Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У пяты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Круглянскі мост» (1968 г.), «Дажыць да світання» (1972 г.), «Воўчая зграя» (1974 г.), «Яго батальён» (1974 г.).
1 ... 163 164 165 166 167 168 169 170 171 ... 221
Перейти на страницу:

Камбат паныла назіраў за гэтаю сцэнай і думаў, што выпеставаны яго клопатам, выхаваны і зладжаны за доўгія тыдні трывог і пакут яго батальён канаў. Як ён ні стараўся, як ні супраціўляўся таму, усё большала ў ім невядомых і менела старых надзейных байцоў, а з імі па крупінках знікала яго камандзірская сіла і чалавечая ўпэўненасць. Гэта амаль што палохала, ён улавіў у сабе гэта непрывычнае адчуванне яшчэ там, у траншэі, калі прабіраўся сюды сярод іх — стомленых невядомасцю і благім прадчуваннем, падаўленых небяспечнаю блізасцю перадавой, абыякавых да ўсяго, што не «я» і што не несла небяспекі гэтаму «я».

Камбата ўсё болей ахоплівала пачуццё злой нецярплівасці, нейкая неспатоленая сіла вымагала на рэзкае слова, крык, нейкі рашучы ўчынак, у якім бы знайшло выйсце гэтае яго затрудненне. Але такі ўчынак — ведаў ён — быў немагчымы, трэба было сцяўшы зубы, нетаропка і няўхільна рабіць сваю справу.

— Многа яшчэ пісаць?

— Заканчваю, — сказаў Маркін. Валошын рэзка павярнуўся да ардынарца.

— Таварыш Гутман! Пастройце папаўненне.

— Ёсць. Папаўненне, выхадзі строіцца! — старшынскім голасам скамандаваў Гутман.

Прыглушаны тупат наверсе яшчэ не скончыўся, як ён рашуча выйшаў з зямлянкі і скочыў на бруствер. Гутман таропка скамандаваў «смірна», камбат зышоў з падмёрзлых глыжоў бруствера. Ззаду над вышынёй якраз узляцела ракета, аслабленае адлегласцю яе святло трапяткім водблескам замільгала па тварах людзей, якія страхавіта-засцярожліва заварушыліся, аднак не пакідаючы месца ў страі. Усе паглядзелі на вышыню, затым — на яго, мабыць, чакаючы каманды «лажысь» ці дазволу разбегчыся. Аднак ён не падаў нават «вольна», а выйшаў перад сярэдзінай строю і стаў.

Ракета дагарэла, мігатлівы паўзмрок саступіў месца яшчэ больш пагусцелай цемры.

— Хто разумее па-руску?

— Я панімай.

— Я тожа.

— Адзін чалавек — ка мне.

Нехта выйшаў са строю і спыніўся ў трох кроках перад камандзірам батальёна.

— Станьце побач і перакладайце. Хворыя ёсць?

— Ёсць.

— Я хворы, — адказалі са строю. Тады ён скамандаваў:

— Хворыя, пяць крокаў наперад. Шагам марш!

Перакладчык павярнуўся тварам да строю і не дужа ўпэўнена пераклаў. Валошын адзначыў, што слоў у яго чамусьці атрымалася больш, чым у ягонай камандзе. У гэты час ззаду зноў узляцела ракета. Камбат, знерухомеўшы, услухаўся: ці не пачуюцца стрэлы? Калі пачнецца страляніна, тады будзе кепска. Тады наўрад ці атрымае ён звесткі ад тых двух разведчыкаў. Але, здаецца, абышлося і гэты раз — ракета дагарэла і стрэлаў не было. I калі зноў над начной прасторай самкнулася цемра, ён пачуў, як сям-там са строю выйшла некалькі чалавек. Выходзілі нерашуча, адны раней, другія пазней. Усе няўпэўнена спыняліся перад строем, насцярожана пазіраючы на камандзіра батальёна.

— Хто не абучаны — тры крокі шагам марш!

Памарудзіўшы, яшчэ выйшла шэсць чалавек. Сталі, аднак, амаль што ўпоплеч з тымі, што выйшлі на пяць крокаў. Валошын адзначыў гэтую недакладнасць, аднак папраўляць не стаў — цяпер гэта не мела значэння.

— Хто вельмі баіцца — таксама!

Перакладчык не скамандаваў, а хутчэй растлумачыў каманду, і камбат амаль сцяўся нутром, чакаючы яе выканання. Але цяпер парадзелы строй стаяў нерухома — мусіць, усе баякі ужо скарысталі сваю магчымасць у ліку папярэдніх.

— Так. Вось гэтым, што выйшлі,— направа! — скамандаваў Валошын. — Таварыш Гутман, адвесці групу назад у штаб.

— Назад? — здзівіўся Гутман. Але тут жа паспешна скамандаваў: — За мной шагам марш!

Калі яны, па адным пераскочыўшы траншэю, зніклі ў цемры, Валошын падышоў да строю бліжэй. Пашчэрбленыя дзве шарэнгі з напружанаю ўвагай глядзелі на яго.

— А з вамі будзем ваяваць. Перакладзіце. Заўтра мы пойдзем у бой. Усе разам. Нехта загіне. Калі будзеце дружныя і напорыстыя, загіне менш. Замарудзіце пад агнём — загіне больш. Запомніце закон пехацінца: дабегчы да немца і забіць яго. Не ўдасца забіць яго — ён заб’е вас. Усё вельмі проста. На вайне ўсё проста.

Пакуль перакладчык тлумачыў гэта, Валошын прайшоў сюды-туды перад строем, пазіраючы на вышыню. Ракет болей не было, стрэлаў таксама. Толькі недзе збоч ад ляска і далёка ўсё пыхала і таўкло зямлю, мусіць, гэта выроўнівалася суседняя армія. Хацелася верыць, што ўсё як-небудзь абыдзецца і пасланцы вернуцца. Цяпер ён ні за што не хацеў губляць нават двух старых байцоў — цана ім за гэтую ноч падвоілася.

Некалькі чалавек, абмінуўшы траншэю КП, падышло да строю і спынілася непадалёк ад камбата. У пярэднім ён пазнаў старшыну сёмай Грака — гэта ўжо прыбылі за папаўненнем.

1 ... 163 164 165 166 167 168 169 170 171 ... 221
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)