Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Песня песняў
Песня песняў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Песня песняў

Электронная книга - «Песня песняў». Краткое содержание книги:

Юнацкі раман.
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Перейти на страницу:

Там сядаю я самотна на пагорак. На той пагорак, дзе зусім нядаўна мы сядзелі ўдваіх — я з Бузяю, лілеяй Саронскаю, ружаю далін.

На той пагорак, дзе мы былі некалі, шмат гадоў таму, удваіх — Бузя і я, — і бегалі, як маладыя алені, і скакалі, яе стэпавыя лані на гарах бальзамічных. Там, на тым месцы, дзе пахаваныя лепшыя ўспаміны пра маё навекі згубленае юнацтва, пра маё навекі страчанае шчасце, я магу гадзінамі сядзець у адзіноце і аплакваць незабыўную Суламіт маёй «Песні песняў».

15

А што стала з Суламіт майго рамана? Што з Бузяю? Які эпілог? Які канец?

Не прымушайце мяне, каб я расказваў вам канец майго рамана. Канец, нават калі ён самы найлепшы, — гэта жалобны акорд. Пачатак, нават самы кепскі, — ён лепшы за самы лепшы канец. Таму мне куды лягчэй і прыемней расказаць вам гэтую гісторыю яшчэ раз з самага пачатку. Яшчэ, і яшчэ раз, і яшчэ сотню разоў. І ўсё тымі ж самымі словамі:

У мяне быў брат Беня. Дык ён утапіўся ў рацэ. Па ім засталася сіротка. Яе звалі Бузя. Скарочана ад Эстэр-Ліба: Лібузя — Бузя. І прыгожая ж была Бузя — нібы тая Суламіт з «Песні песняў». І мы раслі з ёю разам, як брат і сястра. І мы любілі адно аднаго, як брат і сястра.

І гэтак далей.

Пачатак, нават самы кепскі, лепшы за самы прыгожы канец.

Няхай будзе пачаткам канец, эпілог майго нявыдуманага, сапраўднага, балючага рамана, які я дазволіў сабе ўвянчаць назваю «Песня песняў».

1909–1911

1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)