Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Песня песняў
Песня песняў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Песня песняў

Электронная книга - «Песня песняў». Краткое содержание книги:

Юнацкі раман.
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Перейти на страницу:

Бузя пайшла. Я за ёю. Лёгка і хутка крочыць Бузя. Лёгка, як серна, як лань з ланяў, імкне яна праз шматколернае поле, што распасцерлася без канца і краю. У ззянні сонца ззяе яе твар, і ўсе колеры поля адбіваюцца ў яе ў вачах, у яе прыгожых блакітных задумлівых вачах з «Песні песняў».

Ніколі, ніколі яшчэ не была Бузя такою — сапраўднаю Суламіт з «Песні песняў», — як у гэты дзень.

— Ты пазнаеш, Бузя, гэтае поле?

— Калісьці яно належала табе…

— А пагорак?

— Твой пагорак. Калісьці тут усё было тваё. Усё дарэшты… — кажа мне Бузя з лёгкаю ўсмешкаю на прыгожых вуснах. Толькі ж мне здаецца, што яна смяецца з мяне, як яна смяялася з мяне калісьці, шмат гадоў таму.

— Прысядзем?

— Прысядзем.

Я саджуся на пагорак і ладкую месца побач для яе. Бузя сядае супроць мяне.

— Вось тут, Бузя, помніш, я табе расказваў, як я…

Бузя падхоплівае і канчае за мяне:

— Як ты ўздымешся з дапамогаю чароўнага слова і паляціш, як арол, пад самыя хмары, вышэй за хмары — над палямі і лясамі, над гарамі і далінамі, над морамі і пусткамі, і апынешся па той бок Змрочных гор, у крыштальным палацы. Там ужо сем гадоў сядзіць твая зачараваная царэўна і чакае, пакуль ты не злітуешся над ёю, не прыляціш з дапамогаю чароўнага слова і не вызваліш, не выратуеш яе — ха-ха-ха!

Не, Бузя сягоння вясёлая нейк па-дзіўнаму. Ненатуральна вясёлая. Яна смяецца нібы з-пад прымусу. Досыць. На ўсё свой час. Час сказаць ёй некалькі простых, ясных, дакладных слоў. Час адкрыць мне перад ёю сваё сэрца, расхінуць сваю душу… І я канчаю сваю думку словамі з «Песні песняў»: «Ад шэёфуях гаём — пакуль не згасне дыханне дня; вэносу гацлолім — і не пабягуць цені…»

10

За ўвесь час, што я дома, я не выказаў Бузі і дзесятай, і сотай долі таго, што выліў я ёй вось тут у вось гэтае ранне. Я адкрыў ёй сваё сэрца, расхінуў перад ёю сваю душу. Я расказаў ёй усю праўду пра тое, што прывяло мяне сюды…

Калі б не татава пісьмо з віншаваннямі, калі б не тыя тры словы: «Субота пасля швуэс», — мяне б не бачылі ні гэтая рэчка, што там збягае ў ярок, ні гэты лясок, што зелянее наўзбоч…

І я клянуся ёй гэтаю рэчкаю, што там збягае ў ярок, і гэтым лесам, што зелянее наўзбоч, і гэтым блакітным купалам неба, што ззяе над нашымі галовамі, і гэтым залатым сонейкам, што адбіваецца ў яе ў вачах, і ўсім цудоўным, чыстым і святым, — што я тут толькі дзеля яе, толькі дзеля яе, таму што… я кахаю яе. Нарэшце вырвалася гэтае слова!

— Таму што я кахаю цябе, Бузя, ты чуеш, я кахаю цябе тым святым, палымяным, пякельным каханнем, што апісана ў «Песні песняў»: «Мацнейшае за смерць каханне, жорсткая, як магіла, рэўнасць. Яго іскры — іскры агню. Полымя Божага…» Што з табою, Бузя? Ты плачаш? Бог з табою!..

11

Бузя плакала.

Бузя плакала — і ўвесь свет апрануўся ў жалобу. Сонца перастала ззяць. Рэчка спыніла свой бег. Не зелянее лясок. Не звіняць пчолы. Не спяваюць птушкі.

Бузя плакала.

Яна схавала твар у далонях. Яе плечы ўздрыгвалі. Яна плакала ўсё мацней і мацней.

Гэтак плача маленькае дзіця, калі адчуе, што страціла бацькоў.

Гэтак плача верная маці па сваім дзіцяці, якое адабралі ў яе.

Гэтак плача маладая жанчына, што аплаквае свайго каханага, які адвярнуўся ад яе…

Гэтак плача чалавек над сваім жыццём, што выслізнула з-пад ягоных ног.

Дарэмныя былі мае спробы суцешыць яе. Марныя былі ўсе эпітэты з «Песні песняў», якімі я асыпаў яе. Бузя не хацела суцяшэння. Бузя не жадала чуць маіх эпітэтаў. Позна, казала яна, занадта позна я ўспомніў пра яе… Занадта позна я агледзеўся, што ёсць такая Бузя на свеце. Бузя, якая мае сэрца, поўнае маркоты, і душу, якая рвецца адгэтуль у іншы свет… Можа, я ўспомню, кажа яна, пісьмы, што яна некалі пісала. Але, усхапілася яна, як магу я ўспомніць гэткае глупства? Хіба яна сама не разумее — ды, уласна, яна даўно павінна была гэта зразумець, — што ў нас розныя дарогі? Што яна не можа раўняцца са мною? Куды ёй да мяне, ёй, правінцыяльнаму жыдоўскаму дзіцяці, местачковай простай дзяўчыне — куды ёй да мяне!.. Цяпер яна разумее, што гэта было глупства з яе боку, вялікае глупства, калі яна дурыла мне галаву сваімі дзіцячымі пісемкамі, сваімі дурнымі назаляннямі, калі тата з мамаю марна тужылі па мне… Не, яна сама павінна была зразумець, што яна мне не роўня. Дзе ёй да мяне! Ёй, правінцыяльнай жыдоўцы, местачковай простай дзяўчыне!.. Яна сама павінна была ўбачыць, што калі я не паслухаўся тату-маму, паўстаў супраць іхніх запаветаў і пайшоў сваёю дарогаю, то я, канечне, пайду далёка і дасягну такой вышыні, што не схачу нікога бачыць, нікога ведаць.

— Нікога, апроч цябе, Бузя!

1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)