Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 164 165 166 167 168 169 170 171 172 ... 189
Перейти на страницу:
« У Беларусь лёгка адправіць вайсковы атрад і сутыкнуць беларусаў з палякамі»

7 сьнежня 2015

Аляксандра Дынько, Стакгольм

7 сьнежня нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч у залі Гарадзкога тэатру Стакгольму адказала на пытаньні міністаркі замежных справаў Швэцыі Маргот Вальстрэм. Ініцыятаркай гэтай падзеі, як патлумачыў раней Радыё Свабода нобэлеўскі аташэ Стэфан Эрыксан, была сама міністарка, якая чытала кнігі Сьвятланы. Квіткі на яе мог купіць кожны ахвотны, заля была запоўненая, а публіка вельмі жыва рэагавала на словы пісьменьніцы.

Прапануем вытрымку найбольш яскравых выказваньняў Сьвятланы Алексіевіч падчас гэтай падзеі.

Нам цікава, як не вар’яцелі ад таго, што забілі столькі людзей

Той дакумэнт, якім я займаюся, гэта не пра тое, колькі ваявала, колькі эшалёнаў падарвана. А пра тое, што людзі адчувалі. І калі распавядаюць людзі, яны ня проста нейкія радыёперадатчыкі, яны акторы і творцы. Каб дабіцца як мага большага набліжэньня да рэальнасьці, я распытваю сотні людзей, і ствараецца высокая тэмпэратура расповеду, дзе факт спальваецца....

Я займаюся гісторыяй, якую гісторыя як навука звычайна прапускае... чалавечымі пачуцьцямі, перажываньнямі. Мне падаецца, што гэта самае галоўнае. Нам ужо сёньня зусім нецікава, якія дзе былі франты, што там адбывалася, а цікава, што адчуваў малады чалавек, які ўпершыню забіў. Як людзі не вар’яцелі ад таго, што столькіх забівалі. Нам цікава чалавечае.

Мне адзін наш гісторык сказаў: «Сьвятлана вы падрываеце падставы нашай прафэсіі». А я думаю, што ў нас проста розныя прасторы для працы. Я прыходжу да чалавека і гавару зь ім як зь сябрам.

Праўда не зьмяшчаецца ў адзін розум

Я вырасла ў вёсцы, мае бацькі вясковыя настаўнікі. Пасьля вайны ў беларускай вёсцы, дзе мы жылі (гэта радзіма майго бацькі), былі толькі жанчыны, мужчыны загінулі. Кожны чацьверты беларус загінуў. І я нават маленькая памятаю, што на вуліцы было вельмі цікава. Гэтыя старыя жанчыны ўвечары зьбіраліся на лаўках, сядзелі, размаўлялі пра сваіх мужоў, пра вайну, плакалі. У доме было шмат кніг, але слухаць жанчын было цікавей.

Усё жыцьцё я памятаю танальнасьць гэтых расповедаў. Я закончыла факультэт журналістыкі і пасьля доўга шукала сябе. Колькі я езьдзіла, я ўвесь час мела адчуваньне, што з жывымі людзьмі нашмат цікавей размаўляць, гэта быў савецкі час друк быў партыйна-ідэалягічны. Але калі ты начуеш у вёсцы і пачынаеш увечары размаўляць з гаспадыняй, гэта былі ўражвальныя гадзіны Трэба сказаць пра славянскую традыцыю, якая ёсьць і ў Расеі, і ва Ўкраіне, і ў Беларусі. Распавядаць, плакаць, гаварыць адно з адным — гэта цэлае мастацтва.

Такая традыцыя запісваць існавала яшчэ з часоў Першай сусьветнай вайны. Але гэта былі такія запісы размоваў з параненымі, спробы такой вуснай гісторыі. А пасьля ў Беларусі выйшла кніга Алеся Адамовіча і яшчэ двух пісьменьнікаў, але ідэя была Алеся Адамовіча. Яны запісалі людзей, якія засталіся цудам жывыя, калі немцы палілі вёскі. І калі я прачытала гэтую кнігу, я адразу пачула галасы сваёй вёскі. Было адчуваньне, што вось ён шлях, бо да гэтага мяне вельмі мучыла, што праўда не зьмяшчаецца ў адну сьвядомасьць, адзін розум. А вось з гэтых галасоў адчуваньне, што гэта раман.

Цяпер мне чалавечая размова падабаецца больш, чым кнігі. Шкада, колькі раманаў зьнікае разам зь людзьмі.

Зь зямлянкі нельга адной выбегчы «па патрэбе», бо згвалцяць

У пакаленьня гэтай кнігі («У вайны не жаночае аблічча» — РС.) было дзьве тэмы, якія яны абыходзілі — Сталін і сэкс. Здавалася б, ужо пачыналася перабудова, мянялася жыцьцё, а ўсё адно Сталін — гэта было нешта, з чым яны не маглі разьвітацца, як са сваёй маладосьцю. Відаць, такіх людзей як яны, што так верылі ў ідэалы рэвалюцыі, ужо больш ніколі не было і ня будзе. Гэта людзі, якія ў 16-17 гадоў уцякалі на фронт. І калі я пытаюся, што вы бралі з сабой, яны казалі «валізку шакалядных цукерак». Гэта было такое наіўнае, чыстае пакаленьне. Нават сёньня не зразумець. Усё было, і Гулаг праходзіў побач зь іх сьвядомасьцю, але была гэтая вера.

1 ... 164 165 166 167 168 169 170 171 172 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)