памкнуўся. Падсаджваўся з кухлем піва да якіх-небудзь дзецюкоў, перакідваўся зь імі некалькімі словамі й пачынаў гаворку на беларускія тэмы. Ну а падпіўшы, пачынаў уголас чытаць вершы Багдановіча, прамаўляў тосты за Вольную Беларусь і аднойчы, пасьля аднаго такога тосту, ледзь ня быў пабіты. І калі я ўжо страціў быў надзею знайсьці “братоў па розуме”, надарылася сустрэча, якая ў пэўнай ступені прадвызначыла мой далейшы лёс...

З Уладзімерам Арловым мы былі знаёмыя, што называецца, са школьнай лавы. Жыў ён у доме №4 па вул. Кірава, у тым жа доме жылі мае сябры-аднаклясьнікі, мы часьцяком сустракаліся, але вялікага сяброўства між намі не было. Арлоў вучыўся на адныя пяцёркі, настаўнікі ставілі яго ў прыклад, і такому боўдзілу, як я, сябраваць з выдатнікам не пасавала. Але аднойчы клясная кіраўнічка запрасіла Арлова — на той час студэнта першага курсу БДУ — распавесьці нам, шалахвостам, пра ўнівэрсытэт, пра ўступныя іспыты й наагул пра студэнцкае жыцьцё.

Арлоўскі расповед спадабаўся: госьць апавядаў пра ўсё з дасьціпным гумарам, а пры канцы, паведаміўшы, што рэгулярна чытае ў мясцовай газэце мае зацемкі, выдаў фразу прыкладна наступнага зьместу: “Мудрову варта падавацца на журфак, у яго ёсьць задаткі журналіста”. Такая фраза, зразумела, лягла на сэрца, і пасьля лекцыі мы з Арловым яшчэ ладна пагаманілі. Праўда, паступаць на журфак ён мяне не спакусіў: пнуцца ў галоўную ВНУ рэспублікі з тройкаю па паводзінах — такога нахабства я сабе ня мог дазволіць.

Доўгі час мы з Арловым былі добрымі знаёмцамі, а неўзабаве адбылося наша “спатканьне на Вераб’ёвых гарах”. Я тады, памятаю, спытаўся: ці ёсьць у Менску інтэлігенты, якія размаўляюць па-беларуску? Такое пытаньне суразмоўніка не зьдзівіла, ён з натхненьнем адказаў: “Ёсьць!” — і паведаміў, што на мінулым тыдні на свае вушы чуў, як па-беларуску гаманілі прафэсар Алег Лойка ды бацька Генадзя Кулажанкі — арлоўскага аднакурсьніка з гістфаку. Вестка такая не магла не натхняць. Ёсьць, значыцца, яшчэ беларусы на сьвеце! І, зразумела, я адразу ж працяўся павагай да бацькі невядомага мне Генадзя Кулажанкі і яшчэ большай павагай — да прафэсара Алега Лойкі. Наша размова на гэтым ня скончылася: я прыцішаным голасам паведаміў сябру, што ёсьць пара надзейных, апантаных Беларушчынай, хлопцаў, зь якімі разам выдаем падпольны рукапісны альманах.

Наступным днём я перадаў альманахі Арлову — колькі нумароў тады выдалі, ужо ня памятаю, — і ён павез іх у Менск, каб паказаць аднакурсьнікам. Прамінуў месяц, а мо й болей, і вось, нарэшце, сябар завітаў у родныя Палестыны. Зь ягоных словаў можна было зразумець, што “рукапісны орган Творчай літаратурна-мастацкай суполкі” быў прыхільна сустрэты менскім чытачом. Менчукам спадабалася ня столькі “зьмесьціва”, колькі сама ідэя выданьня непадцэнзурнага беларускамоўнага альманаху. Тады ж Уладзя — так на ягоную просьбу я стаў менаваць сябра — даў мне свае вершы і фотаздымак, на якім ён, дзесяцігадовы хлапчына, стаяў пад яблыняй і кусаў яблык. Вершы разам з фотаздымкам былі «надрукаваныя» ў наступным нумары альманаху, і ў суполцы нашай на аднаго чальца паболела.

Тым часам заварушыліся і менскія мальцы. Уладзя паведаміў, што ў іхным інтэрнацкім пакоі сталі зьбірацца нераўнадушныя да лёсу Бацькаўшчыны студэнты: Генадзь Кулажанка, Юрась Бандаровіч, Ігар Чарняўскі, Алесь Міткавец… Дзесьці ўвосень 73-га Генадзь Кулажанка прыехаў у Наваполацак, і мы пазнаёміліся. Госьць уразіў сваёй інтэлігентнасьцю — быў падобны з твару да папулярнага актора Ўладзіслава Дваржэцкага, — размаўляў, як і Дваржэцкі, сьцішаным голасам, але па ўсім было відаць, што гэта ён зьяўляецца лідэрам менскай суполкі. Мы ўтрох — Генадзь, Уладзь і я — доўга блукалі па наваполацкіх вуліцах, складалі пляны нацыянальнага адраджэньня, чыталі вершы, а напярэдадні ад’езду госьць даў для альманаху напаўжартам напісаны артыкул пад назовам “Паэт-летуценьнік Валеры Шлыкаў”. “З гэтага хлопца атрымаецца паэт,” — паведаміў Генадзь, маючы на ўвазе Валер'я Шлыкава, а я ў сваю чаргу падумаў: “А зь цябе мусіць выйсьці ачольнік адраджэнскага руху”. На вялікі жаль, прагнозы нашыя ня спраўдзіліся: пасьля разгрому альманаху Валера кінуў пісаць вершы й стаў зазіраць у чарку, Генадзь быў пасланы на пачатку 80-х у Аўганістан і загінуў там пры нявысьветленых абставінах, а вышэйпамянёны рух, які пачаў набіраць моцы пры канцы 80-х і які ачолілі іншыя людзі, быў неўзабаве зьведзены на пусты канец.

1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 57
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)