Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 165 166 167 168 169 170 171 172 173 ... 189
Перейти на страницу:

І ўжо разумеюць з узростам, калі жыцьцё памянялася, што іх ідэалы не зусім адпавядалі рэальнасьці, але ім усё адно ня хочацца з гэтым разьвітацца, як ня хочацца разьвітацца, нават калі чалавек разьлюбіў, з вобразам любімага чалавека.

І тэма сэксу — гэта тэма, на якую зь першай размовы ніколі не гаварылі.

«Сьветачка а гэта толькі для цябе, гэта ня трэба пісаць. Але ж ты ведаеш, якія мужчыны, чатыры гады без жанчынаў. Ім было цяжка».

Яны пачыналі распавядаць, як удзень ты гэтага мужчыну цягнеш з бою, з агню, а ўвечары баяліся выбегчы зь зямлянкі па патрэбе, бо калі ты зробіш гэта адна, цябе проста згвалцяць...

Ці сьвядома абіралі аднаго нейкага афіцэра, каб ужо камусьці аднаму належаць. Асабліва трагічны быў лёс у партызанах, дзе ўвогуле ніякага кантролю. Камандзір атраду быў бог. Што хацеў, то і рабіў з жанчынамі. Менавіта вайна агаляла гэтыя стасункі паміж мужчынам і жанчынай. Той узровень стаўленьня да жанчын, які быў у той час.

Але ім усё адно так не хацелася пра гэта гаварыць, і яны болей хацелі гаварыць, калі атрымлівалася сапраўднае каханьне. Гэта ўжо існавала цэлая міталёгія.

Пасьля вайны атрымалася, што мужчыны — героі, а жанчыны — прастытуткі

Пасьля вайны жанчыны кажуць, што ім было страшней, чым на вайне. Яны кажуць: мы думалі, што мы таксама як мужчыны, героі, мы выратавалі краіну. А грамадзтва патрыярхальнае, яно тут жа падзяліла: мужчыны — героі, а вы самае ганебнае слова — прастытуткі. Пасьля вайны мужчын было мала, і пачалася вайна за мужчын, паляваньне. І канечне жанчыны, якія чатыры гады былі на вайне, развучыліся насіць туфлі, сукенкі, не былі такія лёгкія, усьмешлівыя, бо яны бачылі шмат чаго страшнага...

Ёсьць час парываў, калі людзі апынаюцца вышэйшыя за саміх сябе. І ёсьць проста жыцьцё, больш грубае, больш рэальнае. У гэтым жыцьці аніякія гераіні былі не патрэбныя. Ад адной жанчыны, гераіні з ордэнамі, знакамітай, якая ажанілася з мужам на вайне, пасьля вайны муж сышоў і сказаў: «Пайду шукаць нармальную жанчыну, каб ад яе не сьмярдзела ботамі».

Гэтым жанчынам зрадзілі і дзяржава, і мужчыны.

Сучасны пісьменьнік ня можа казаць, што забіваць — гэта добра

Ёсьць такі конкурс «Большая книга» ў Расеі. Я таксама была там сярод прэтэндэнтаў. Там быў такі пісьменьнік Прылепін (Захар Прылепін — РС.). Першае, што ён стаў казаць, гэта як ваююць расейскія людзі ў Данбасе, якія яны героі. У нас на публіцы была размова, і я яму сказала, што сучасны пісьменьнік ня можа казаць, што забіваць — гэта добра.

Я бачыла вайну ў Афганістане, калі езьдзіла і пісала кнігу, размаўляла ў Кіеве з уцекачамі з Данбасу. Чалавек ня можа любіць вайну. Мы цяпер жывем у такім часе, што можна сказаць, што мы зноў уступілі ў эпоху барбарства. Зноў эпоха сілы пачалася. У нас немагчыма ўключыць тэлевізар. Вельмі шмат расейскіх каналаў ідзе ў Беларусі, дзе я жыву, і там увесь час дыктар у захапленьні — новы расейскі самалёт, новая расейская падводная лодка.

Нядаўна я сяджу ў чарзе да зубнога доктара і чую, як мужчыны размаўляюць адзін з адным: «Ты разумееш, якая зброя цяпер у расейцаў, за 1500 км у Сырыі кагосьці забілі». Гэта такое захапленьне... Побач сядзелі мужчыны, і было відаць, што ім падабаецца гэтая размова, падабаецца, што гэтая моцная зброя ў расейцаў. Але я ня бачыла ніводнай жанчыны ў чарзе, якой бы гэта падабалася.

Мне падаецца, што мужчыны — закладнікі культуры вайны. Уся культура вайны робіцца мужчынамі і для мужчынаў.

Яны неяк навязваюць нам гэтае мысьленьне. А для мяне гэта барбарства.

Забіваць трэба ідэі, а не людзей.

Разьвязаць грамадзянскую вайну на нашай тэрыторыі вельмі проста

Сучасная рэальнасьць прапаноўвае нам новыя формы вайны. Мы ў руках шалёных фанатыкаў-адзіночак. Мне падаецца, усё адно трэба гаварыць пра каштоўнасьць чалавечага жыцьця.

Сучасны чалавек ня хоча паміраць.

Калі я была ва Ўкраіне і бясконца пыталася, хто ваюе, хто ідзе ваяваць, я чула, што людзі ішлі ваяваць з-за грошай. Заўжды знойдуцца людзі з крымінальнай сьвядомасьцю... У Расеі ў асноўным такія людзі там ваявалі. Канечне, там грамадзянская вайна, якую разьвязала Расея, а разьвязаць грамадзянскую вайну на нашай тэрыторыі вельмі проста.

Нават у Беларусь можна адправіць вайсковы атрад, як гэта было зроблена на Данбасе, і сутыкнуць палякаў зь беларусамі. Гэта лёгка зрабіць.

1 ... 165 166 167 168 169 170 171 172 173 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)