Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Электронная книга - «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Краткое содержание книги:

У сваіх нататках, якія я прапаную чытачу, я запісаў тыя падзеі ваеннага ліхалецця, якія адбываліся побач са мной, у нашай вёсцы і вакол яе і тое, што я пачуў ад свайго бацькі і ад аднавяскоўцаў. Я тады быў падлеткам, усім цікавіўся, запамінаў, ўпітаваў у сябе навіны, як губка. Усё аб чым я пішу — праўда, пабачаная на свае вочы.
Ілля Копыл
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 134
Перейти на страницу:

Барздыка складаў «Пратакол аб злачынствах нямецка-фашысцкіх захопнікаў у вёсцы Нябышына». Ён сам і ўсе астатнія падпісаліся пад пратаколам. Мой бацька ўдакладніў, што гэта злачынства здзейснілі не немцы, а паліцаі. «Якая розніца», — сказаў Барздыка. Калі нас партызаны адпусцілі, мой бацька ідучы сказаў: «Адкуль яны так хутка з’явіліся і дзе яны былі, калі гэтых людзей забівалі?» Зараз на тым месцы няма ні помніка, ні памятнага знака. Так воддаль ад вялікіх гарадоў «ушаноўваецца» памяць ахвяр вайны.

21. У Нямеччыне

Як я ўжо казаў, частку нашых вяскоўцаў (іх набралася не надта многа) адправілі на працу ў Нямеччыну. Такі лёс напаткаў і сям’ю маёй роднай цёткі Алёшы. Яны схаваліся ў замаскіраванай зямлянцы паблізу вёскі. Калі іх сусед патрапіў у рукі немцаў, то і прывёў іх да гэтай зямлянкі. Лічу, што сям’і цёткі пашанцавала: калі б яны трапілі к паліцаям, іх лёс быў бы трагічным. Разам з цёткай Алёшай у Нямеччыну адправілі яе мужа — дзядзьку Тумаша і дзвюх дачок Веру і Лізу. Дзве другія дачкі, Марыля і непаўналетняя Аня, за некалькі хвілін да гэтага пакінулі зямлянку і накіраваліся ў бліжэйшы лес, што іх і выратавала ад палону. Непаўналетні цётчын сын Ваня, калі пачалася блакада, прымкнуў да партызан, дзе яго сляды і згубіліся. Вось так вайна раскідала сям’ю на тры часткі.

Дзеці — удзельнікі партызанскага руху… Я не ведаю, як да гэтага ставіцца, але мушу сказаць, што гэта бесчалавечна. Дзеці павінны быць разам з бацькамі. Не я першы аб гэтым кажу, што дзяцей, падлеткаў партызаны выкарыстоўвалі як разведчыкаў. Іх пасылалі ў вёскі і мястэчкі, каб дабыць для партызан неабходныя весткі. Разлік быў на тое, што немцы ці паліцаі на дзяцей не звернуць увагі. Хутчэй за ўсё такіх падлеткаў партызанскае кіраўніцтва не заўсёды заносіла ў спісачны склад сваіх атрадаў. Таму, калі яны гінулі, не вярталіся, знікалі, іх ніхто не шукаў. Менавіта так здарылася і з Ваней, сынам цёткі Алёшы. Калі пасля вайны паспрабавалі Ваню знайсці, то высветлілася, што ён нідзе не лічыцца. Ён проста растварыўся.

Дарэчы, хачу расказаць яшчэ пра адзін выпадак, які здарыўся ў час блакады ў вёсцы Нябышына. 11-гадовы Міша Бычок адстаў ад бацькоў і, калі немцы ўжо ўвайшлі ў вёску, кінуўся наўцёкі ў бок ракі Поні. Немцы, убачыўшы, што гэта падлетак, страляць не сталі. Міша не ўмеў плаваць, хоць і быў на 4 гады старэйшы за мяне. Ён дабег да берага ракі і спыніўся. Тут немцы яго і ўзялі.

Пра далейшы лёс Мішы Бычка я нічога не ведаў. Я палічыў, што яго накіравалі на працу ў Нямеччыну. Але ўжо ў наш час, калі нямецкі ўрад стаў выдаваць беларускім грамадзянам кампенсацыю за прымусовую працу ў Нямеччыне ў часы Другой сусветнай вайны, Міша Бычок гэтай кампенсацыі не атрымаў — пра гэта мне сказала мая стрыечная сястра Вера Салянка. Узнікае пытанне, дзе Міша адсутнічаў з траўня 1943 года да канца акупацыі. Высветліць гэта ў яго самога ў мяне не атрымалася. У дзяцінстве я з ім не сябраваў, ён быў старэйшы за мяне, таму і зараз у мяне з ім няма ніякіх адносін. Бываючы ў сваёй вёсцы, я сустракаўся з Мішам Бычком, але гэтыя сустрэчы былі кароткія. Запытацца пра тое, што мяне цікавіць, рашучасці не хапіла. Я разумеў, што ўспаміны пра мінулае не заўсёды прыемныя.

Нечакана тайна Мішы Бычка перастала быць для мяне загадкай. У адной з перадач «Радыё Свабода» гісторык Сяргей Ёрш расказаў, што жыхар вёскі Нябышына падлетак Міша Бычок у час блакады папаў у рукі немцаў, але немцы адразу перадалі яго ў эскадрон Барыса Рагулі. Там да яго ставіліся вельмі добра, ён лічыўся сынам эскадрона. У эскадроне ён прабыў да канца вайны. Магчыма, дзякуючы гэтаму Міша Бычок і застаўся ў жывых. У адрозненне ад партызан Барыс Рагуля ні разу не пасылаў падлетка ў партызанскі тыл, каб дабыць разведдадзеныя, не падвяргаў яго небяспецы.

Была ў Нямеччыне яшчэ адна мая стрыечная сястра, Вера Салянка, дачка дзядзькі Лаўрэна. У час блакады яна адстала ад нашай групы, заблудзілася і трапіла да немцаў.

У 2004 годзе на Вялікдзень я быў у Нябышыне і на некалькі гадзін завітаў да Веры. Яна ўжо зусім старэнькая — 84 гады, дрэнны зрок і амаль не выходзіць на вуліцу. Вера сама завяла гаворку пра Нямеччыну. Яна атрымала кампенсацыю ад нямецкага ўрада і запыталася ў мяне, ці бачыў я «еўра»? Трэба адзначыць, што Вера была прыгожай дзяўчынай, але з нараджэння мела фізічны недахоп, як і яе бацька — яна гарбатая. Працавала Вера ў баўэра хатняй работніцай. Вялікая сям’я гаспадара ставілася да яе з павагай. Яе ні разу не пакрыўдзілі нават словам. Харчавалася яна за адным сталом з гаспадарамі. На святы яны дарылі ёй нейкія падарункі. Часам бралі яе з сабой у тэатр і кіно. У Веры быў свой пакойчык. Спецыяльна для яе наймалі краўчыху, каб пашыць адзенне, якое б рабіла яе горб не надта прыкметным.

1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 134
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)