Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 171 172 173 174 175 176 177 178 179 ... 198
Перейти на страницу:

Няхай наступнай старонкаю правінцыйнага рамана будзе, умоўна кажучы, этнаграфічная.

Эпіграфам да яе маглі б стаць словы пра беларускі нацыянальны характар з выдадзенага ў 1905 годзе IX тома «Полного географического описания нашего отечества»: «Белорус отлйчается гостеприимством, склонностью к веселию й доверчйвостью, хотя ее можно й не сразу снйскать. Отсутствйе злопамятностй в белорусе резко бросается в глаза всякому, кто с ним сталкивается. Вообще он обладает кроткой натурой».

Праўда, я абавязкова зазначыў бы, што «кроток» беларус толькі да той пары, пакуль яму стае цярпення, а потым ворагу лепей трымацца ад яго за рэчкай.

А што да полацкіх людзей — і ў мінулым, і ў нашым стагоддзі, — дык рызыкну дадаць яшчэ колькі штрыхоў Памойму, палачане маюць болыпую, чым іншыя беларусы, схільнасць да іроніі і гумару, якая дзіўным чынам спалучаецца ў іх з балцкай стрыманасцю. (Каб пераканацца, схадзіце ў нядзелю хоць сабе і на сучасны полацкі рынак. Нядаўна мне давялося пачуць там такую, напрыклад, показку. Двое жлуктаў пытаюцца ў прахожага: «Скажы, шаноўны, вечар цяпер ці раніца?», атой ім: «Не ведаю, браточкі, не тутэйшы».)

Палачане любяць і ўмеюць смачна пад’есці і ўзяць з паважнай прычыны добрую чарку, але пры гэтым не напіваюцца да божае моцы.

Дарэчы, колькі словаў пра напоі — моцныя і не вельмі. Найболып пашыраным з іх не толькі на Полаччыне, але і на ўсім абшары Беларусі да пачатку XX стагоддзя заставаўся хлебны квас. Продкімелідаяго адно галоўнае патрабаванне — каб быў такі рэзкі і востры, што драў бы вочы. Найлепшым у Прыдзвінні, паводде сведчання этнографа М. Нікіфароўскага, лічылі квас насычанага чырвонага колеру, зроблены на падсмажаных сухарах. Апрача хлебнага гатавалі квас з буракоў бярозавіку, а таксама ягадныя квасы — калінавік, бруснічнік, журавіннік, рабінавік. Такія напоі зазвычай ашчаджалі на зіму. 3 адборнай антонаўкі выраблялі яблычны квас. Не саступаў яму смакавымі якасцямі прыгатаваны са спелых пладоў ігрушавы. У полацкіх дамах нарыхтоўвалі кляновік. 3 сушаных яблыкаў і грушаўдзічак варылі з цукрам, мёдам або сочывам цудоўныя ўзвары. Заможныя гаспадары пілі гарбату і каву, простыя ж сяляне заварвалі ліпавую квецень, мяту, святаяннік, чабор, маліннік. Існавала тэхналогія прыгатавання «кавы з жалудоў»: падсмажвалі да румянку ячмень, змешвалі яго з нарэзанымі морквай ды чырвонымі буракамі і разам са смолатымі жалудамі заварвалі кіпенем. Рэдзька, хрэн, мёд і соль служылі асноўнымі кампанентамі рытуальнага прыдзвінскага напою — хрэсьбіннага збіденю, які павівальная бабка падносіла шчасліваму бацьку дзідяці.

I, вядома, піва, што на Полаччыне некалькі сем’яў супольна варылі ў вялізных катлах. Найсмачнейшым півам называлі «марцовае», якое пэўны час выстойвалася. Яно было цёмнае, густое, добра пенілася і магло б, відаць, скласці годную канкурэнцыю папулярным сучасным маркам.

3 2-й паловы XIX стагоддзя пачалі вырабляць гарэлку з бульбы. На заключным этапе яе зафарбоўвалі ў ружовы, блакітны, фіялетавы, зялёны колеры. У выніку настойвання гарэлкі на розных ягадах, каранях, зёлках атрымлівалі настойкі: малінаўку, аераўку, мятную. Полацкія гаспадыні славіліся сваімі наліўкамі, асабліва з вішняў і парэчак.

А яшчэ, гаворачы пра адметнасці полацкага светабачання, я адзначыў бы, што душа нашага чалавека здавён, з пракаветных паганскіх часоў надзвычай схільная да веры ў дзівосы, што цудоўна засведчыў сваім «Шляхцічам Завальнем» Ян Баршчэўскі. Ва ўступе ён піша: «Шмат паданняў кружыць у тым краі сярод простага люду… Русалкі, калі жыта красуе ў полі, з распушчанымі доўгімі валасамі гушкаюцца на бярозах і спяваюць песні; іхні смех адгукаецца ў глыбіні лясоў і трывогай працінае тых, хто збірае грыбы або ягады. Лясны бог — пан дзікіх пустэчаў Каб чалавечы зрок не мог яго ўгледзець, ён пад размаітымі абліччамі хаваецца ў сваіх уладаннях; мінаючы лугі, так змяншаецца, што яго нельга ўбачыць у густой траве; ідучы праз пушчы, раўняецца з самымі высокімі хваінамі. Кажуць, што бачылі велізарныя чароды вавёрак, якіх лясны бажок перапраўляў з адной пушчы ў другую, бо прадбачыў дзе выбухне пажар.

Ноч Купалы ў тым баку Беларусі поўная незвычайных здарэнняў На думку простых людзей, уся прырода ў гэтую ноч весяліцца. Рыбакі бачаць азёрнае люстра, якое раскашуе ў месяцавым ззянні, і хоць неба яснае і паветра спакойнае, бліскучыя хвалі, удараючы ў берагі, разбіваюцца на кроплі, якія, нібы зоркі, свецяцца ў паветры.

Дрэвы ў лесе могуць пераходзіць з аднаго месца на другое і шумам сваіх галінаў размаўляюць паміж сабою. Апавядаюць, што нехта, блукаючы гэтай ноччу ў лесе, знайшоў кветку папараці і бачыў не толькі скарбы, схаваныя ў зямлі, але і дзівы ў прыродзе: разумеў гаворку кожнага стварэння; чуў як дубы сыходзяцца з розных мясцін і, зрабіўшы кола, гамоняць шолахам галінаў прыгадваючы, быццам старыя ваяры, свае гераічныя ўчынкі і даўнія заслугі. Ліпы і бярозы, збіраючыся там, хваліліся сваёй прыгажосцю; сярод іх былі некаторыя, нібыта госці з суседніх садоў класічна падстрыжаныя і выпрастаныя; тыя гаманілі пра залётнасць дваровых дзяўчат і свавольствы панічоў, сведкамі чаго яны няраз былі…

1 ... 171 172 173 174 175 176 177 178 179 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)