Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 169 170 171 172 173 174 175 176 177 ... 189
Перейти на страницу:

Той самы сон... Ён мучыў мяне дзясяткі гадоў...

Я не магу свайму сыну расказаць пра гэты сон. Сын быў маленькі — я ня мог, чытаў яму казкі. Сын ужо вырас — усё роўна не магу... »

Флябэр казаў пра сябе, што ён чалавек-пяро, я магу сказаць пра сябе, што я чалавек-вуха. Калі я іду па вуліцы і да мяне прарываюцца нейкія словы, фразы, воклічы, заўсёды думаю: колькі ж раманаў бясьсьледна зьнікаюць у часе. У цемры. Ёсьць тая частка чалавечага жыцьця — размоўная, якую нам не ўдаецца адваяваць для літаратуры. Мы яе яшчэ не ацанілі, ня зьдзіўленыя і не захопленыя ёю. А мяне яна заваражыла і зрабіла сваёй палоннай. Я люблю, як гаворыць чалавек... Люблю адзінокі чалавечы голас. Гэта мая самая вялікая любоў і жарсьць.

Мой шлях на гэтую трыбуну быў даўжынёю амаль сорак гадоў — ад чалавека да чалавека, ад голасу да голасу. Не магу сказаць, што ён заўсёды быў мне пад сілу, гэты шлях — шмат разоў я была ўзрушаная і напалоханая чалавекам, адчувала захапленьне і агіду, хацелася забыць тое, што я пачула, вярнуцца ў той час, калі была яшчэ ў няведаньні. Плакаць ад радасьці, што я ўбачыла чалавека цудоўным, я таксама ня раз хацела.

Я жыла ў краіне, дзе нас зь дзяцінства вучылі паміраць. Вучылі сьмерці. Нам казалі, што чалавек існуе, каб аддаць сябе, каб згарэць, каб ахвяраваць сабой. Вучылі любіць чалавека са стрэльбай. Калі б я вырасла ў іншай краіне, то я б не змагла прайсьці гэты шлях. Зло бязьлітаснае, ад яго трэба мець прышчэпку. Але мы вырасьлі сярод катаў і ахвяраў. Хай нашы бацькі жылі ў страху і ня ўсе нам расказвалі, а часьцей нічога не расказвалі, але само паветра нашага жыцьця было атручана гэтым. Зло ўвесь час падглядвала за намі.

Я напісала пяць кніг, але мне здаецца, што ўсё гэта адна кніга. Кніга пра гісторыю адной утопіі...

Варлам Шаламаў пісаў: «Я быў удзельнікам велізарнай прайгранай бітвы за сапраўднае абнаўленьне чалавецтва». Я аднаўляю гісторыю гэтай бітвы, яе перамог і яе паразы. Як хацелі пабудаваць Царства Нябеснае на зямлі. Рай! Горад сонца! А скончылася тым, што засталося мора крыві, мільёны загубленых чалавечых жыцьцяў. Але быў час, калі ніводная палітычная ідэя XX стагодзьдзя не была параўнальная з камунізмам (і з Кастрычніцкай рэвалюцыяй, як яе сымбалем), не прыцягвала заходніх інтэлектуалаў і людзей ва ўсім сьвеце мацней і ярчэй. Раймон Арон называў расейскую рэвалюцыю «опіюмам для інтэлектуалаў». Ідэі аб камунізьме як найменей дзьве тысячы гадоў. Мы знойдзем яе ў Плятона — у вучэньнях аб ідэальнай і правільнай дзяржаве, у Арыстафана — у марах пра час, калі «ўсё стане агульным»... У Томаса Мора і Тамаза Кампанэла... Пазьней у Сэн-Сімона, Фур’е і Оўэна. Нешта ёсьць ў расейскім духу такое, што прымусіла паспрабаваць зрабіць гэтыя мары рэальнасьцю.

Дваццаць гадоў таму мы правялі «чырвоную» імпэрыю з праклёнамі і са сьлязьмі. Сёньня ўжо можам паглядзець на нядаўнюю гісторыю спакойна, як на гістарычны досьвед. Гэта важна, таму што спрэчкі пра сацыялізм не сунімаюцца дагэтуль. Вырасла новае пакаленьне, у якога іншая карціна сьвету, але нямала маладых людзей зноў чытаюць Маркса і Леніна. У расейскіх гарадах адкрываюць музэі Сталіна, ставяць яму помнікі.

«Чырвонай» імпэрыі няма, а «чырвоны» чалавек застаўся. Працягваецца.

Мой бацька, ён нядаўна памёр, да канца быў верным камуністам. Захоўваў свой партыйны білет. Я ніколі не магу вымавіць слова «савок», тады мне давялося б так назваць свайго бацьку, «родных», знаёмых людзей. Сяброў. Яны ўсе адтуль — з сацыялізму. Сярод іх шмат ідэалістаў. Рамантыкаў. Сёньня іх называюць па-іншаму — рамантыкі рабства. Рабы ўтопіі. Я думаю, што ўсе яны маглі б пражыць іншае жыцьцё, але пражылі савецкае. Чаму? Адказ на гэтае пытаньне я доўга шукала — аб’езьдзіла велізарную краіну, якая нядаўна звалася СССР, запісала тысячы стужак. То быў сацыялізм і было проста наша жыцьцё. Па макулінках, па драбочках я зьбірала гісторыю «хатняга», «унутранага» сацыялізму. Тое, як ён жыў у чалавечай душы. Мяне прыцягвала вось гэтая маленькая прастора — чалавек... адзін чалавек. Насамрэч там усё і адбываецца.

Адразу пасьля вайны Тэадор Адорна быў узрушаны: «Пісаць вершы пасьля Асьвенціма — гэта барбарства». Мой настаўнік Алесь Адамовіч, чыё імя хачу назваць сёньня з удзячнасьцю, таксама лічыў, што пісаць прозу пра кашмары XX стагодзьдзя — блюзьнерства. Тут нельга выдумляць. Праўду трэба даваць, як яна ёсьць. Патрабуецца «звышлітаратура». Гаварыць павінен сьведка. Можна ўспомніць і Ніцшэ зь яго словамі, што ніводзін мастак ня вытрымае рэальнасьці. Не падніме яе.

1 ... 169 170 171 172 173 174 175 176 177 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)