Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Песня песняў
Песня песняў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Песня песняў

Электронная книга - «Песня песняў». Краткое содержание книги:

Юнацкі раман.
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Перейти на страницу:

— Не, зусім нікога! Нікога ані! Нікога не бачыць, не чуць, на ўсіх забыцца…

— На ўсіх, толькі не на цябе, Бузя.

— Не, на ўсіх! На ўсіх! На ўсіх!

12

Бузя перастала плакаць — і ўсё наўкола ажыло. Як раней, заззяла сонца. Пабегла рэчка. Зазелянеў лясок. Зазвінелі пчолы. Заспявалі птушкі.

Бузя перастала плакаць, і высахлі яе вочы. Яе прыгожыя блакітныя вочы з «Песні песняў». Нібы кроплі расы пад гарачым сонцам, высахлі яе слёзы.

І раптам яна пачала апраўдвацца за свае слёзы. Цяпер яна бачыць, якая яна дурная. Навошта быў гэты яе плач? Чаго ёй плакаць? Чаго ёй не хапае? Многія дзяўчаты на яе месцы адчувалі б сябе шчаслівымі. Самымі шчаслівымі!.. І ў яе ў вачах запаліліся агеньчыкі. У яе прыгожых блакітных вачах з «Песні песняў». Я ніколі да гэтага не прыкмячаў вось такіх агеньчыкаў у яе ў вачах. На яе шчоках выступілі чырвоныя плямы, на яе прыгожых, як ружы, шчоках. Я ніколі раней не заўважаў, каб так успыхваў, так палымнеў Бузін твар, як успыхнуў, запалымнеў ён у гэтую хвіліну. І мне захацелася ўзяць яе за руку, і я сказаў ёй словамі з «Песні песняў»:

— «Пнох ёфо рааёсі — ты прыгожая, Бузя, калі палымнеюць твае шчокі і агонь іскрыцца ў вачах…»

Марныя словы! Бузя не слухае маю «Песню песняў». Яна не перастае хваліць таго, хваліць напрапалую. Яна кажа мне:

— «Дойдзі цах вэодойм — мой суджаны далікатны і прыгожы. Догіл мэйрвово — далікатнейшы за многіх-многіх іншых». Можа, ён не такі вучоны, як іншыя, але затое ён добры. Затое ён верны мне. Затое ён любіць мяне. Каб ты бачыў пісьмы, што ён піша мне, каб ты бачыў гэтыя пісьмы!

— «Лібавціні, — працягваю я, нібыта не чуючы, што яна гаворыць, — лібавціні ахойсі кало — ты ўзяла ў палон маё сэрца, сястрыца, нявеста мая!..»

А яна мне:

— «Хікой мамтахім вэхулой махмадзім!»* Каб ты бачыў пісьмы, што ён піша мне, каб ты бачыў гэтыя пісьмы!

* «Рот яго мядовы, і сам ён увесь панадны!»

Дзіўны тон чуваць у яе словах. Дзіўны яе голас. Гэты голас, як мне здаецца, хоча перакрычаць іншы голас, унутраны голас.

Гэта мне ясна як двойчы два.

13

Імкліва і нечакана ўскаквае Бузя з духмянай травы, атрэсваецца, прыгладжваецца, зводзіць рукі за спінаю, становіцца супроць мяне і глядзіць на мяне зверху ўніз.

Гордаю і прыгожаю, велічна прыгожаю, яшчэ прыгажэйшаю, чым звычайна, здаецца яна мне ў гэтую хвіліну.

Я баюся сцвярджаць, але мне здаецца, што калі я назаву Бузю сапраўднаю Суламіт, дык гэта будзе вялікі гонар для сапраўднай Суламіт з «Песні песняў».

Няўжо на гэтым скончана наша размова? Я ўстаю і набліжаюся да яе:

— «Шуві, шуві гашуламіт!»[2] Вярніся, вярніся да мяне, Бузя! — кажу я ёй моваю маёй «Песні песняў» і бяру яе за руку. — Вярніся да мяне, Бузя, вярніся да мяне. Яшчэ не позна! Яшчэ адно слова. Мне трэба сказаць табе не болей чым адно слова.

Дарэмна. Дарэмна. Бузя не жадае чуць гэтае адно слова, што я хачу ёй сказаць. Досыць, кажа яна, нагаварыліся. Дастаткова нагаварылі адно аднаму — напэўна, нават залішне… Годзе-годзе. Позна ўжо. Ты бачыш, як позна?! — гаворыць Бузя і паказвае рукою на неба, на сонца, якое аблівае яе з плеч да ног сваім ласкавым, лагодным залатым праменнем. І лілея мая Саронская, Бузя, мая ружа далін, набывае новы колер, колер найчысцейшага золата, на гэтым шматколерным полі, што рассцілаецца навокал нас без канца і краю.

— Дадому, дадому! — кажа мне Бузя, імкнучыся пайсці сама і падганяючы мяне. — Дадому, дадому, час ужо, Шымек, час. Тата з мамаю падумаюць немаведама што. Дадому, дадому!

І яе апошнія словы «дадому, дадому» прасякнутыя колішняй інтанацыяй, той самай, што і шмат гадоў таму, інтанацыяй «Песні песняў»:

— «Брах дойдзі — бяжы, любы, і будзь падобны да аленя альбо да важака ланяў на гарах бальзамічных».

14

Ідуць дні. Бягуць тыдні. Ужо мінула мілае свята швуэс. Мінула і субота пасля швуэс. Прамільгнула яна — субота пасля швуэс, — і яшчэ субота, і яшчэ субота — а я ўсё гасцюю ў сваім мястэчку.

Што раблю я тут? Нічога. Зусім нічога. Мае бацькі лічаць, што я, блудны сын, раскайваюся ў тым, што было, у тым, што я паўстаў супраць іхніх запаветаў, не схацеў ісці іхнім шляхам. І яны задаволеныя. Вельмі задаволеныя.

А я? Што раблю я тут? Што трэба мне тут? Нічога. Зусім нічога. Штодня выбіраюся я самотна на шпацыр, брыду за горад. Туды, за млын. Туды, за масток. Туды, у тое шматколернае поле, што распасцерлася без канца і краю, што аточанае сярэбранай рэчкаю з аднаго боку і нізкарослым, але густым ляском з другога. Сярэбраная рэчка здаецца сярэбраным кантам на новым талесе з блакітнай шэрсці. Густы лясок здаецца густою пасмаю кучаравых валасоў, якія час ад часу кранае ветрык.

вернуться

2

«Вярніся, вярніся, Суламіт!» (іўрыт).

1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)