Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка
Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка

Электронная книга - «Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка». Краткое содержание книги:

Перад вамі - аповесць легендарных часоў. Аповесць - таму што гэта цікавая, захапляльная гісторыя. Легендарных часоў - бо ў ёй распавядаецца пра падзеі, якія адбываліся ў легендарным мінулым нашага свету, у паўміфічных краінах, праз якія пралягалі шляхі-дарогі адважных герояў. Гэта фэнтэзі з квэстам і экшн, з легендамі і экзотыкай. Героі трапляюць у драматычныя, камічныя і часам у вельмі небяспечныя сітуацыі. Ім давядзецца разгадаць мноства таямніц і пераадолець неверагодныя выпрабаванні. 
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 73
Перейти на страницу:

— Хто вы?

— Алеолла.

— Калі ёсць, то назавіце сваё прозвішча і род заняткаў.

— Будучая яснапанна Алеолла са Светлаазёрнай краіны, — адказала маладзіца.

— Месца нараджэння?

— Мястэчка Скемень.

Галоўны сакратар канцылярыі ўсё рупліва запісаў.

— А вы?

— Я будучы віцязь Арцін са Светлаазёрнай краіны, — адказаў юнак.

— Месца нараджэння?

— Таксама мястэчка Скемень.

— Што ў вас?

— Пачастунак для хана ад светлаазёрскіх і сінеазёрскіх рыбакоў.

— Г эта значыць у вас прашэнне не ад вас саміх?

— Не.

— Так, і хто яны?

— Хто?

— Гэтыя Рыбакі. Імёны. Месца нараджэння. Усё па парадку.

— Усіх імёнаў мы не ведаем.

— Не ведаеце, тады навошта вы ад незнаёмых людзей просіце? Мы такіх просьбаў не прымаем.

— Пастойце, — знайшлася Алеолла. — Мы памыліліся. Тых, хто нас папрасіў, мы ведаем, — усміхнулася яна ў акенца як мага больш ветліва.

— Такім чынам, хто яны? — падрыхтаваўся пісаць галоўны сакратар канцылярыі.

— Палямон, Халямон, Санцелямон і Панцелямон.

— Усё?

— Быццам бы ўсё.

— Як гэта быццам бы ўсё, — нахмурыўся галоўны сакратар канцылярыі, — хто-небудзь яшчэ быў?

— Яшчэ сабака Брахіндзей, — дапамог Алеолле Арцін.

— Сабака Брахіндзей, — запісаў галоўны сакратар канцылярыі. — Месца нараджэння?

— Каго, сабакі? — здзівілся Алеолла.

— Якога сабакі? Усіх пералічаных вамі рыбакоў! Што тут незразумелага?

— А, ну так... Мястэчка Слаўбор, Паўночны бераг Малога Светлага Возера.

— Просьба?

— Чаго? — замялася Алеолла.

— Абвясціце просьбу.

— А. Просьба такая: просім перадаць для Вялікага Хана ў якасці пачастунку вугра чароўнага смаку.

Галоўны сакратар канцылярыі закаціў вочы, заварушыў вуснамі, шэптам паўтараючы кожнае слова — гэтак ён запамінаў.

— ...для Вялікага Хана чароўнага вугра. — прашаптаў галоўны сакратар і «адкаціў» вочы на месца. — І ўсё?»

— Усё, — сказала Алеолла, а Арцін працягнуў у акенца закручанага ў мяшэчку вугра.

— Г эта што?! — галоўны сакратар страшна паглядзеў на Арціна.

— Як што? Гэта вугор, — здзіўлена сказаў Арцін.

— Вугроў не прымаем. Прымаем просьбы, — ужо роўным голасам прамовіў галоўны сакратар. — Наступны!

— Г эта вугор з чароўным смакам, — паспрабавала растлумачыць Алеолла.

— Вугроў з чароўным смакам таксама не прымаем, — адчаканіў галоўны сакратар.

— Але гэта ж хуткапсавальны прадукт! — не вытрымаў Арцін.

— Прадукты прымаюць у велікаханскай прадуктовай экспертызе. Альтанка нумар тры. І ўлічыце, просьба, якую вы мне перадалі ад светлаазёрскіх рыбакоў, якая гучыць «прыняць чароўнага вугра», будзе перададзена візіру ў першую чаргу. Бо вы самі сказалі, што прадукт хуткапсавальны. І што будзе, калі гэтага прадукту не будзе? Альбо раптам ён сапсуецца?

— Зразумела. Да пабачэння!

Алеолла і Арцін з усіх ног пабеглі да альтанкі нумар тры. Яна размяшчалася на процілеглым рагу сцяны вакол ханскага палаца.

Здалёк юнак і дзяўчына ўбачылі, што галоўны камісар вялікаханскай прадуктовай экспертызы збіраецца зачыняць прыёмнае акенца. Людзі, якія перадавалі прадукты, пачалі ўжо разыходзіцца.

Арцін, які бег хутчэй за Алеоллу, крыкнуў: «Я пабягу першым, а ты даганяй!»

Ён ледзьве паспеў прасунуць далонь за краты акенца, калі яно ўжо зачынялася.

— У чым справа? — спытаў камісар і па звычцы пацягнуў носам.

На пасаду галоўнага камісара вялікаханскай прадуктовай экспертызы прымалі людзей толькі з выключна вострым нюхам. Па сутнасці — гэта быў галоўны нюхач краіны. Ён павінен быў вызначаць ступень прыдатнасці прадукту па адным толькі паху. А пасля адправіць гэты прадукт да Трэцяга Візіра. А той да вялікаханскага повара і дэгустатара.

— У нас хуткапсавальны прадукт.

— Вы што, рассмяшыць мяне хочаце? — здзівіўся галоўны камісар вялікаханскай прадуктовай экспертызы. — Смяяцца ў нашым горадзе не паложана!

1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 73
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)