Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 166 167 168 169 170 171 172 173 174 ... 189
Перейти на страницу:

Кáты і ахвяры перамяшаліся

Ёсьць знакамітая спрэчка ў расейскай літаратуры паміж Салжаніцыным і Шаламавым. Абодва яны праседзелі ў сталінскіх лягерах... Ідэя Салжаніцына была, што лягер робіць чалавека моцным, ачышчае. А Шаламаў казаў, што лягер разбэшчвае і кáта і ахвяру. Пасьля таго, як упала імпэрыя, мы бачым, што кáты і ахвяры перамяшаліся. У іх ва ўсіх досьвед разбэшчанасьці. Што такое дабро, што такое зло — ужо людзі не адрозьніваюць.

...Зло рассыпана па сьвеце, яно ў жыцьці кожнага з нас. Кожнаму трэба рабіць выбар і кожны робіць яго сам-насам. Вось тут літаратура можа дапамагчы.

Уступнае слова Сары Даніюс да Нобэлеўскай лекцыі: Алексіевіч — дасьледніца катастрофаў і пачуцьцяў

7 сьнежня 2015

Уступнае слова да Нобэлеўскай лекцыі Сьвятланы Алексіевіч у Біржавой залі Швэдзкай акадэміі 7 сьнежня 2015 году прамовіла сталая сакратарка Акадэміі Сара Даніюс. Пераклад Сяргея Шупы.

Паважанае спадарства! Сардэчна вітаем у Швэдзкай акадэміі!

Гэта было ўжо два месяцы таму, на пачатку кастрычніка, менавіта тут, у Біржавой залі. Вялікая чарада журналістаў сабралася перад першай гадзінай папаўдні, каб даведацца, хто атрымае прэмію. Я адчыніла дзьверы, узышла на подыюм і нейкую хвіліну стаяла моўчкі. А тады я пачала гаварыць. І калі я прамовіла слова «беларуская», заля выбухнула радасьцю.

Зразумела, усе хацелі даведацца болей пра сёлетнюю ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры, Сьвятлану Алексіевіч. Дзе яна нарадзілася? Дзе яна вырасла? Што яна такога напісала? З чаго было пачаць? Ці яна сапраўды журналістка, і калі так — то якой, можа, нейкага новага тыпу? Ці можа яна прадстаўляе новы тып літаратуры факту? Я хадзіла ад аднаго журналіста да другога, трыццаць сэкундаў тут, тры хвіліны там, і прыблізна праз тры гадзіны імпрэза скончылася.

Тым часам я не пераставала думаць пра вялікія пытаньні, якія памалу зьбіраліся за маленькімі. Ніхто ў мяне пра іх не спытаўся. Вялікія пытаньні датычаць Чырвонага чалавека, узьлёту і падзеньня савецкага чалавека. А за гэтымі пытаньнямі ўзьнікалі яшчэ большыя. Чаму нас наагул павінна хваляваць гісторыя пра ўзьлёт і падзеньне Чырвонага чалавека? Бо ж ягоная імпэрыя зьнікла. Вялікі экспэрымэнт, даўжынёю ў сем дзесяцігодзьдзяў, быў пахаваны. А Чырвонага чалавека паступова пачаў замяняць іншы чалавек, чыё імя мы яшчэ й ня ведаем. Ці нам яго не хапае? Або хутчэй: чаму ён мусіць нас хваляваць?

Алексіевіч паставіла перад сабой задачу кантактаваць зь людзьмі. Кантактаваць, каб пачуць, што яны маюць ёй расказаць, і яна хоча гэта зрабіць, пакуль яшчэ ня позна. Апрача таго тут заўсёды гаворка ішла пра людзей, пра якіх гісторыя наагул не даведалася б, калі б яны выпадкова ня трапіліся Алексіевіч, калі б ня сталася так, што яна вырашыла напісаць пра гісторыю жанчын у Другой сусьветнай вайне, пра ўсіх тых жанчын, цэлы мільён, якія добраахвотна пайшлі на вайну. Што мы пра іх ведалі? — І калі я скажу вам, што два мільёны расейскамоўных купілі гэтую кнігу, вы можаце быць упэўненыя, што нават там людзі асабліва ня ведалі пра гэтых савецкіх удзельніц вайны. У вайну яны былі санінструктаркамі, снайпэркамі, артылерысткамі, зэнітчыцамі, сапёркамі, лётчыцамі... Цяпер яны былі фінансісткі, лябараторныя асыстэнткі, экскурсаводкі, настаўніцы... Афіцыйная вэрсія Другой сусьветнай вайны была такой, якою хацеў яе бачыць савецкі чалавек. Алексіевіч паказала, як яно сапраўды было. І гэта бывае цяжка ўспрымаць.

А што мы ведалі пра дзяцей усіх тых дарослых, мужчын і жанчын, якія пайшлі на вайну? Або пра ўсё тое мноства салдатаў, якія выправіліся на дзесяцігадовую вайну з Афганістанам? Або пра ўсіх тых, хто вярнуўся ў Чарнобыль празь дзесяць гадоў пасьля катастрофы, часта ва ўмовах сьмяротнай небясьпекі, каб жыць далей? Або пра ўсіх тых людзей, усіх тых homo sovieticus’аў, якіх выкінула на бераг, калі скончыўся Савецкі Саюз, пра адных напачатку разгубленых, другіх напалоханых, іншых настроеных скептычна. Некаторыя зь іх надалей вераць у homo sovieticus’а, іншыя ўжо даўно перасталі.

Мы маем перад сабой падсумаваньне тых катастрофаў, якія наклалі адбітак на жыцьцё Чырвонага чалавека, ад рэвалюцыі 1917 году да каляпсу савецкага камунізму.

Творчасьць Алексіевіч трэба разглядаць з падвойнай пэрспэктывы. З аднаго боку, яна хацела сказаць нешта пра Чырвонага чалавека, пра ўвесь той досьвед, які зрабіў яго такім, якім ён ёсьць. З другога боку, яна хацела пачакаць, пакуль пачне выяўляцца сапраўдны чалавечы досьвед, не закрануты штампамі і перакручанымі вэрсіямі гісторыі. Недзе тут мы пачынаем набліжацца да ключавога моманту.

1 ... 166 167 168 169 170 171 172 173 174 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)